Сухумі: места ў Абхазіі (Грузія)

Суху́мі, Суху́м (па-расейску: Сухуми, Сухум; па-грузінску: სოხუმი; па-абхаску: Аҟəа) — сталіца Абхазіі.

Горад на ўзьбярэжжы Чорнага мора. Падчас Грузінска-абхаскага канфлікту ў пачатку 1990-х быў пашкоджаны. Насельніцтва — 43 700 чалавек (2003).

Сухумі
Сухумі: Гісторыя, Гарады-пабрацімы, Асобы
Сухумі: Гісторыя, Гарады-пабрацімы, Асобы


Краіна: Грузія
Плошча:
  • 27 км²
Насельніцтва:
  • 64 441 чал. (2015)
Часавы пас: UTC+4
Паштовы індэкс: 384900, 6600
Нумарны знак: ABH
Геаграфічныя каардынаты: 43°0′12″ пн. ш. 41°0′55″ у. д. / 43.00333° пн. ш. 41.01528° у. д. / 43.00333; 41.01528 41°0′55″ у. д. / 43.00333° пн. ш. 41.01528° у. д. / 43.00333; 41.01528
Сухумі на мапе Грузіі
Сухумі
Сухумі
Сухумі
Сухумі: Гісторыя, Гарады-пабрацімы, Асобы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.sukhumcity.ru/

Гісторыя

Гісторыя гораду налічвае больш за 2500 гадоў. Гэта адзін з найстаражытнейшых гарадоў сьвету. На месцы гораду да VI стагодзьдзя да н. э. была грэцкая калёнія Дыяскурыя (названая ў гонар братоў Дыяскураў), якая потым належала Пантыйскаму царству. Тапонім «Аку» сустракаецца ў грэцкім надпісе на залатых манэтах калхідзкай чаканкі (III—II стагодзьдзі да н. э.) і супастаўляецца з абхаскай назвай гораду — Акуа. Пазьней на гэтым месцы была пабудавана рымская крэпасьць Сэбастаполіс. З 736 году паселішча вядома пад назвай Цхум (ад абхаскай назвы «Гума») у складзе Абхаскага царства. У сярэднявеччы — горад Цхумі ў складзе Грузінскага царства, з другой паловы XVI стагодзьдзя — пад уладай туркаў: у 1724 пабудавана турэцкая крэпасьць Сухум-Кале на Чорным моры. Ад канца XVIII стагодзьдзя да 1808 і з 1864 — сталіца Абхазіі. У 1810 далучаны да Расеі, статус гораду атрымаў у 1848. Пасьля скасаваньня Абхаскага княства ў 1864 — цэнтар Сухумскага вайсковага аддзелу (вобласьці) у падпарадкаваньні Кутаіскага генэрал-губэрнатара, з 1866 — Сухумскай акругі Кутаіскай губэрні.

Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году, горад і ўвогуле Абхазія, былі заглынуты ў хаос грамадзянскай вайны. Недаўгавечнае бальшавіцкае кіраваньне было спынена ў траўні 1918 і Сухум быў уключаны ў Дэмакратычную Рэспубліку Грузія як рэзыдэнцыя аўтаномнай Народнай Рады Абхазіі і штаб-кватэра Грузінскага генэрал-губэрнатара. Чырвоная Армія і мясцовыя рэвалюцыянэры адваявалі горад у грузінскіх войскаў 4 сакавіка 1921, і абвясьцілі Савецкую ўладу. Сухум быў сталіцай Абхаскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі злучанай з Грузінскай ССР ад 1921 да 1931, калі ён стаў сталіцай Абхаскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў рамках Грузінскай ССР. У 1989 Сухум меў 110 000 жыхароў і быў аднім з самых пасьпяховых гарадоў Грузіі. Тут знаходзіліся шматлікія курортныя лецішчы Савецкіх лідэраў.

У 1989—1993 Сухум быў цэнтрам Грузінска-абхаскага канфлікту, які зруйнаваў большую частку гораду. Падчас Абхаскай аблогі Сухума (1992—1993), горад і яго навакольлі зьведалі амаль што штодзённыя паветраныя ўдары і артабстрэлы, са шматлікімі ахвярамі сярод цывільнага насельніцтва. 27 верасьня 1993 бітва за Сухум была скончана масавай кампаніяй па этнічнай чыстцы супраць грузінскага насельніцтва, якое складала бальшыню (Сухумская разьня), у тым ліку былі забіты чальцы Абхаскага ўраду (Жыўлі Шартава, Рауль Эшба і г. д.) і мэр Сухума Гурам Габіскірыя. Нягледзячы на тое, што горад быў часткова адноўлены, ён дагэтуль перажывае наступствы вайны, і не ўзнавіў сваю папярэднюю этнічную разнастайнасьць (да 1992 тут ужывалася 9 розных моваў).

Назва гораду

У пэрыяд турэцкіх і арабскіх заваяваньняў (сярэднявечча), у сілу асаблівасьцяў фанэтыкі цюрскіх і арабскіх моваў, не прымаючых наяўнасьці пасьлядоўных зычных (ЦХ), адсутнасьці гуку «Ц» і яго пераход у гук «С», імя гораду паступова зьмяняецца — Цхум → Схум → Сухум (Сухум-кале («кале» — крэпасьць (цюрск.)).

Усталяваньне ўплыву ў рэгіёне Расейскай імпэрыі выклікала ўсталяваньне русыфікаваных назваў — Сухум, Батум. Абхаская назва гораду «Акуа» выкарыстоўваецца пасьля прыходу Савецкай улады, і не пераходзіць абхаскага моўнага арэала.

Са жніўня 1936, пасьля ўключэньня Абхазіі ў склад Грузінскай ССР у 1931, насіў афіцыйную назву Сухумі. 4 сьнежня 1992 на сэсіі Вярхоўнай Рады Рэспублікі Абхазія была адноўлена назва гораду Сухум.

Гарады-пабрацімы

Асобы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сухумі ГісторыяСухумі Гарады-пабрацімыСухумі АсобыСухумі Вонкавыя спасылкіСухуміАбхазіяАбхаская моваГрузінская моваГрузіяРасейская моваЧорнае мора

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Людміла ПайдушакаваГайла (імя)Лацінская моваЦмокДрама (аповесьць)Аўстра-ВугоршчынаКрыстыян ГюйгэнсЖак Карт’еАнгеданіяГімн МагілёваПінскВольга ЧамаданаваАсіпавічыАзбука МорзэБагуслаў РадзівілДаўгерд (імя)X (літара)Сяргей Паўлавіч АбламейкаЛітваНемежБудынак1 траўняАдольф ГітлерБагародзіца (гімн)Інфармацыйныя тэхналёгііСьвятлана ЦіханоўскаяУладзімер Пракапцоў1705ГорадняАнтон Сокал-КутылоўскіЛесьвіцаСпіс марак аўтамабіляўЗбанКонкурс песьні Эўрабачаньне26 красавікаЭякуляцыяГісторыя Вугоршчыны.anПсыхалёгіяМіхал Клеафас АгінскіТутэйшыя (п’еса)Ісьляндзкі конь17 красавікаПошукавая аптымізацыяІзраільПётар МашэраўЗдароўеАлесь РазанаўІсак НьютанМаксім ТанкНясьвіжПлоцевы актПошасьцьРак скурыБеларуская АЭССэкс па тэлефонеЭтнічная тэрыторыя беларусаўСусьветная арганізацыя здароўяБеларуская МарсэльезаСтаражытнаруская моваСпакусьнікіУладзімер МулявінВіктар ГанчарЭратычнае мастацтваРэжым ЛукашэнкіІльля ЦішуроўЭтнацыдРаніца (Бэрлін)Валенштайн (п’еса)Уладзімер Арлоў (гісторык)Смаленск🡆 More