Сіроцін

Сіро́цін, Сіро́ціна — вёска ў Беларусі, на рацэ Чарніцы.

Цэнтар сельсавету Шумілінскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 8 км на поўнач ад мястэчка і чыгуначнай станцыі Шуміліна.

Сіроцін
лац. Sirocin
Магдэбурскае права: 12 студзеня 1767
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Шумілінскі
Сельсавет: Сіроцінскі
Вышыня: 154 м н. у. м.
Насельніцтва: 269 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2130
Паштовы індэкс: 211254
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°22′27.98″ пн. ш. 29°37′27.98″ у. д. / 55.3744389° пн. ш. 29.6244389° у. д. / 55.3744389; 29.6244389 29°37′27.98″ у. д. / 55.3744389° пн. ш. 29.6244389° у. д. / 55.3744389; 29.6244389
Сіроцін на мапе Беларусі ±
Сіроцін
Сіроцін
Сіроцін
Сіроцін
Сіроцін
Сіроцін
Сіроцін Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сіроцін — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Полаччыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся манастыр базылянаў.

Гісторыя

Сіроцін 
Герб Сіроціна з прывілея, 1767 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Сіроцін упамінаецца ў XVII стагодзьдзі. У 1669 годзе пры тутэйшым манастыры базылянаў з фундацыі Грабніцкіх збудавалі царкву Раства Багародзіцы. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

У XVIII стагодзьдзі Сіроцінам валодаў Урбан Антоні Грабніцкі, на просьбу якога 12 студзеня 1767 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Магдэбурскае права і герб з выявай Міхала Арханёла. У наш час гэты даўні герб атрымала мястэчка Шуміліна.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сіроцін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкім павеце Віцебскай губэрні. На 1836 год у мястэчку дзейнічала 5 юдэйскіх вучэльняў.

На 1889 год у Сіроціне было 65 дамоў, на 1906 год — 335 двароў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сіроцін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Сіроцін вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 2001 год у Сіроціне было 324 двары.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 404 чал. (207 муж. і 197 жан.), зь іх шляхты 1 муж., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 4 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 8 муж. і 11 жан., мяшчанаў-юдэяў 181 муж. і 163 жан., сялянаў зямянскіх 14 муж. і 19 жан., аднадворцаў 1 муж.
  • XX стагодзьдзе: 1906 год — 900 чал.; 1999 год — 331 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 720 чал.; 2010 год — 269 чал.

Інфраструктура

У Сіроціне працуюць сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Зарэчная вуліца Полацкая вуліца
Палявая вуліца Рынкавы завулак

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

  • Манастыр базылянаў (XVII ст.)
  • Сынагога на Смалянскім завулку
  • Сынагога Любавіцкая
  • Царква Раства Багародзіцы (1907)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сіроцін ГісторыяСіроцін НасельніцтваСіроцін ЗабудоваСіроцін Турыстычная інфармацыяСіроцін КрыніцыСіроцін ЛітаратураСіроцін Вонкавыя спасылкіСіроцінБеларусьВёскаВіцебская вобласьцьСіроцінскі сельсаветЧарніца (прыток Будавесьці)ШумілінаШумілінскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Час UnixНаваміргарадзкі раёнНаваградакГайла (імя)Слуцкі збройны чынУпіцкі паветТэракт у «Крокус Сіці Холе»Сёдэртэлье (камуна)ЛетувізацыяЛіянэль МэсіРычманд-ГілФутурызм27 сакавікаАпавядальны сказРэал Бэтыс СэвільляПабуджальны сказАгдамскі раёнЭнтрапія (неадназначнасьць)Доктар ГаўсМадэль OSIДэбіян1695Аляксей ДудараўКіляграмНекамэрцыйная арганізацыяНапалеон IIIГрамадзкі набытак1xbetПорнгабМарат КазейЛязо ОкамаФеафан ПракаповічСподакТытунепаленьнеСоліЛацінкаДыялекты беларускай мовыЛідаБеларуская ВікіпэдыяВольга ЧамаданаваІван ЧыгрынаўДжон Фіцджэралд КенэдзіПэтра ПраўлікаваСьпіс стагодзьдзяўГомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэтЧэске-БудзеёвіцыСтаніслаў Булак-БалаховічБольдКарльскірхэІл-76ДубБеларускія выдавецкія суполкі пачатку XX стагодзьдзяРамэнЛідсКрумкачЯўген ГлебаўПаўлінка (п’еса)Васіль БыкаўМіхал БаброўскіГірстолтПлаваньнеНямеччынаРайт (браты)Абарона Берасьцейскай крэпасьці (1939)ІнданэзіяСавушкін прадуктПарнафільм у ФранцыіНью-МэксыкаСяргей Паўлавіч АбламейкаХвойнікі🡆 More