Хвойніцкі Раён Плоскае

Пло́скае — былая вёска ў Стралічаўскім сельсавеце Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.

Плоскае
Першыя згадкі: 1581 год
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Стралічаўскі
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 51°47′20.6″ пн. ш. 30°4′14.9″ у. д. / 51.789056° пн. ш. 30.070806° у. д. / 51.789056; 30.070806 30°4′14.9″ у. д. / 51.789056° пн. ш. 30.070806° у. д. / 51.789056; 30.070806
Плоскае на мапе Беларусі
Плоскае
Плоскае
Плоскае

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Хвойніцкі Раён Плоскае 
Герб «Бонча» роду Харлінскіх.

Селішча Плоскае, прыналежнае да Астраглядаўскага маёнтку кіеўскага падкаморага пана Шчаснага Харлінскага, ці не ўпершыню згадана ў датаваным 13 днём сакавіка 1581 году дакумэнце, у якім паведамляецца, што пан земскі пісар кіеўскі Дзьмітры Ялец надзелены паўнамоцтвамі ў справе разьмежаваньня добраў Астраглядавічаў, Плоскага, Варатца Ш. Харлінскага з уладаньнямі князя Міхаіла Вішнявецкага, кашталяна брацлаўскага, местам Брагін, сёламі Глухавічы, Губаровічы, Бабчын. Згодна з падатковым рэестрам Кіеўскай зямлі Каралеўства Польскага на той жа 1581 год, з аднага дыму жыхара Плоскага асаднага селяніна выбіралася 15 грошаў падатку. Ад гэтага часу і да рэформавага ўжо ў Расейскай імпэрыі пэрыяд Плоскае належала тым самым уладальнікам, што і Астраглядавічы з Хвойнікамі; пасьля Харлінскіх — Мікалаю Абрамовічу (Абрагамовічу), Максыміліяну Бжазоўскаму, князям Шуйскім, сямейству Прозараў.

12 днём чэрвеня 1591 году пазначаны дэкрэт Кіеўскага суда ў справе падкаморага Ш. Харлінскага з князямі Аляксандрам, старостам чаркаскім і канеўскім, Міхаілам і Юрыем Вішнявецкімі аб забраньні грунтоў у Астраглядавічах, Плоскім, Варатцы, Багушах і далучэнні іх да замку і места Брагіня. Таксама выстаўлена сума нанесенай шкоды ў 40 000 коп грошаў. 12 ліпеня 1599 году пан Ш. Харлінскі падаў пратэст супраць кіеўскага кашталяна князя Міхаіла Вішнявецкага з прычыны гвалтоўнага наезду колькіх сотняў яго ўзброеных падданых з розных сёл брагінскіх на дзедзічныя ўладаньні астраглядаўскія Плоскае і Багушы, за зьбіцьццё і скалечаньне людзей, за рабаўніцтвы.

20 чэрвеня 1600 году пан Шчасны Харлінскі выдаў свайму сыну Мікалаю zapis wieczysty, 26 чэрвеня ў Люблінскім трыбунале прызнаны, на добры ў Кіеўскім ваяводзтве Кароны Польскай: двор Астраглядавічы з прыналежнымі да яго «прыселкамі» — сёламі Астраглядавічы, Хвойнікі, Вялікі Бор, Дворышча, Плоскае і яшчэ дзевяцю паселішчамі, а таксама на двор і частку з сямі пляцаў у Кіеве. 7 чэрвеня 1623 года ўдава Гальшка Харлінская судзілася з панамі Станіславам, Юрыем і іншымі Харлінскімі, роднымі братамі і сваякамі мужа Мікалая, за гвалтоўны наезд на замак і вёску Астраглядавічы, мястэчка Новы Харленж (Хвойнікі), вёскі Хвойнікі, Гарошкаў, Рашаў, Плоскае, Паселічы, Малішаў

8 ліпеня 1631 году запісам у актах Кіеўскага земскага суда засьведчана пагадненьне на саступку часткі Астраглядаўскіх добраў (разам з Плоскім) Шчасным, сынам Станіслава, Харлінскім пану Лукашу Мадлішэўскаму, наступнаму мужу ўдавы Гальшкі, за суму ў 60 000 польскіх злотых. 7 верасьня 1631 — 26 студзеня 1632 году пададзены і актыкаваны адпаведны запіс і адносна долі маёнтку Самуэля, сына Юрыя, Харлінскага пану Мікалаю Абрамовічу, зяцю нябожчыка і пані Гальшкі, за 13 500 злотых. У гэтым пераліку таксама названа Плоскае.

У тарыфе 1754 году паведамляецца, што з 8 двароў (×6 — каля 48 жыхароў) вёскі Плоскае, прыналежнай да Хвойніцкіх добраў, «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 1 злоты і 6 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 4 злотыя і 24 грошы.

Расейская імпэрыя

Хвойніцкі Раён Плоскае 
Плоскае на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Плоскае — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. Паводле расейскай рэвізіі 1795 года 15 двароў вёскі Плоскае з 71 душой мужчынскага і 61 жаночага полу сялян трымаў у трохгадовай «арэнднай пасэсіі» ад дзедзічнай іх уладальніцы пані Людвікі з князёў Шуйскіх Прозар шамбэлян Ян Ястржэмбскі.

На 1850 год, паводле энцыкляпэдыі «Гарады і вёскі Беларусі», у паселішчы налічвалася 12 двароў, 77 жыхароў. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 78 жыхароў вёскі Плоскае зьяўляліся прыхаджанамі Астраглядавіцкай Свята-Троіцкай царквы.

У парэформавы пэрыяд Плоскае — у складзе Мікуліцкай воласьці. У пачатку 1870 года тут — 33 мужчыны-гаспадара зь ліку сялян уласьнікаў, прыпісаных да Плоскаўскага сельскага таварыства. Паводле зьвестак на 1876 і 1879 гады, Плоскае заставалася ў прыходзе Троіцкай царквы. Згодна зь перапісам 1897 году, 23 двары, 133 жыхары, працаваў вятрак. На 1909 год у Плоскім налічвалася 90 двароў, 689 жыхароў.

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Плоскае ў складзе Мікуліцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага.

21 верасьня 2010 году вёска ліквідаваная рашэньнем Хвойніцкага раённага Савету дэпутатаў.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Хвойніцкі Раён Плоскае ГісторыяХвойніцкі Раён Плоскае ЗаўвагіХвойніцкі Раён Плоскае КрыніцыХвойніцкі Раён Плоскае ЛітаратураХвойніцкі Раён ПлоскаеВёскаГомельская вобласьцьСтралічаўскі сельсаветХвойніцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Чорная ночВіленскі Духаўскі манастырЗлаві мяне, калі зможашФранак ВячоркаАкторы парнафільмаўПарнафільмВусякіКрумкачМіхаліна ЛэнскаяМікалай Казак (мастак)ВяйнямёйнэнНазоўнікКарлес ПудждэмонУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамМаніфэст Часовага рабоча-сялянскага ўраду БеларусіГарбатаПлаваньнеВіктар МарціновічСпадчына (верш).ptБерасьцеTikTokСыстэмы зьлічэньняГерб Беларусіa7l01Піюс XIДзед ТалашДамінік дэ Вільпэн1525Беларуская міталёгіяБаня (купал)ТанецГроўлінгШпалерыЛагашФранцуская моваАгдамскі раёнПартэнонСучаснасьцьУсходнеславянскія мовыЧэлесПаўночная АмэрыкаРыгор КобецПерапіс насельніцтва Беларусі (2019)Радаслаў АстроўскіМэдыяВікіАгінскіяБаркэмп.atГайла (імя)ЯвільтЯўген БяласінДашкаўкаВытворнае словаКаласы пад сярпом тваімГедзімінКупальлеВіленскі мэтрапалітэн.toТутэйшыя (п’еса)Міхась СтральцоўФундацыя «Вікімэдыя»4 чэрвеняПружанскі РА СК РБТравеньЯгінтСтадыё Алімпіка🡆 More