Тартар

Та́ртар (стар.-грэч.: Τάρταρος) — у старажытнагрэцкай міталёгіі — найглыбейшая бездань, а таксама яе чароўная пэрсаніфікацыя, якая знаходзіцца пад Аідам, куды пасьля тытанамахіі Зэўс зрынуў Кронаса й тытанаў, і дзе іх пільнавалі сторукія волаты Гекатанхейры, дзеці Ўрана.

Там жа былі заменчаны старэйшыя цыклёпы. Адзінымі, хто мог выйсьці адтуль, былі Нікта й яе нашчадкі.

Гэта цёмная бездань, якая настолькі ж аддалена ад паверхні зямлі, наколькі ад зямлі неба: па словах Гесыёда, меднае кавадла ляцела б ад паверхні зямлі да Тартара на працягу 9 дзён. Тартар быў акружаны патройным пластом цемры й жалезнаю сьцяной з жалезнымі варотамі, узьведзенымі Пасэйдонам.

Паводле Гесыёда, узьнік усьлед за Хаосам і Геяй. Паводле Эпіменіда, народжаны ад Аэра й Нікты. Паводле іншых аўтараў, як пэрсаніфікацыя гэтай бездані, Тартар быў сынам Этэру й Геі.

У наступнай традыцыі

У пазьнейшыя часы значэньне Тартара зьмянілася: пад ім сталі мець на ўвазе ніжнія прасторы ў царстве грэшнікаў.

У сярэднявечча тартарам сталі зваць найбольш закінутыя й аддаленыя куткі зямлі.

Таксама ў «Цэнтурыях» Настрадамуса Тартар згадваецца як прапашчае месца, якому мае быць перажыць небывалы росквіт.

У наш час можна пачуць выраз «праваліцца ў тартары», што азначае тое ж, што й «праваліцца пад зямлю», гэта значыць «зьнікнуць», «перастаць існаваць».

Крыніцы

Tags:

АідЗэўсКронасМіталёгіяСтаражытнагрэцкая моваСтаражытная ГрэцыяТытаныУран (міталёгія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Шклоўскі раёнЧарнобыльская катастрофаСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіВольга ІпатаваУладзімер ДубоўкаГарнастайУладзімер ПолацкіАсьміна (імя)Гімн БеларусіМоўная нормаЯкса (дзяржава)Савіла1919Віленская ратушаФлорыдаДотык пісі рукою1794ПрыслоўеІслам у ЭстонііХалодная вайнаЯн Павал IIБеларуская грэка-каталіцкая царкваУсебеларускі народны сходРасеяМаркёрФранцішка Ўршуля РадзівілБеларускі рубель1792Парнаграфія ў БеларусіSEATOГібральтарПіт ПаўлаўПарнафільм у ФранцыіАфарызмСлуцкі збройны чынПаўднёвыя славянеЧасаў Яр1525Мастацкая літаратура (выдавецтва)ПольшчаРак скурыДамаскПетрыкаўскі раёнІксвідэаВагінальны сэксМіжнародная сыстэма СІДасьледаваньнеВасіль ІгнаценкаБайкаМаксім ТанкПарнаграфія ў ЗШАНямецка-савецкая вайнаТэрарыстычны акт у менскім мэтроНа чужынеВымяСусьветная эканоміка13 чэрвеняБраціславаСмаленскІсак НьютанГрупавы сэксДзеяслоўАбыякIRCСяржук ВітушкаСельская гаспадарка🡆 More