Пончык: смажаны на алеі, круглы піражок

Пончык — смажаны на алеі, круглы піражок.

Пончык
11 відаў пончыкаў (2010 год)
11 відаў пончыкаў (2010 год)
Іншыя назвыпампух
Тыппіражок
Нацыянальная стравапольская
ПаходжаньнеПольшча
РэгіёнЭўропа
Дата зьяўленьняXVI стагодзьдзе
Час прыгатаваньнягадзіна
Асноўны складнікмука
Распаўсюджаныя складнікітварог, яйкі, шакаляд, ванілін, разрыхляльнік

Найчасьцей пончыкі начыняюць варэньнем і ўзьбітымі вяршкамі, пудынгам і сырам, радзей гарэхамі (віленскія). Таксама іх пасыпаюць цукровай пудрай або цукатамі з апэльсінавай цэдры. Сярод іншага, існавалі бульбяныя пончыкі. Некаторыя пончыкі выпякалі ў духоўцы.

Складнікі

Для прыгатаваньня пончыкаў выкарыстоўваюць 500 грамаў тварагу ў брыкеце і 200 грамаў мукі, 2 яйкі і шакаляд, 150 грамаў цукру (або іншы падсалоджвальнік паводле густу) і гарбатную лыжку разрыхляльніка (або соды), а таксама ванілін.

Прыгатаваньне

Спачатку зьмешваюць тварог і муку, адно яйка і цукар (або іншы падсалоджвальнік), разрыхляльнік (ці соду) і ванілін. З атрыманага плястычнага цеста фармуюць пончыкі, якія выкладаюць на паргамэнт. Затым пончыкі змазваюць жаўтком з другога яйка і выпякаюць у духоўцы пры +180 °С цягам 25 хвілінаў. Шакаляд растапліваюць у мікрахвалёўцы і акунаюць у яго кожны пончык. Зьверху пончыкі аздабляюць.

Мінуўшчына

Пончык: Складнікі, Прыгатаваньне, Мінуўшчына 
Калядныя пончыкі (2014 год)

Прынамсі з XVI стагодзьдзя пончыкі з дражджавога цеста былі вядомыя ў Польшчы. У XVIII стагодзьдзі пончыкі набылі ўсеагульнае пашырэньне за часамі караля Рэчы Паспалітай Аўгуста Саса. Узьнікла польская народная прыкмета: «У таго, хто ня зьесьці гару пончыкаў у Тлусты чацьвер, у сьвіране будзе пуста, а ўраджай на полі зьядуць мышы». У якасьці начыньня звычайна выкарыстоўвалі ружовае варэньне. Пазьней яго сталі замяняць ванільным крэмам і шакаляднай пастай. Таксама пончыкі пачалі начыняць сьлівовым джэмам. Сярод іншага, сталі смажыць заварныя, сырныя і тварожныя пончыкі, як і выпякаць іх у духоўцы.


У 1854 годзе Вінцэнта Завадзкая прыводзіла ў сваёй кнізе «Літоўская кухарка» 7 рэцэптаў смажаных пончыкаў, сярод якіх былі: дасканалыя і інакшыя, сяброўскія і дражджавыя завараныя, завараныя без дражджэй і зь яблыкамі, а таксама венскія шакалядныя.

У ХІХ стагодзьдзі ў ЗША атрымалі пашырэньне пончыкі з адтулінай. Іх сталі пакрываць шакаляднай глазурай і пасыпаць каляровай вобмешкай або цукровай пудрай.

Крыніцы

Tags:

Пончык СкладнікіПончык ПрыгатаваньнеПончык МінуўшчынаПончык КрыніцыПончыкАлей

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛацінкаВірусВэб-сайт476ПлаешцьПарнафільм у ФранцыіПастава 69Квадратнае раўнаньнеЗьмітрок БядуляЧас UnixВіленскі мэтрапалітэнМіхась СтральцоўФальклёрВікікрыніцыТаксі.neЖамойцьПолацак292ГіпстэрыГорадняХронасГера (мужчынскае імя)Станіслаў МанюшкаЯтЭратычнае кіноКацярына IIЗьміцер ХведарукВедыПечываУнівэрсальны каардынаваны часТэхналёгіяБадмінтонҐМогілкіНью-МэксыкаСымпсаныСтадыё АлімпікаГарбатаСпакусьнікіКіляграмДорыс ЛесінгПорнгабФізыкаТаўэрАтамны рэактарКінарэжысэрАгіАнгельская моваАлег Латышонак1695Мабільны тэлефонАпавядальны сказIQ48ХатыньТрапічны годМы выйдзем шчыльнымі радаміТаджыкістанКеліхАгінскіяМінардЕўле (камуна)ЖукоўскіРаўкіКрыштаф КанановічІсламБітва на НёманеНацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія)Кома (імя)ksb6f🡆 More