Усходне-Эўрапейская Раўніна

Усхо́дне-Эўрапе́йская раўні́на — адна з найбольшых раўнінаў Зямлі, разьмешчана ўва ўсходняй частцы Эўропы.

На поўначы амываецца водамі Белага і Баранцава, а на поўдні — Чорнага, Азоўскага і Касьпійскага мораў. На паўночным захадзе абмежаваная Скандынаўскімі гарамі, на захадзе і паўднёвым усходзе — гарамі Цэнтральнай Эўропы (Судэты) і Карпатамі, на паўднёвым усходзе — Каўказам, на ўсходзе — Уралам і Мугаджарамі. У межах Крымскай паўвыспы мяжа раўніны праходзіць па паўночным падножжы Крымскіх гораў.

Усходне-Эўрапейская Раўніна
Эўропа

Рэльеф, геалягічная структура

У геаструктурным пляне Ўсходне-Эўрапейская раўніна ў асноўным адпавядае Ўсходне-Эўрапейскай плятформе. У яе аснове залягаюць моцна дысьлякаваныя крышталічныя пароды дакембрыю, якія выступаюць на паверхню ў межах Балтыйскага і Ўкраінскага шчытоў. У рэшце значна большай частцы плятформы крышталічныя пароды прыхаваныя пад тоўшчай плосказалеглых адкладаў, што складаюць Усходне-Эўрапейскую пліту. Паўднёвая частка раўніны (ад Азоўскага да Касьпійскага мора) адпавядае Скіфскай пліце, дзе пад чахлом плятформавых адкладаў залягаюць пароды моцна дысьлякаванага герцынскага фундамэнту.

Усходне-Эўрапейская раўніна подзяляецца на дзьве няроўныя часткі: цокальна-дэнудацыйную раўніну на Балтыйскім крышталічным шчыце і раўніну з плястом эразійна-дэнудацыйным і акумуляцыйным рэльефам на Рускай і Скіфскай плітах. Цокальна-дэнудацыйныя нізіны і ўзвышшы на Балтыйскім шчыце з вышынёй да 300—600 м (Манселька, Суаменселька, Заходне-Карэльскае) улучаюць дзялянкі масівных грудагор’яў і пласкагор’яў з вышынямі больш за 1000 м (масіў Хібіны да 1190 м). Рэльеф шчыта ўтварыўся ў выніку трывалай кантынэнтальнай дэнудацыі і прыпараваньня структурных формаў, складзеных адносна моцнымі пародамі. Простае ўзьдзеяньне на рэльєф надалі тэктанічныя рухі найноўшага часу, асабліва разломы, што абмяжоўваюць масівы і западзіны, даліны рэчак і лагчыны шматлікіх азёраў. У антрапагенны час тэрыторыя Балтыйскага шчыта служыла цэнтрам зьледзяненьня, таму тут значна пашыраныя сьвежыя формы ледавіковага рэльефу.

У межах Усходне-Эўрапейскай раўніны магутны чахол плятформавых адкладаньняў залягае амаль гарызантальна, складаючы акумуляцыйныя і плястава-дэнудацыйныя нізіны і ўзвышшы. Месцамі складчаты фундамэнт выступае на паверхню, фармуючы цокальна-дэнудацыйныя ўзвышшы ды камлюкі (Прыдняпроўскае і Прыазоўскае ўзвышшы, Ціманскі і Данецкі камлюкі).

Сярэдняя вышыня Ўсходне-Эўрапейскай раўніны каля 170 м. Найменшыя вышыні знаходзяцца на ўзьбярэжжы Касьпійскага мора, узровень якого на 27,6 м ніжэйшы за ўзровень Сьветавога акіяну. Узвышшы падымаюцца да 300—350 м над узроўнем мораў (Падольскае ўзвышша, да 471 м). Адносныя перавышэньні водападзелаў над далінамі ў сярэднім складаюць 20—60 м.

Усходне-Эўрапейская раўніна падзяляецца на тры марфалягічныя зоны. У паўночнай частцы пашыраныя плястава-дэнудацыйныя нізіны і ўзвышшы даантрапагенавага веку з накладаньнямі на іх формаў рэльефу ледавіковага і водна-ледавіковага паходжаньня. Ледавікова-акумуляцыйныя формы найбольш выражаныя на паўночным захадзе, у вобласьці апошняга (валдайскага) зьледзяненьня, дзе распасьціраюцца ўзвышшы і камлюкі: Балтыйскае, Валдайскае, Вепсаўскае, Белазёрскае, Конаска-Няндомскае. Гэта вобласьць Паазер’я з характэрнай для яе вялікай колькасьцю азёраў (Чудзкае, Пскоўскае, Ільмень, Верхняволскія азёры, Белае, Кубанскае, Важа)

Тэрыторыя Беларусі поўнасьцю разьмешчаная ў межах Усходне-Эўрапейскай раўніны.

Літаратура

Tags:

Азоўскае мораБелае мораКарпатыКасьпійскае мораКаўказКрымская паўвыспаКрымскія горыРаўнінаСкандынаўскія горыСудэтыУралЧорнае мораЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДзьвінскЕўняОрдэн ПагоніЗдароўеBayraktar TB2КунілінгусЮры БеленькіАляксандар ШыдлоўскіАндрэй АлександровічЭтнічная тэрыторыя беларусаўБелазарПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуЗіновій ПрыгодзічHromadske.TVСьпіс гарадоў БеларусіМарыя МартысевічСакрат ЯновічТураўЛетувізацыя2008Максім ЛужанінУнівэрсальны каардынаваны часШтрэйкбрэхерАлесь АркушРасеяСельская гаспадаркаТутэйшыя (літаб’яднаньне)ВоршаКарольРаскіданае гняздо (п’еса)ШкотыМікола КупрэеўПарнакапытныяМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніВейшнорыяНаваградакАльтэрнатыўная парнаграфіяМікола ПапекаПольшчаБэрнатСлоўнік НасовічаРэстаранСям’яЛюдміла РублеўскаяВострая брамаІнтэрстэларРысЯнка БрыльКастрычнік1874ПаэтМакс ШчурМаксім БагдановічБуйвідКастусь КаліноўскіІрына Ханунік-РамбальскаяАлесь РазанаўЯн ЧэрскіБраніслаў ТарашкевічМаскваВалошкаЛютыПрыёрбанкЮрась БарысевічСалігорскФранцішак СкарынаБеларускі нацыянальны стройВялікі выбухРакета-носьбіт26 красавіка🡆 More