Біялёгія Рэфлекс

Рэфлекс (ад лац.

reflexus — адлюстраваньне), таксама — адсьве́т — адказная рэакцыя арганізму на раздражненьне з вонкавага або ўнутранага асяродзьдзя, якая ажыцьцяўляецца нэрвовай сыстэмай. Структурнай асновай рэфлексу зьяўляецца створаная нэўронамі рэфлекторная дуга ці шлях, па якому нэрвовыя імпульсы ідуць ад рацэптараў да працоўнага органу.

Агульная характарыстыка

У рэфлекторнай дузе прынята адрозьніваць пяць аддзелаў:

  • рацэптары
  • адчувальны шлях
  • нэрвовы цэнтар (участак ЦНС)
  • рухальны шлях
  • працоўны орган

У самую простую двухнэўронную рэфлекторную дугу ўваходзяць адчувальны й рухальны нэўрон.

Любы рэфлекс пачынаецца з раздражненьня рацэптараў — адмысловых адчувальных утварэньняў. Яны прыстасаваныя да ўспрыманьня энэргіі раздражняльніка і яе пераўтварэньня ў нэрвовыя імпульсы. Рэцэптарам можа быць як нэрвовы канчатак — дэндрыт, так і ўся спэцыялізаваная вуза (напрыклад, сьветлаадчувальныя вузы вока).

Ад рэцэптару па валакну нэрвовы імпульс дастаўляецца да цела адчувальнага нэўрону. Яно знаходзіцца ў сьпіннамазгавым нэрвовым вузьле па-за межамі ЦНС. Пасьля гэтага па аксоне ад цела адчувальнае вузы ўзбуджэньне паступае ў ЦНС, дзе праз сынапс перадаецца на рухальны нэўрон. Ад рухальнага нэўрону яно накіроўваецца на працоўны орган і зьмяняе яго дзейнасьць. У працоўным органе дуга сканчаецца.

Для ажыцьцяўленьня рэфлексу неабходная анатамічная й функцыянальная цэласнасьць усіх частак рэфлекторнае дугі.

Большасьць адказных рэакцыяў арганізму ажыцьцяўляецца пры ўдзеле значнае колькасьці нэўронаў. Двухнэўронная рэфлекторная дуга — гэта ўсяго толькі схема. Звычайна паміж адчувальнымі й рухальнымі нэўронамі маюцца ўставачныя нэўроны. Яны пералучаюць узбуджэньне з адчувальнага на рухальны нэўрон і перадаюць яго ў вышэй- ці ніжэйляжаныя аддзелы млеча. Таму слушней казаць, што структурную аснову рэфлекторных дуг складаюць нэўронныя ланцугі з адчувальных, уставачных і рухальных нэўронаў.

Крыніцы

Tags:

Лацінская моваНэрвовая сыстэмаНэўрон

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гітанас НаўседаРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуБосьнія і ГерцагавінаЧорны замак АльшанскіСмаргоньКунілінгусБарыс СавінкаўМарт (імя)Сыр (імя)ВішнявецкіяБэрацкая вобласьцьПаўднёва-Кітайскае мораВагінальны сэксКазаваМетлюжкакветныяПанамскі каналІнтэрнэтАднадольныяАнгкор-ВатСуна (імя)Юлія ЦімашэнкаВольныя матэрыялыРусіныЯкуб ПліхтаТурэччынаТарнопальская вобласьцьАрыстыд БрыянРыбалкаНямеччынаМаёнтакВільняАгульная тэорыя адноснасьціThe DoorsВасіль Тацішчаў8 сакавікаШвэдзкая ВікіпэдыяДзірМіхаіл БулгакаўТамаза КампанэльляАўгустынГрымайлаўПрыслоўеЮвэнтус ТурынСымбаль драмуУсяслаў ЧарадзейБітва пад Монтэ-КасынаЗаходнепалеская моваАдзёрМіхась ЗарэцкіПальмакветныяРэжым ЛукашэнкіЛапенеўцыБэрнІрляндзкая моваАмэрыканскі далярСоф’я КавалеўскаяСядзібаРаманскія мовыЛацінкаHTMLМігдалыГанконгБодаГальшаныВульканАзэрбайджанШатляндыяУладзімер КараткевічМілўокіФрэнк Сынатра🡆 More