Газэта Вольная Беларусь: газэта

«Во́льная Белару́сь» (10 чэрвеня 1917 — лістапад 1918) — грамадзка-палітычная, эканамічная і літаратурная газэта нацыянальна-дэмакратычнага кірунку.

Вольная Беларусь
Газэта Вольная Беларусь: газэта
Тып газэта
Фармат 2 разы на тыдзень (1917)
штотыднёвік (1918)
Выдавец Беларускі нацыянальны камітэт
Краіна
Галоўны рэдактар Язэп Лёсік
Заснаваная 10 чэрвеня 1917
Закрытая лістапад 1918
Палітыка Беларуская сацыялістычная грамада
Мова беларуская
Штаб-кватэра Менск

Выдавалася ў Менску. Галоўны рэдактар Язэп Лёсік. Выдавец Беларускі нацыянальны камітэт, зь ліпеня 1917 — Таварыства беларускай культуры. У 1917 выдавался 2 разы на тыдзень, у 1918 — штотыднёвік.

У газэце працавалі Зьмітрок Бядуля і Ванда Лявіцкая (дачка Ядвігіна Ш., будучая жонка Лёсіка), Павал Каравайчык (друкаваўся пад псэўданімам П.К. А.Жынкін). Ёсьць зьвесткі, што грошы на газэту фундаваў Раман Скірмунт і Павал Аляксюк.

У 1917 падтрымлівала ідэі Беларускай сацыялістычнай грамады, выступала за ідэі фэдэралізму, аўтаноміі, пасьля абвяшчэньня БНР выступала за незалежную дэмакратычную Беларусь.

У газэце ўпершыню зьявіліся такія літаратурныя творы, як «Залёты» і «Пінская шляхта» Дунін-Марцінкевіча ў перакладзе зь «пінчуцкай гаворкі», «Пагоня» Максіма Багдановіча, «Сымон-музыка» і «Новая зямля» Якуба Коласа.

Выдавалася да захопу Менску бальшавікамі ў лістападзе 1918. Па згадках Лёсіка: «бальшавіцкія грабежнікі ачысьцілі рэдакцыю да апошняй паперкі. Забралі пішучую машынку, шапірографы, рукапісы, канцэлярскую паперу, пячаткі, канторскія кніжкі, рахункі, адрасы падпісчыкаў, пісьмы і г. д. Дзе гэта ўсё дзелася — няма ведама. Згінула навекі, а тым часам шмат было рукапісаў вядомых беларускіх пісьменьнікаў, каторых ніякімі грашыма аплаціць немагчыма, бо гэта былі аўтэнтыкі». Архіў газэты зьнік бязь сьледу.

Не захаваліся нумары газэты 37 і 38 за 1918 год.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сельская гаспадаркаБеларуска-літоўскія летапісы1467Ягор ВосіпаўФранцішак БагушэвічАндрусь ГорватДжынсавая рэвалюцыяЯн ЦывінскіАнатоль ІвашчанкаАмонімДрапежныя птушкіАлесь ПетрашкевічСлавамір АдамовічВіленскі ўнівэрсытэтМіхась Пазьнякоў1896Сьвяты ЮрыАлег ЖданЖыве Беларусь!Міхась РудкоўскіЧасьціна мовыNokia 5140Раскіданае гняздо (п’еса)28 красавікаРука (імя)Наша ўскраінаНайвышэйшая Літоўская РадаМікола ПракаповічВольныя матэрыялыПершая сусьветная вайнаУсевалад ІгнатоўскіРАУСКарпацкая ЎкраінаПагоня (песьня)Прамяністыя (таварыства)MelbetНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Віктар КаліноўскіКонаАдэсаАртур ВольскіАборЯгмінПалітыкЎВадзім СаранчукоўУкраінская моваДарога Р6 (Беларусь)Сьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваЮрась СьвіркаБеларуская літаратураАляксандар ЛукашэнкаОйча наш10 студзеняСпакусьнікіВалянцін АкудовічЧэрвень1919ДзікПаляшукНарвідГеалёгіяЛінкарМікола ЕрмаловічГісторыя Беларусі🡆 More