Фільм, 2012 У Тумане: Беларускі фільм

«У тума́не» — ваенная кінадрама 2012 году, зьнятая рэжысэрам Сяргеем Лазьніцам паводле аднайменнага рамана Васіля Быкава.

Стала 2-м экранізаваньнем рамана пасьля фільма 1992 року, зьнятага рэжысэрам Сяргеем Лінковым. Карціна ўдзельнічала ў асноўным конкурсе 65-га Канскага кінафэстывалю (Францыя). Фільм быў узнагароджаны спэцыяльным прызам Міжнароднай фэдэрацыі кінапрэсы (Парыж). Правы на сусьветны продаж стужкі набыло нямецкае прадпрыемства «Запалкавая фабрыка» (Кёльн).

«У тумане»Фільм, 2012 У Тумане: Сюжэт, У ролях, Узнагароды
рас. В тумане
Фільм, 2012 У Тумане: Сюжэт, У ролях, Узнагароды
Жанр драма
Рэжысэр Сяргей Лазьніца
Сцэнарыст Васіль Быкаў, Сяргей Лазьніца
Заснаваны на У тумане[d]
Прадусар Гайна Дэкерт
Рычард МакКалум
У ролях Уладзімер Сьвірскі
Уладзіслаў Абашын
Сяргей Колесаў
Апэратар Алег Муту
Мантаж Даніэліюс Каканаўскіс[d]
Вытворчасьць Беларусьфільм
MA.JA.DE Fiction
Rija Films
Lemming Film
GP Cinema Company
Распаўсюд Cirko Film[d]
Дата выхаду 2012
Працягласьць 127 хвілін
Краіна Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына
Сьцяг Расеі Расея
Сьцяг Латвіі Латвія
Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды
Мова расейская
Бюджэт 2 млн. эўра
Папярэдні «Шчасьце маё» (2010)
Наступны «Майдан» (2014)
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Сюжэт

1942 рок. Беларусь акупаваная нямецкімі войскамі. Пад час расьсьледаваньня справы аб падрыве цягніка немцы арыштоўваюць чыгуначнага абходчыка Сушчэню, але за тым нечакана адпускаюць. Мясцовыя жыхары пачынаюць падазраваць таго ў супрацоўніцтве з акупантамі. Двое партызан адводзяць Сушчэню ў лес, дзе зьбіраюцца забіць яго як здрадніка. Але на шляху ў прызначанае месца партызаны трапляюць у пастку гестапаўцаў, якія выкарыстоўвалі Сушчэню як прынаду, каб злавіць партызан. У выніку бойкі паміж партызанамі й гестапаўцамі адзін партызан гіне, другога паранілі. Сушчэня застаецца зь ім сам-насам і ў яго зьяўляецца шанец даказаць сваю невінаватасьць. Аднак, гісторыя для ўсіх мае трагічны канец.

У ролях

  • Уладзімер Сьвірскі — чыгуначны абыходчык Сушчэня
  • Уладзіслаў Абашын — партызан Сьвідраў
  • Сяргей Колесаў — партызан Войцік
  • Сяргей Рускін — паліцай
  • Цімафей Трыбунцаў — паліцай
  • Барыс Каморзін — паліцай
  • Міхаіл Яўланаў — паліцай
  • Ігар Хрыпуноў — Міроха
  • Кірыла Пятроў — Карабан
  • Дзьмітры Быкоўскі — Ярашэвіч
  • Надзея Маркіна — маці Бурава
  • Улад Іваноў — Гросмеер
  • Юлія Перасільд — Анэля

Узнагароды

  • «Золата Лістапада» 2012 году — галоўная ўзнагарода 18-га кінафэстывалю «Лістапад» (Беларусь).
  • Прыз Міжнароднай фэдэрацыі кінапрэсы за лепшы фільм асноўнага конкурсу на 65-м Канскім кінафэстывалі (Францыя).
  • Гран-Пры 6-га кінафэстывалю «Люстэрка» імя А.Таркоўскага (Іванава, Расея).
  • Галоўны прыз (Залаты абрыкос) за лепшы фільм на Ерэванскім міжнародным кінафэстывалі «Залаты абрыкос» (Армэнія).
  • Галоўны прыз 3-га Адэскага міжнароднага кінфэстывалю (Украіна) за лепшы фільм.

Здымкі

У 2001 годзе рэжысэр Сяргей Лазьніца атрымаў дазвол на экранізаваньне рамана «У тумане» ад Васіля Быкава. Здымкі праходзілі ў Латвіі цягам 28 дзён. Пры здымках дапусьцілі памылку. Каля ўваходу ў Райхскамісарыят, адкуль адпускалі Сушчэню, віселі сьцягі Трэцяга рэйху зь левабаковай свастыкай, хоць Трэці Райх выкарыстоўваў на сваім сьцягу правабаковую свастыку.

Крыніцы

Tags:

Фільм, 2012 У Тумане СюжэтФільм, 2012 У Тумане У роляхФільм, 2012 У Тумане УзнагародыФільм, 2012 У Тумане ЗдымкіФільм, 2012 У Тумане КрыніцыФільм, 2012 У ТуманеВасіль БыкаўКанскі кінафэстывальКёльнРэжысэрСяргей ЛазьніцаУ тумане (фільм, 1992)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сельская гаспадаркаАлесь ПетрашкевічПрымакі (п’еса)Hromadske.TVШвэцыяАсадкаВострая брамаОрдэн ПагоніВыказьнік.slПокуцьТранснацыянальная карпарацыяЗдароўеЛюдміла СільноваРазьвітаньне з РадзімайСпакусьнікіБанкаўскі рахунакТрыбуна працыЛісьце каштанаўАвечкаАпэрацыйная сыстэмаСтарабеларуская моваЛітаратурныя жанрыВольга ГапееваАляксей Марачкін1923ТураўАмонімБесьпілётнікДаўгодІталіяЖан-Поль СартрЛетуваВостраў сьлёзСказMelbetВікінавіныСалатная цыкорыяУсходнеславянскія мовыКіраў (Кіраўская вобласьць)GoogleМэдыяВікіБеларуская ВікіпэдыяМенская вобласьцьАдукацыяКузьма ЧорныБэрнатЛёнданАнатоль СербантовічМікола ГусоўскіНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііЯгайла (імя)АўстраліяЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)УрліхПрыёрбанкРодПрыметнікАляксей БелыПэтэр Пэлегрыні2010-яТадэвуш КасьцюшкаЛанеўскія-ВоўкЮры ГумянюкПётар МашэраўДругая сусьветная вайнаДунайТадзіяна КляшторнаяВольга Караткевіч🡆 More