Сусьветнае Сховішча Насеньня

Сусьве́тнае схо́вішча насе́ньня («Сховішча суднага дня» па-ангельску: Svalbard Global Seed Vault) — унікальнае збудаваньне ў гарах вострава Шпіцбэрген, недалёка ад нарвэскага места Лонгйір (па-нарвэску: Longyearbyen).

Афіцыйнае адкрыцьцё сховішча адбылося 26 лютага 2008.

Сусьветнае Сховішча Насеньня
Уваход у сховішча

Прызначэньне

Асноўная мэта праекту — захаваньне генафонду сучасных збожжавых на выпадак лякальных ці нават глябальных катастроф, што дазволіць заўсёды аднавіць віды збожжавых расьлін, якія цалкам зьнікнуць зь біясфэры Зямлі. За апошнія рокі некаторыя нацыянальныя генафонды збожжавых у краінах Афрыкі й Паўднёва-Ўсходняй Азіі былі часткова або цалкам разбураныя з-за вайсковых канфліктаў, або ў выніку грамадзянскай вайны. На сёньня існуюць прыкладна 1400 калекцый розных ураджаяў збожжавых ва ўсім сьвеце, і многія зь іх знаходзяцца ў краінах з нестабільнай/пагрозьлівай палітычнай або экалягічнай сытуацыяй.

У завершаным выглядзе Банк будзе зьмяшчаць да 3 000 000 адзінак рознага насеньня з усяго сьвету.

Канструкцыя

Сусьветнае Сховішча Насеньня 
Кантэйнеры з насеньнем у сховішчы

Пры праектаваньні сховішча былі выкарыстаныя адпрацаваныя каменнавугальныя шахты. Сховішча паглыблена на схіле гары ў тоўшчу пяшчанікаў на 120 м, і тунэлі ўзмоцненыя жалезабетонам. Ёмістасьць сховішча разьлічаная на захоўваньне прыкладна 1 500 000 розных відаў насеньня збожжавых (усяго 4 500 000 адзінак насеньня). Сховішча абсталявана падвойнымі дзьвярыма з супрацьвыбухной абаронай, сэнсарамі руху, двума герметычнымі тамбурамі й жалезабетоннымі сьценамі таўшчынёй у 1 мэтр. У комплексе таксама ёсьць адмысловыя сыстэмы замарозкі, якія працуюць на мясцовай сыравіне.

Фундатары

Фундатары праекту: Біл/Мелінда Гейтс, гігант амэрыканскага аграбізнэсу Dupont/Pioneer Hi-Bred, адзін з найбуйнейшых сусьветных уладальнікаў патэнтаванага генэтычна мадыфікаванага насеньня й зьвязаных зь яго вырошчваннем угнаеньняў/хімікатаў; Syngenta, швайцарская кампанія, адна з асноўных вытворцаў генэтычна зьмененага насеньня й хімікатаў; фонд Ракфэлера; CGIAR — глябальная сетка, створаная фондам Ракфэлера для прапаганды генэтычнай чысьціні насеньня, з дапамогаю зьменаў у сельскай гаспадарцы.

Tags:

200826 лютагаАнгельская моваНарвэгіяНарвэская моваШпіцбэрген

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЖамыслаўльЯн ЧыквінМэтафараСьпіс гарадоў БеларусіАляксандар КосінецЛюбоўАлесь СавіцкіЧорны кот (арганізацыя)Грамадзкі набытакАльгарытмПрырода2020-яМіл (імя)Ігар БабкоўЦынкавыя хлопчыкі7 (лік)Уладзімер ЗяленскіБеларуская ВікіпэдыяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЯнка КупалаВусаваНор (імя)КунілінгусТленУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціБеларускі нацыянальны стройЭдуард ВаласевічМаёнтакГенадзь Валер’евіч ШутаўЎ26 красавікаУ гушчарахЯкасныя прыметнікіБабёрМаркёрАгоньПоліцкі статутТаронтаСамасейЧМаксім БагдановічСьвятлана АлексіевічІгар СідарукРысь эўрапейскаяПапова Гара2015EBayАндрэй ХадановічСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамАўтарскае праваБісэксуальная парнаграфіяЗіновій ПрыгодзічПадвойнае пранікненьне.comУправа КДБ па вайсковай контравыведцыРасейцыЦівалі (неадназначнасьць)Людміла ПайдушакаваШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхМантэвідэоІван ЧыгрынаўДразды (гурт)КрасавікМобі ДыкЭлектронікаБорна СосаУліковы запіс MicrosoftБаўгарыя🡆 More