Старыя Юркавічы

Стары́я Ю́ркавічы — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці.

Старыя Юркавічы ўваходзяць у склад Малажынскага сельсавету.

Старыя Юркавічы
лац. Staryja Jurkavičy
Першыя згадкі: 1512 год
Былая назва: Юркавічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Малажынскі
Насельніцтва: 12 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
Паштовы індэкс: 247629
СААТА: 3203836056
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°43′5″ пн. ш. 30°22′25″ у. д. / 51.71806° пн. ш. 30.37361° у. д. / 51.71806; 30.37361 30°22′25″ у. д. / 51.71806° пн. ш. 30.37361° у. д. / 51.71806; 30.37361
Старыя Юркавічы на мапе Беларусі ±
Старыя Юркавічы
Старыя Юркавічы
Старыя Юркавічы
Старыя Юркавічы
Старыя Юркавічы
Старыя Юркавічы

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Старыя Юркавічы 
Герб Карыбут князёў Вішнявецкіх.

Найранейшая згадка пра востраў Юркоўскі, датаваная 7 (17) днём сакавіка 1512 году, калі кароль Жыгімонт Стары падараваў Брагінскую воласьць князю Міхайлу Васільевічу Збараскаму, родапачынальніку князёў Вішнявецкіх:

Лета Божага тысяча пяцьсот дванаццатага месяца марца сёмага дня_За Указам Гасударскім Найясьнейшага Караля Яго Міласьці Зыгмонта, а за паданым чалабіцьцем князя Міхайла Васілевіча Збараскага, я, Іван Андрэевіч Кміцічаў, дзяржаўца трактамірскі і дымірскі, дваранін Яго Міласьці Каралеўскай, выехаўшы на імене воласьці Брагіня, каторага воласьць раней прыналежная была да Яго Міласьці Гасудара Караля Вялікага Князя Літоўскага, аглядаў я рубеж той воласьці, каторая пачынаецца з гары рэчкаю Брагінкаю ўніз да ракі Дняпра, а Дняпром угору да сяла Брагінскага Галэк, ад таго сяла ідучы да места Брагіня ад рогу вострава Юркоўскага ў рэчку Быструю, катораю ўперад праваю стараною ў роў, які называецца Рубеж; адтуль ракою ў Шлях і ў востраў Брагінскі Петкаўшчызна…

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва, названае княствам (разам з Брагінам і Юркавічамі), як раней Падляская і Валынская землі, было далучана («вернута») да Кароны Польскай.

Карона Каралеўства Польскага

Старыя Юркавічы 
Сёлы Бабчын і Юркавічы ў дзельчым лісьце 1574 г.

Надалей жа

Село Юрковичи з людми отчизными, куничниками, з даню грошовою и медовою, з боры, лесы, чертежами, полми, сеножатми, з гоны бобровыми и ловы зверынными

названае ў лісьце ад 15 (25) сакавіка 1574 году князя Аляксандра Аляксандравіча Вішнявецкага брату князю Міхаілу Аляксандравічу Вішнявецкаму аб разьдзеле айчызнага маёнтку Брагін Кіеўскага павету Каралеўства Польскага. Уладальнікам яго стаў князь Міхаіл.

Потым паселішча згаданае ў 1628 годзе, калі, як занатавана ў адпаведным тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва, князь Канстанцін Карыбут Вішнявецкі, апякун дзяцей нябожчыка князя Міхаіла, з 10 дымоў вёскі Юркавічы плаціў па 3 злотыя, ды з 5 агароднікаў яшчэ па 1 злотаму і 6 грошаў. Адміністрацыйна ўвесь Брагінскі маёнтак тады і да разбораў Рэчы Паспалітай належаў да Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Кароны Польскай.

Старыя Юркавічы 
Фрагмэнт запісу князя Ярэмія Вішнявецкага 1638 г.

У 1638 годзе князь Ярэмі Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму сваю палову Брагінскага замку і места з фальваркам Глухавічы, 22 сёламі, сярод якіх — Jurkowicze, ды яшчэ з 3 хутарамі.

22 жніўня 1682 году кашталян кракаўскі пан Станіслаў Канецпольскі, які атрымаў Брагінскія добры ад цёткі сваёй княгіні Грызэльды Вішнявецкай, удавы князя Ярэмія і маці караля Міхала, склаў тэстамэнт. Сваім спадчыньнікам, што да ўсёй фартуны, ён назваў усыноўленага пана Яна Канецпольскага, ваяводзіча бэлзскага, але вёскі Хатучу і Юркавічы ў Брагінскай воласьці Кіеўскага ваяводзтва завяшчаў войскаму чырвонагродзкаму пану Гаварэцкаму з жонкай.

У акце Оўруцкага гродзкага суда ад 28 чэрвеня 1687 году зазначана, што Ёлчу (Jołcza), Юркавічы і Хатучу, якія трымаў пан Нячай, у адрозьненьне ад места Брагіна, вёсак і хутароў пана Яна Канецпольскага, казакі палкоўніка Паўла Апостала Шчуроўскага сваім больш як паўгадавым пастоем не абцяжарвалі, хоць і мусілі («lubo tam powinni byli stać»).

Старыя Юркавічы 
Герб Равіч паноў Ракіцкіх.

У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.», складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі, засьведчана, што вёска Юркавічы знаходзілася ў заставе ў ксяндзоў цыстэрцыянаў кімбараўскіх, хоць уладальнікам усяго Брагінскага маёнтку на той час быў ужо князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, бо з 1733 года пачаў звацца яшчэ і «графам на Брагіне».

Старыя Юркавічы 
Вёска Юркавічы ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства 1783 г.

У 1754 годзе з 23 двароў (×6 — каля 138) брагінскай вёскі Юркавічы, што працягвала быць ў заставе ў цыстэрцыянаў кімбараўскіх, выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 3 злотых і 17 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 14 зл. і 10 гр.. У тым жа 1754 г. Брагінскае графства была куплена ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францішкам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім (†1759).

Вёска Юркавічы і яе грунт прысутныя ў розных месцах эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.

Расейская імпэрыя

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Юркавічы апынуўся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, даведваемся, што вёскі Юркавічы, Крыўча, Цюцькі, Зарэчча, Сьцяжарнае, Дублін, Сьпярыжжа, якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, былі ў арэндзе ў пана Дыяніза Козела.

Найноўшы час

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Юркавічы ў складзе Брагінскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага.

Насельніцтва

  • 2004 год — 24 гаспадаркі, 41 жыхар
  • На сёньняшні дзень — 12 жыхароў

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Старыя Юркавічы ГісторыяСтарыя Юркавічы НасельніцтваСтарыя Юркавічы ЗаўвагіСтарыя Юркавічы КрыніцыСтарыя Юркавічы ЛітаратураСтарыя ЮркавічыБрагінскі раёнВёскаГомельская вобласьцьМалажынскі сельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міс СусьветАпавядальны сказ26 красавікаУладзімер КараткевічМінэтРасейская акупацыя БеларусіУшачыЛеанід ГалубовічВікіІгнат КанчэўскіРасейцыБібліяУ гушчарахВольная Беларусь (рух)Ян ВэрмээрПарк цёмнага небаКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)МачанкаМы, беларусыАгонь23 красавікаКунілінгусУладзімер ДубоўкаКарэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаПлоцевы актЗянон ПазьнякЗнак бядыБерасьцеЧалавекОАлесь ПісьмянкоўСыбілыКубаАтмасфэра (адзінка вымярэньня)Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЛюдміла ПайдушакаваПолацакМагаУладзімер Аляксеевіч АрлоўЦівалі (неадназначнасьць)Віктар ШніпЯнка БрыльЯнка КупалаЛацінкаВэб-дызайнСакуныСэксізмБарабанРагнедаHonda JazzАляксандар МарозАнголаЦьверШклоўHromadske.TVВасіль Жуковіч2020СабакаКадышэвічыАдам МіцкевічПаўлінка (п’еса)ТаўкачПохва (неадназначнасьць)Ніл ГілевічВінцэнт СарагоскіАнальны сэксПорнасайтВаеннапалонныЛошаГарацыё НэльсанМікола Лупсякоў🡆 More