Рэ́ма Ма́рка Фро́йлер (па-нямецку: Remo Marco Freuler; нар.
15 красавіка 1992 году) — швайцарскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Балёньня» (у арэндзе з «Нотынггэм Форэст») і нацыянальнай зборнай Швайцарыі.
Рэма Фройлер | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 красавіка 1992 (32 гады) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Балёньня | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2012 2012—2014 2014—2016 2016—2022 2022— 2023— | Грасгопэр Вінтэртур Люцэрн Аталянта Нотынггэм Форэст → Балёньня (арэнда) | 12 (1) 70 (8) 63 (9) 203 (18) 28 (0) 23 (1) |
Зборныя | ||
2017— | Швайцарыя | 63 (8) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Фройлер пачаў юнацкую кар’еру ў маленькім мястэчку Гінвіль, але потым перайшоў ў «Вінтэртур» у 2005 годзе. Гулец дэбютаваў за новы клюб ва ўзросьце 18 гадоў у 2010 годзе, зьдзейсьніўшы два выхады на замену ў канцы сэзону 2009—2010 году Чэлендж-лігі. Тым летам Фройлер перайшоў у табар цюрыскага клюбу «Грасгопэра», дзе правёў большую частку сэзону з камандай да ўзросту да 21 году. На пачатку сэзону Супэрлігі футбаліст далучыўся да трэніровак з асноўнай камандай, дэбютаваўшы пазьней за клюб у чэмпіянаце. Аднак, наступным годам у сярэдзіне сэзоне Фройлер быў аддадзены ў арэнду назад у «Вінтэрур».
Калі Фройлер далучыўся да былога клюбу, «Вінтэртур» займаў дзясяты радок у Чэлендж-лізе, усяго на два пункты перавышаючы клюб з зоны вылету. У тым сэзоне ён згуляў 14 матчаў і адзначыўся першымі галамі, першым зь якіх стаў гол у браму «Крынса» 4 сакавіка 2012 году. «Вінтэртур» у выніку заняў чацьвёртае месца. Чарговым сэзонам Фройлер замацаваўся ў якасьці асноўнага гульца, а клюб заняў трэці радок у выніковай табліцы. Гулец правёў быў яшчэ адзін год у клюбе, перш чым далучыцца да складу каманды Супэрлігі «Люцэрна».
У новы клюб футбаліст трапіў 18 лютага 2014 году, а дэбют адбыўся 2 сакавіка ў матчы супраць «Санкт-Галена» пад кіраўніцтвам трэнэрам Карляса Бэрнэгера. Фройлер забіў свой першы гол за клюб у матчы супраць «Янг Бойз» 6 красавіка. Сэзон 2013—2014 гадоў «Люцэрн» скончыў на чацьвёртым месцы. У наступным сэзоне гулец забіў сем галоў і зрабіў пяць галявых перадач, які ачоліў быў Маркус Бабэль пасьля адстаўкі Бэрнэгера ў сярэдзіне сэзону. У чарговым сэзоне Фройлер выходзіў у аснове кожную сустрэчу пакуль ня перашоў у склад італьянскай «Аталянты» 19 студзеня 2016 году.
Паводле зьвестак, гэтая дамова каштавала італьянцам 2 мільёны эўра. Дэбют гульца прыпаў на матч супраць «Эмпалі» 7 лютага. Пасьля таго як Фройлера замянілі ў матчы супраць «Сампдорыі», у наступных сямі матчах Эдаарда Рэя не выпускаў гульца на гульнявое поле. У стартавыя адзінаццаць гульцаў Фройлер патрапіў ажно толькі праз два месяцы ў матчы супраць «Ромы». Пасьля сустрэчы італьянскі журналіст даў швайцарцу мянушку «Ледзянік», бо, паводле словаў Фройлера, таму, што ён быў вельмі заспакоеным, калі абыходзіўся зь мячом. Свой першы гол за дружыну з Бэргама гулец забіў 2 траўня ў матчы супраць «Напалі».
Фройлер выходзіў на поле 29 разоў у сэзоне 2016—2017 гадоў, у якім «Аталянта» заняла чацьвёрты радок у табліцы, дзякуючы ў тым ліку і новаму галоўнаму трэнэру Джана П’ера Гаспэрыні. «Аталянта» таксама ўпершыню з 1990 году трапіла ў групавы этап Лігі Эўропы. Фройлер адзначыўся пяцьцю галамі і чатырма галявымі перадачамі. 28 красавіка гулец забіў гол у браму будучага чэмпіёну «Ювэнтусу», ураўняшы лік і пазбавіўшы іх шанца ўзяць «Скудэта» ў тыя выходныя. Дэбют швайцарца ў матчы Лігі Эўропы прыпаў на матч групавога этапу супраць ангельскага «Эвэртана». Фройлер правёў на пляцоўцы ўсю гульню, а ягоны клюб выгуляў зь лікам 3:0. У сэзоне 2017—2018 гадоў заліковы рахунак гульца быў адкрыты 24 верасьня 2017 году ў матчы супраць «Фіярэнтыны», калі Фройлер забіў у браму суперніка гол на чацьвёртай дадатковай хвіліне.
Фройлер выступаў за моладзевую зборную Швайцарыі, перш чым упершыню быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай падчас адборачнай кампаніі чэмпіянату сьвету 2018 году. Ён быў уключаны ў склад зборнай Швайцарыі на той чэмпіянат сьвету. У 2021 годзе быў уключаны ў заяўку зборнай на чэмпіянат Эўропы 2020 году.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Рэма Фройлер, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.