Радыяактыўнасьць

Радыяакты́ўнасьць (лац.

radio — выпраменьваю, activus — дзейны) — радыяактыўны распад, працэс, шляхам якога нестабільныя ядры некаторых атамаў распадаюцца з выпраменьваньнем альфа-, бэта- ці гама- промняў або спантанна дзеляцца.

Выяўлена, што радыяктыўнымі зьяўляюцца ўсе хімічныя элемэнты з парадкавым нумарам, большым за 82 (то бок пачынаючы з бісмута), і многія больш лёгкія элемэнты (прамэт і тэхнэц ня маюць стабільных ізатопаў, а ў некаторых элемэнтаў, такіх як інд, каль ці вапень Ca, частка прыродных ізатопаў стабільныя, іншыя ж зьяўляюцца радыяктыўнымі).

Распад, які суправаджаецца выпусканьнем альфа-часьцінак, назвалі альфа-распадам; распад, які суправаджаецца выпусканьнем бэта-часьцінак, быў названы бэта-распадам (у цяперашні час вядома, што існуюць тыпы бэта-распаду без выпусканьня бэта-часьцінак, аднак бэта-распад заўсёды суправаджаецца выпусканьнем нэўтрына ці антынэўтрына). Тэрмін «гама-распад» прымяняецца рэдка; выпусканьне ядром гама-квантаў называюць звычайна ізамэрным пераходам.

Гісторыя

Радыяактыўнасьць упершыню выявіў і пачаў вывучаць францускі навукоўца Антуан Анры Бэкерэль у 1896 годзе. Таксама фэномэн радыяактыўнасьці вывучалі Марыя Складоўская-Кюры, П’ер Кюры, Эрнэст Рэзэрфорд.

Падчас Другой сусьветнай вайны пачалася распрацоўка ядзернай зброі. У 1945 годзе на Хірасіму і Нагасакі ЗША скінула ядзерныя бомбы.

У 1986 годзе адбылася Чарнобыльская катастрофа.

Час радыяактыўнага распаду

Распад радыяактыўнага рэчыва адбываецца паводле наступнай формулы:

    Радыяактыўнасьць 
  • N0 — пачатковая колькасьць атамаў радыяактыўнага рэчыва;
  • N — канчатковая колькасьць атамаў радыяактыўнага рэчыва праз час t;
  • λ — канстанта распаду

Час, за які колькасьць радыяактыўнага рэчыва меншае ўдвая, называецца пэрыядам паўраспаду:

    Радыяактыўнасьць 

Радыяактыўнае рэчыва можа мець пэрыяд паўраспаду ад доляў сэкунды да мільярдаў гадоў. Вонкавыя ўмовы на хуткасьць працэсу не ўплываюць.

Радыяактыўныя элемэнты, якія сустракаюцца ў прыродзе: ізатоп урану 238U (пэрыяд паўраспаду 4.47×109 гадоў), ізатоп урану 235U (пэрыяд паўраспаду 7.04×108 гадоў), ізатоп тору 232Th (пэрыяд паўраспаду 1.41×1010 гадоў).

Пэрыяды паўраспаду некаторых іншых элемэнтаў:

  • ізатоп ёду 129I — 1,7×107 гадоў;
  • ізатоп вугляроду 14C — 5,73×10³ гадоў;
  • ізатоп фосфару 32P — 14,28 дзён;
  • ізатоп магну 27Mg — 9,46 хвілінаў;
  • ізатоп магну 20Mg — 0,6 сэкунды;

Тыпы распаду

Выдзяляюць наступныя тыпы радыяактыўнага распаду: альфа-распад, бэта-распад, спантаннае дзяленьне, электронны захоп, ізамерны пераход. Падчас альфа-распаду ядро выпраменьвае альфа-часьцінку і ператвараецца ў ядро, зарад якога меншы на 2, а масавы лік — на 4. Падчас бэта-распаду выпраменьваецца электрон (альбо пазытрон) і антынэўтрына (альбо нэўтрына). Падчас электроннага захопу ядро захоплівае электрон з арбіты. Выпрамененныя бэта-часьцінкі маюць непарыўны спэктар энэргіі. Пры альфа- і бэта-распадзе пачатковае і канчатковае ядро часам знаходзяцца ва ўзбуджаным стане. Пераход зь яго ў стан зь меншай энэргіяй суправаджаецца гама-выпраменьваньнем. Калі час знаходжаньня ядра ва ўзбуджаным стане большы за 10−10 сэкунды, стан называюць ізамерным пераходам. Спантаннае дзяленьне — адвольнае расшчапленьне ядра на два аскепкі прыблізна роўнай масы; суправаджаецца выпраменьваньнем 2—3 нэўтронаў. Падчас аднаго акту спантаннага дзяленьня вылучаецца энэргія каля 160 МэВ, а пры іншых радыяактыўных ператварэньнях — ад дзясяткаў кэВ да некалькіх МэВ. Адзінка вымярэньня — распад у сэкунду, кюры.

Формулы распаду

Бэта-выпраменьваньне:

    Радыяактыўнасьць 

Электронны захоп:

    Радыяактыўнасьць 

Выпраменьне пазытрону:

    Радыяактыўнасьць 

Альфа-распад

α-распадам называюць спантанны распад атамнага ядра на даччынае ядро і α-часьцінку (ядро атам 4He).

α-распад, як правіла, адбываецца ў цяжкіх ядрах з масавай лічбай А≥140 (але ёсьць некалькі выключэньняў). Унутры цяжкіх ядраў за кошт уласьцівасьці насычэньня ядзерных сілаў утвараюцца адасобленыя α-часьцінкі, якія складаюцца з двух пратонаў і двух нэўтронаў. α-часьцінка, якая ўтварылася, зьяўялецца падвержанай вялікаму ўзьдзеяньню кулёнаўскіх сілаў адшутрхваньня ад пратонаў ядра, чым асобныя пратоны. Адначасова α-часьцінка адчувае меншае ядзернае прыцягненьне да нуклёнаў ядра, чым астатнія нуклёны. Альфа-часьцінка, якая ўтварылася на мяжы ядра, адлюстроўваецца ад патэнцыйнага бар’еру ўнутр, аднак зь некаторай верагоднасьцю яна можа пераадолець яго і выляцець вонкі. З памяншэньнем энэргіі альфа-часьцінкі пранікальнасьць патэнцыйнага бар’еру экспанэнцыйна памяншаецца, таму працягласьць жыцьця ядраў зь меншай даступнай энэргіяй альфа-распаду большая пры астатніх роўных умовах.

Правілы зрушэньня Соды для α-распаду:

    Радыяактыўнасьць .

Узор:

    Радыяактыўнасьць .

У выніку α-распаду элемэнт зрушваецца на 2 клеткі да пачатку табліцы Медзялеева, масавая лічба даччынага ядра памяншаецца на 4.

Бэта-распад

Бэта-распад — гэта працэс, пры якім ядро выпраменьвае дзьве часьцінкі. З-за наяўнасьці другога кампанэнту распаду спэктар энэргіі прадуктаў распаду непарыўны.

Гама-распад (ізамэрны падыход)

Амаль усе ядры маюць, акрамя асноўнага квантавага стану, дыскрэтны набор узбуджаных станаў з большай энэргіяй (выключэньнем зьяўляюцца ядры 1H, ²H, ³H и ³He). Узбуджаныя станы могуць засяляцца пры ядзерных рэакцыях альбо радыёактыўным распадзе іншых ядраў. Большасьць узбуджаных станаў маюць вельмі малую працягласьць жыцьця (менш за нанасэкунду). Аднак існуюць і дастаткова доўгажывучыя станы (працягласьць жыцьця каторых вымяраецца мікрасэкундамі, суткамі ці гадамі), якія называюцца ізамэрнымі, хоць мяжа паміж імі і кароткажывучымістанам вельмі ўмоўная. Ізамэрныя станы ядраў, як правіла, распадаюцца ў асноўны стан (часам празь некалькі прамежкавых станаў). Пры гэтым выпраменьваюцца адзін ці некалькі гама-квантаў; узбуджэньне ядра можа здымацца таксама пасродкам вылету канвэрсыйных электронаў з атамнай абалонкі. Ізамэрныя станы могуць распадацца таксама і пасродкам звычайных бэта- і альфа-распаду.

Выкарыстаньне

Атамныя рэактары, мэдыцына, хімія, ядзерная зброя.

Глядзіце таксама

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Радыяактыўнасьць ГісторыяРадыяактыўнасьць Час радыяактыўнага распадуРадыяактыўнасьць Тыпы распадуРадыяактыўнасьць Альфа-распадРадыяактыўнасьць Бэта-распадРадыяактыўнасьць Гама-распад (ізамэрны падыход)Радыяактыўнасьць ВыкарыстаньнеРадыяактыўнасьць Глядзіце таксамаРадыяактыўнасьць ЛітаратураРадыяактыўнасьць Вонкавыя спасылкіРадыяактыўнасьцьАтамЛацінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ордэн базылянаў-мэлькітаў алепінцаўМалякалёгіяПорнасайтФранцуская мова321Рэспубліка Сэрбская КраінаРусіфікацыя БеларусіПанамскі каналЛіцка-Сенская жупаніяТурандотГодМарына ВасілеўскаяЭліяс КанэцьціПадуанскі ўнівэрсытэтБірманская моваМГБЖорсткая парнаграфіяСьпіс гарадоў БеларусіЦыркулярКалкатаЯкуб ПліхтаСтагодзьдзеІрляндзкая моваІталіяТурэччынаУпсальскі ўнівэрсытэтГран-пры Саудаўскай АрабііАвантуры майго жыцьцяМанчэстэр СіціЮры КрываручкаБерасьцеПрыслоўеГіпэртаніяГімн Украінскай ССРВольныя матэрыялыГеоргі НедзьведзьАднадольныяМэдыяВікіПарма (футбольны клюб)ІнтэрнэтКаменяломнікакветныяМікіта НайдзёнаўСтолінЧэмпіянат сьвету па футболе 2006 годуМіхаіл БулгакаўДжулі ЭндрусToyotaБяроза (горад)ІксвідэаБісэксуальная парнаграфіяВойцех ЯрузэльскіУсяслаў ЧарадзейМалоткавіцкі сельсаветКаталёнская ВікіпэдыяСтан (сацыяльная група)Крэменецкі раёнСуахіліРымская імпэрыяЖабінкаIPhoneСтаматытЛіпецкая вобласьцьГорадняДругая сусьветная вайнаЎільям Рандал Крымэр1655Тамаза КампанэльляДжэймз ГардэнКастылія і ЛеонМарока🡆 More