Файбіш-Шрага Зарфін

Файбіш-Шрага Зарфін, Сэм Зарфін (па-француску: Faïbich-Schraga Zarfin; 1899, Сьмілавічы — 1975, Рані-су-Буа, Францыя) — францускі мастак беларускага паходжаньня.

Файбіш-Шрага Зарфін
Дата нараджэньня 7 студзеня 1900(1900-01-07) або 1893
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 верасьня 1975(1975-09-25) або 1975
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак артыст, маляр, дызайнэр, ілюстратар, паэт
Навуковая сфэра малярства, кніжная ілюстрацыя[d] і паэзія
Жанры малярства

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў мястэчку Сьмілавічы каля Менску. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у віленскай школе вытанчаных мастацтваў. У 1914 эміграваў у Палестыну, вучыўся ў Акадэміі мастацтваў Бэцалель у Ерусаліме. У 1918—1920 служыў у брытанскім войску. У 1920 прыняў удзел у выставе, зладжанай мэрам Ерусаліма. На той час ягоны стыль быў блізкі да фавізму.

У 1923 зьехаў у Бэрлін, праз рок — у Парыж. У 19251940 часта выстаўляецца ў Салёне незалежных, малюе эскізы для модных сукенак. У 1929 ажаніўся, у 1931 атрымаў францускае грамадзянства. У 1939 мабілізаваны, пасьля сканчэньня ваенных дзеяньняў зь сям’ёй сьпярша ўцякае ў Ліён, пасьля ў Грэнобль; працы, пакінутыя ім у парыскай кватэры, зьніклі бяз сьледу. З 1947 жыве ў Рані-су-Буа. Быў знаёмы з Хаімам Суціным і Міхаілам Кікоіным.

З 1950-х выставы ладзяцца ў Нью-Ёрку, Оксфардзе, іншых местах. У 1963 выйшла калектыўная манаграфія, прысьвечаная мастаку. Уваходзіў у кола мастакоў «Парыскай школы».

Памёр у 1975.

Спадчына мастака ў музэях Беларусі

Творы Царфіна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь, у карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк» (13 жывапісных работ), у калекцыі кампаніі «А-100».

У 2011 годзе Белгазпрамбанк (старшыня праўленьня — Віктар Бабарыка) набыў у Надзін Нэзавэр, экспэрта па Парыскай школе 1905—1939 гг., 12 твораў Шрагі Царфіна. Таксама ў калекцыі Белгазпрамбанка ёсьць карціна Царфіна «Альпійская даліна» — падарунак Цэнтра «Арт Банкінг».

У 2012 годзе дачка мастака Ліліян Дзюляк-Царфін перадала ў дар Нацыянальнаму мастацкаму музэю Рэспублікі Беларусь дзьве працы свайго бацькі — «Лес» і «Сьветлы нэф». Спадарыня Дзюляк перадала працы праз свайго сына Іва, які па запрашэньні Белгазпрамбанка наведаў адкрыцьцё выставы «Мастакі Парыскай школы зь Беларусі» 20 верасьня 2012 года.

У 2019 годзе кампанія «А-100» набыла ў спадчыньнікаў Шрагі Царфіна 15 твораў мастака.

Пэрсанальная выстаўка «Шрага Царфін. Рух да сьвятла», прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэньня мастака, працавала ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі з 6 сьнежня 2019 па 19 лютага 2020.

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Файбіш-Шрага Зарфін ЖыцьцяпісФайбіш-Шрага Зарфін Спадчына мастака ў музэях БеларусіФайбіш-Шрага Зарфін Крыніцы і заўвагіФайбіш-Шрага Зарфін Вонкавыя спасылкіФайбіш-Шрага Зарфін18991975МастакСьмілавічыФранцуская моваФранцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.yuПалянізацыя94Архітэктура.bn.usАравічыБеларускі клясычны правапісISSNЛітваНапалеон ОрдаСоніМенскКальвінізм.mcМіжнародны стандартны кніжны нумарМіжнародны фанэтычны альфабэтЖнівеньскі путч.pmЗора КіпельБеларуская моваСухастойГІван ЛаскоўФ2022Мікола Папека2008.ttАдраджэньне мовыНавасёлкі (Хвойніцкі раён)Іван Чыгрынаў20201966.shB5.cuІнтэробанг.tm.glКароніс (тэкставы сымбаль).geЛос-Анджэлес.az.zr.hnПытальнік.hkКубаБеларуская фанэтыка39.giЧасьціцаАркадзь Куляшоў.dd1831Крыж Эўфрасіньні ПолацкайТуваНікалё Мак’явэльлі43Пагоня (песьня).aeБусел белы1990ТравеньВадзім СаранчукоўФранцуская моваАлесь СавіцкіГісторыя Брагіна🡆 More