Сымон-Музыка

«Сымон-музыка» — ліра-эпічная паэма Якуба Коласа, напісаная ў 1911—1925 гадах і ўпершыню выдадзеная ў 1925 годзе ў Менску.

Сымон-музыка
Жанр: паэма
Аўтар: Якуб Колас
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1911—1925
Асобнае выданьне: 1925

У творы аўтар разважае над шляхамі разьвіцьця нацыянальнага мастацтва і над трагічным лёсам таленту з народа. Праз прызму галоўнага героя Я. Колас спрабуе выявіць істотныя рысы сьветаразуменьня і сьветаадчуваньня беларускага працоўнага сялянства. Паэма ўяўляе сабой жывую сэрыю адбіткаў беларускае сялянскае псыхікі і адлюстраваньнем літаратурна-эстэтычных поглядаў паэта на ролю мастацтва ў жыцьці народа.

Гісторыя

Сымон-Музыка 
Урывак з паэмы. Аўтограф Я. Коласа. 1952 г.

Задума напісаць паэму ўзьнікла ў Я. Коласа ў часе знаходжаньня ў турме, прыблізна ў 1911. Праца над творам распачалася ў канцы лістапада 1911, неўзабаве пасьля выхаду паэта зь Менскага астрожнага замка. Першая частка паэмы была напісаная ў 1911 годзе; другая — у 1912; трэцяя і чацьвёртая — у канцы 1917; апошняя — у 1918 годзе. У друку паэма зьявілася ў 1917 годзе ў часопісе «Вольная Беларусь» (першыя тры часткі), канец паэмы друкаваўся ў часопісе «Вольны Сьцяг» у 1921 годзе.

Згодна з паведамленьнямі друку, у 1923 Якуб Колас зьвярнуўся да карэннага перагляду і перапрацоўкі паэмы, пра што сьведчыць таксама і аўтабіяграфія. Праца над новай рэдакцыяй скончылася 8 ліпеня 1924 году, аднак у часе вяртаньня дамоў па дарозе з Кіславодску яе рукапіс украдзены. Тым ня менш, да канца 1924 тры часткі страчанага рукапісу былі адноўленыя. Канчатковая праца над паэмай завяршылася ў траўні 1925.

У мастацтве

Ілюстрацыі да паэмы выконваліся мастакамі Эдуардам Агуновічам (1968), Віктарам Александровічам (1986), Міхаілам Барздыкам (2001), Барысам Заборавым (1972), Мікалаем Селяшчуком (1990), Уладзімерам Шоўкам (2002), Галінай Шапялевіч .

На аснове паэмы ў 2005 годзе М. Пінігіным была створаная аднайменная містэрыя ў дзьвюх дзеях.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Сымон-Музыка  Сымон-музыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Сымон-Музыка ГісторыяСымон-Музыка У мастацтвеСымон-Музыка КрыніцыСымон-Музыка Вонкавыя спасылкіСымон-МузыкаМенскЯкуб Колас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЗлучнікУладзімер ДубоўкаВікісховішчаVPNВадзім БолбасСакуныУсевалад ГарачкаБерасьцеJavaПаэтПак (спадарожнік Урана)Віктар ГардзейРаман СкірмунтСяляваПарнаграфія ў Беларусі1989БудынакБеларуская Народная РэспублікаПорнафільмы дарослых з падлеткаміПарнаграфія ў ЗШАРасізмСяргей ДавідовічДжозэф Рабінэт БайдэнДзікNokia 6500 classicПэтэр ПэлегрыніШкоты2010-яКойданаўПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуКарлес Пудждэмон2020Андраш ШэфэрРэстаранЧорная ночМарат КазейСмаргонскі раёнПрастытуцыяТранснацыянальная карпарацыяРадаслаў АстроўскіПавецьЛеанард ПацейБеларускі нацыянальны стройЖаночая рыфмаБойрыкс (імя)КліматВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)ВікіманіяУрліхУнівэрсытэтЗянон ПазьнякВіктар ШніпПётар МашэраўСаюз пісьменьнікаў БеларусіГайла (імя)Аксана БязьлепкінаЭйкаТутэйшыя (літаб’яднаньне)Мікола КупрэеўДаўгодКадзіла сармацкае.kyПастава на каленяхЗіновій ПрыгодзічВольныя матэрыялыМенскВялікае Княства ЛітоўскаеQR-кодE (літара)Вольга КараткевічЮрась ШамецькаПокуць🡆 More