Поль Рыкёр

Поль Рыкёр або Рыкэр (па-француску: Paul Ricoeur; 27 лютага 1913 — 20 траўня 2005) — францускі філёзаф, разам з Гайдэгерам і Гадамэрам прадстаўнік школы гермэнэўтыкі: тлумачэньне антычных філёзафаў.

Поль Рыкёр
франц. Paul Ricoeur
Поль Рыкёр
Дата нараджэньня 27 лютага 1913
Месца нараджэньня Валенс, Дром, вобласьць Авэрнь-Рона-Альпы, Францыя
Дата сьмерці 20 траўня 2005 (92 гады)
Месца сьмерці места Шатнэ-Малябры, дэпартамэнт О-дэ-Сэн, Францыя
Школа/традыцыя фэнамэналёгія, тлумачэньня антычных філёзафаў
Пэрыяд філязофія XX стагодзьдзя
Кірунак Заходняя філязофія
Асноўныя зацікаўленасьці прадаўжальнік тлумачэньня антычных філёзафаў, багаслоў, удзельнік экумэнічнага руху
Вучні Marguerite Léna[d]

Жыцьцяпіс

Маці Поля неўзабаве памерла пасьля таго, як нарадзіла яго. Бацька, выкладчык ангельскай мовы, загінуў на фронце ў пачатку Першай сусьветнай вайны (1915). Бацькі таты выхоўвалі сірату ў пратэстанцкім духу. Фармавалі яго галоўным чынам кнігі, у прыватнасьці камэнтары да Пасланьня да Рымлянаў Карла Барта й яго ж праца «Слова Бога й слова чалавечае».

У 1935 году Поль Рыкэр ажаніўся, пасьля ў яго было пяцёра дзяцей.

З 1935 Рыкэр выкладае філязофію ў ліцэі й актыўна, аж да пачатку Другой сусьветнай вайны, вывучае нямецкую мову.

У 1939 году Рыкэр добраахвотнікам адпраўляецца на фронт, але трапляе ў палон. У гэтым стане вымушанай пагрозы сьмерці ён на вопыце спазнае філязофію «пагранічнага стану»: стану паразы, адчаю, адзіноты. Але менавіта тут, воляю лёсу, яму прадставілася магчымасьць і асэнсаваць іх тэарэтычна. Рыкэр чытае ў арыгінале працы Карла Яспэрса, якія мелі на яго вялікі ўплыў. Іншыя інтэлектуалы-палонныя параілі яму таксама вывучыць працы Эдмунда Гусэрля. Яшчэ ня так разабраўшыся ў філязофіі, Рыкэр стаў перакладаць «Ідэі-i» Гусэрля. Зачараваны працамі Гусэрля й разуменьнем некаторых новых рэчаў, Рыкэр працягнуў гэтую працу ўжо пасьля вайны. Але пачалося ўсё менавіта з такіх незвычайных абставінах.

Працы Рыкёра высока цаніў яго даўні сябар Караль Вайтыла (будучы папа рымскі). У апошнія гады жыцьця Поль Рыкэр часта езьдзіў у экумэнічную суполку брата Ражэ Шуца ў вёску Тэзэ (дэпартамэнт Сона і Люара, Бургундыя-Франш-Камтэ), каб, па яго ўласных словах, перажыць тое, у што верыў ўсім сэрцам.

Глядзіце таксама

Tags:

ГермэнэўтыкаМартын ГайдэгерФранцуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СтаралітваБеларуская моваТутэйшыя (выраз)ЦмокTesla Inc.pt70.gm.fkГартман1304.mhПолацакМаркёрЛетуваНаваградак.zw.vcМараньнён.itМураўёўкі.gpЛятарэяПружаныВайдыла (імя).aiРыгор АзаронакКанада.re.gfПершая сусьветная вайна.et.sgГісторыя беларускай мовы1953ГоОрдэн Пагоні1994Славянскія мовыАрвід (імя)BПрэзыдэнт БеларусіГанус (імя)Пастава на каленях1899Шлях з варагаў у грэкі0 (год).maСьвятло92Парыж.vaРужанец.isНазоўнік.mqКарлес ПудждэмонМастурбацыяУзбэцкая Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.by.sl.yu1844Альбэрт КарэйваІнстытут беларускай культуры4.cf.je1834.gg🡆 More