27°36′34″ у. д. / 53.88694° пн. ш.
27.60944° у. д.
Трактаразаводзкі пасёлак — мікрараён на паўдзёвым захадзе Партызанскім раёну Менску, забудаваны ў 2-й палове 1940-х гадоў на месцы былога Антонаўскага ўрочышча.
Трактаразаводзкі пасёлак | |
Мікрараён | |
Горад: | Менск |
---|---|
Дата заснаваньня: | 29 траўня 1946 (77 гадоў таму) |
Папярэдні статус: | урочышча |
Паштовыя індэксы: | 220009, 220070 |
Назву атрымаў з нагоды адначаснага ўзьвядзеньня Менскага трактарнага заводу.
На 2018 год мікрараён Трактаразаводзкі пасёлак меў 2-5-павярховую забудову, што ўлучала гуртажытак № 9 «МТЗ». У межах мікрараёну месьціліся «Менскі трактарны завод» («МТЗ») і 124-я аўтазборачная вытворчасьць ААТ «Менскі завод колавых цягачоў».
У мікрараёне месьціцца станцыя мэтро «Трактарны завод» Аўтазаводзкай лініі Менскага мэтрапалітэну. На 2018 год на трамвайных прыпынках «Будзёнага», «Ванеева» і «Трактарны завод» спыняліся трамваі № 3, 6 і 9. На прыпынках «Кашавога», «Будзёнага» і «Стаханаўская» спыняўся электробус № 59 («Вітаўт Макс Электра»). На 7 прыпынках — «Будзёнага», «Ванеева», «плошча Ванеева», «Ваўпшасава», «Грыцаўца», «Кашавога» і «Стаханаўская» — агулам спыняліся тралейбусы 10 маршрутаў: № 3, 15, 16, 17, 19, 30, 34, 41, 41д і 49. Таксама дзейнічала 10 аўтубусных маршрутаў: № 2с, 43, 43д, 71, 79, 79д, 84, 93 і 106. Працаваў чыгуначны прыпынак «Трактарны».
У мікрараёне Трактаразаводзкі пасёлак месьціцца Дом культуры МТЗ з 2 залямі на 800 і 300 месцаў. Пры ім працуюць ансамбль бальнага танцу «Мара», ансамбль танцу «Лянок» і ансамбль эстраднага танцу «Серпантин», тэатры «На Доўгім бродзе» і «Карусель», а таксама студыя выяўленчага мастацтва і духавы аркестар. Таксама працуе бібліятэка № 6 (вул. Кашавога, д. 10). Уздоўж Сьляпянскай воднай сыстэмы працягнуўся Антонаўскі парк — ад чыгункі Менск-Масква на поўначы да Партызанскга праспэкта на поўдні. Таксама існуе 2 сквэры — імя Яўгена Клумава і «Садружнасьць». Апошні між вуліцамі Кашавога, Чабатарова і Даўгабродзкай.
2 ВНУ: навучальны корпус Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (вул. Будзёнага, д. 6) і Міжнародны дзяржаўны экалягічны інстытут імя Андрэя Сахарава (вул. Даўгабродзкая, д. 23) у складзе БДУ. 3 ССНУ: Менскі каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работаў (вул. Будзёнага, д. 8), Менскі машынабудаўнічы каледж (вул. Даўгабродзкая, д. 25), Менскі мэдычны каледж (вул. Даўгабродзкая, д. 41, корп. 1), Менская гарадзкая кадэцкая вучэльня № 1 (вул. Стаханаўская, д. 1). 3 школы: музычныя № 3 імя Шапэна (вул. Шчарбакова, д. 4), № 22 з харэаграфічным ухілам (вул. Грыцаўца, д. 9) і № 87 (вул. Шчарбакова, д. 23).
У 19 стагодзьдзі на месцы мікрараёна знаходзілася Антонаўскае ўрочышча, якое належала праваслаўнай царкве. Урочышча атрымала назва ад імя менскага япіскапа Антонія, які там жыў пасьля сыходу з пасады ў 1848 годзе. Пасьля 1919 году бальшавіцкі ўрад Беларускай ССР канфіскаваў гэтыя землі. За 1939—1941 гады на загад генсакратара ЦК УКП(б) Ёсіфа Сталіна на месцы ўрочышча ўзьвялі ангары для самалётаў і аэрадром. Падчас нямецкай акупацыі іх выкарыстоўвалі нямецкія вайскоўцы. 29 траўня 1946 г. Савет міністраў СССР ухваліў Пастанову № 1142 аб будаўніцтве Менскага трактарнага завода на месцы аэрадрома. У 1946—1950 гадах на будоўлі трактарнага завода і пасёлка працавала звыш 5000 нямецкіх ваеннапалонных. Забудову Трактаразаводзкага пасёлка распрацаваў архітэктар Зіновій Розэнфэльд. Кватэры на Стаханаўскай вуліцы абсталявалі ваннамі, што было на той час раскошай . Тамсама разьмясьцілі школу (на 2013 г. там гуртажытак), лазьню, фізкультурны асяродак, аддзяленьне міліцыі, лякарню і дзіцячы сад.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Трактаразаводзкі пасёлак, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.