Сымон-Музыка: ліра-эпічная паэма Якуба Коласа

«Сымон-музыка» — ліра-эпічная паэма Якуба Коласа, напісаная ў 1911—1925 гадах і ўпершыню выдадзеная ў 1925 годзе ў Менску.

Сымон-музыка
Жанр паэма
Аўтар Якуб Колас
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 19111925
Асобнае выданне 1925
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У творы аўтар разважае над шляхамі развіцця нацыянальнага мастацтва і над трагічным лёсам таленту з народа. Праз прызму галоўнага героя Я. Колас спрабуе выявіць істотныя рысы светаразумення і светаадчування беларускага працоўнага сялянства. Паэма ёсць жывой серыяй адбіткаў беларускай сялянскай псіхікі і адлюстраваннем літаратурна-эстэтычных поглядаў паэта на ролю мастацтва ў жыцці народа.

Гісторыя

Сымон-Музыка: Гісторыя, У мастацтве, Спасылкі 
Урывак з паэмы. Аўтограф Я. Коласа. 1952 г.

Задума напісаць паэму ўзнікла ў Я. Коласа падчас знаходжання ў турме, прыблізна ў 1911. Праца над творам распачалася ў канцы лістапада 1911, неўзабаве пасля выхаду паэта з Мінскага астрожнага замка. Першая частка паэмы была напісаная ў 1911 годзе; другая — у 1912; трэцяя і чацвёртая — у канцы 1917; апошняя — у 1918 годзе. У друку паэма з'явілася ў 1917 годзе ў часопісе «Вольная Беларусь» (першыя тры часткі), канец паэмы друкаваўся ў часопісе «Вольны Сцяг» у 1921 годзе.

Згодна з паведамленнямі друку, у 1923 Якуб Колас звярнуўся да карэннага перагляду і перапрацоўкі паэмы, пра што сведчыць таксама і аўтабіяграфія. Праца над новай рэдакцыяй скончылася 8 ліпеня 1924 годзе, аднак падчасе вяртання дамоў па дарозе з Кіславодску яе рукапіс украдзены. Тым не менш, да канца 1924 тры часткі страчанага рукапісу былі адноўлены. Канчатковая праца над паэмай завяршылася ў маі 1925.

У мастацтве

Сымон-Музыка: Гісторыя, У мастацтве, Спасылкі 
Памятная манета Нацбанка Беларусі, 2005

Ілюстрацыі да паэмы выконваліся мастакамі Эдуардам Агуновічам (1968), Віктарам Александровічам (1986), Міхаілам Барздыкам (2001), Барысам Заборавым (1972), Мікалаем Селяшчуком (1990), Уладзімірам Шоўкам (2002), Галінай Шапялевіч .

На аснове паэмы ў 2005 годзе М. Пінігіным была створаная аднайменная містэрыя ў дзвюх дзеях.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Сымон-Музыка ГісторыяСымон-Музыка У мастацтвеСымон-Музыка СпасылкіСымон-Музыка19111925МенскЯкуб Колас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

MacOSВасіль ЗуёнакКрывічыБеларуская моваЗнак бядыh8kpjГуканне вясныЛічэбнікГарбузЯўхім Фёдаравіч КарскіКатоўскае (возера)Уладзімір НякляеўСалідарныя з БеларуссюАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіУладзімір Мінавіч МазгоЛідская раўнінаМаўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтДзень ПерамогіПалавы актДзітваПартызанскі праспект (Мінск)Возера радасці (фільм)Навабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Андрэй Валер’евіч ХадановічЯн ВермерБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіBingПалессеСекс без пранікненняІван ЧыгрынаўГрыбыСям’яБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаСправа «Армія з народам»Барыс Іванавіч СачанкаПрыродны газАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўПраспект Ракасоўскага (Мінск)Монктанскі ўніверсітэтМінскі метрапалітэнУладзімір ДубоўкаШаленстваНавум Якаўлевіч ГальпяровічРаманчуковэКолеры нацыіНацыянальная бібліятэка БеларусіПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Васіль БыкаўБурыкыІван МележЗмітрок БядуляВілейкаАперацыйная сістэмаЗаходняя БеларусьАлександрынскі тэатрМужыцкая праўдаГерб Беларускай Народнай РэспублікіФарамірСтаражытны РымДзікУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуКірыла ТураўскіФаціма Зайнулінаўна ГабітаваХрыстос прызямліўся ў ГародніМёрыYouTubeЯн ЧыквінІнцыдэнт Асама-СансаБрэсцкая вобласцьMicrosoft OfficeСтары ЗапаветСправа менеджараў БелгазпрамбанкаЭякуляцыя🡆 More