Рак (па-лацінску: Cancer, Cnc) — адно з дванаццаці задыякальных сузор’яў, ляжыць у экватарыяльным поясе неба.
Сымбалем сузор’я зьяўляецца знак (у Юнікодзе ♋). Рак — невялікае і даволі цёмнае сузор’е, займае на небе 506 кв. градусаў і ня мае зорак, ярчэйшэйшых за 3,00m — адзіным найярчэйшым аб’ектам з зорнай велічынёй 3,10m зьяўляецца зорная скупнасьць Ясьлі (M 44). Сузор’е разьмясьцілася паміж Блізьнятамі на захадзе, Львом на ўсходзе, Рысьсю на поўначы і Малым Псом з Гідрай на поўдні.
Рак | |
Сьпіс зорак у сузор’і Рака | |
Лацінская назва | Cancer |
---|---|
· у родным склоне | Cancri |
· скарот | Cnc |
Простае ўзьняцьцё | 9г |
Схіленьне | +20° |
Квадрант | NQ2 |
Плошча | 506 кв. гр. (31-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 76 |
Зорак з плянэтамі | 7 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 2 |
Найярчэйшая зорка | β Cnc (3,53m) |
Найбліжэйшая зорка | DX Cnc (11,84 сьв. г., 3,63 пк) |
Аб’екты Мэсье | 2 |
Мэтэорныя патокі | Дэльта-Канкрыды |
Памежныя сузор’і | Рысь Блізьняты Малы Пёс Гідра Леў Малы Леў (у кутох) |
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −60°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу сакавіка. |
Рак — найцямнейшае з задыякальных сузор’яў. Толькі дзьве зь яго зорак маюць больш як чацьвертую зорную велічыню.
Сузор’е Рака перш за ўсё вядома назіральнікам неба зорнай скупнасьцю Ясьлі (Мэсье 44), якая знаходзіцца за 577 сьветлавых гадоў ад Зямлі. У M44 месьцяцца каля 50 зорак, найярчэйшыя зь якіх маюць шостую зорную велічыню. ε Рака, найярчэйшая зь іх, мае зорную велічыню 6,3m. Ясьлі — гэта адна з найбуйнейшых зорных скупнасьцямі, за якімі можна весьці назіраньне ў тым ліку няўзброеным вокам: яна займае 1,5 кв. градусы зорнага неба, што роўна тром Поўням.
Сузор’е Рака таксама зьяўляецца прыстанкам для меншай паводле памераў, але болей шчыльнай расьсеянай зорнай скупнасьці Мэсье 67. Яна ляжыць за 2500 сьветлавых гадоў ад нашай плянэты. Яе памер на небе складае каля 0,5 кв. градусаў, што роўна аднаму поўнаму Месяцу. У ім месьцяцца прыкладна 200 зорак, найярчэйшыя зь якіх маюць дзясятую зорную велічыню.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Рак (сузор’е), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.