Пензенская Вобласьць

Пе́нзенская во́бласьць (па-расейску: Пензенская область) — вобласьць у цэнтры эўрапейскай частцы Расеі.

Адміністрацыйны цэнтар — места Пенза. Вобласьць уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу, мяжуе з Ульянаўскай, Саратаўскай, Тамбоўскай, Разанскай абласьцямі й рэспублікай Мардовія. Створана як вобласьць РСФСР 4 лютага 1939 году.

Пензенская вобласьць
Пензенская область
Пензенская Вобласьць
Герб
Пензенская Вобласьць

Сьцяг
Гімн гімн Пензенскай вобласці[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Прыволская фэдэральная акруга
Паволскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Пенза
Дата ўтварэньня 4 лютага 1939
Губэрнатар Васіль Бачкароў
Насельніцтва (2010)
1 386 178 (34-е месца)
Шчыльнасьць 32 чал./км²
Плошча 43 352 км² (56-е месца)
Месцазнаходжаньне Пензенскай вобласьці
Пензенская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-PNZ
Код аўтам. нумароў 58
Афіцыйны сайт
Пензенская Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Рэльеф паверхні — раўнінны, зьлёгку ўзгорысты. Шырокую частку тэрыторыі займаюць заходнія схілы Прыволскага ўзвышша. Узвышша Сурская Шышка зьяўляецца самым высокім узвышшам вобласьці. Крайні захад вобласьці належыць да ўсходняй ускраіны Оцка-Данской раўніны.

Карысныя выкапні

Мінэральна-сыравінная база вобласьці складаецца, у большай частцы з сыравіны для будаўнічай індустрыі. На тэрыторыі рэгіёну разьмешчаны радовішчы гліны, гіпсу, шкляных пяскоў, мэргелю й крэйды, а таксама невялікія навалы фасфарытаў, прыдатныя для размолу ў фасфарытавую муку.

Гідраграфія

У вобласьці налічваецца больш за 3 тысячы рэк і ручаёў агульнай працягласьцю 15 458 км. Рачны сьцёк арыентавана ацэньваецца ў 5—5,5 км³. Найбольш буйныя з рэк вобласьці ёсьць Сура, Мокша, Хапёр і Варона. Адно з унікальных прыродных зьяваў Пензенскай вобласьці — вытокі ракі Хапёр, якія бяруць свой ​​пачатак з найчыстых крыніцаў. Частка азёраў узятая пад ахову як помнік прыроды. На тэрыторыі вобласьці налічваецца каля 1500—2000 крыніцаў.

Гісторыя

Абласны цэнтар горад Пенза быў заснаваны ў 1663 годзе як расейская крэпасьць на мяжы Дзікага поля. Маюцца таксама зьвесткі пра прысутнасьць на тэрыторыі сучаснага гораду больш старажытных паселішчаў. У 1718 годзе была ўтворана Пензенская правінцыя ў складзе Казанскай губэрні. 15 верасьня 1780 году ўтворана Пензенская губэрня. 5 сакавіка 1797 году губэрня была скасавана, а Пенза сталася павятовым цэнтрам Саратаўскай губэрні. 9 верасьня 1801 году Пензенская губэрня была адноўленая.

У 1928 годзе губэрня была зноў ліквідаваная, Пенза сталася цэнтрам Пензенскай акругі Сярэдняволскага краю, Куйбышаўскага краю, а затым з 1937 году раённым цэнтрам Тамбоўскай вобласьці. 4 лютага 1939 году Ўказам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Пензенская вобласьць.

Насельніцтва

Паводле перапісу насельніцтва 2010 году колькасьць жыхароў у вобласьці складае 1 386 178 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (86,8%). Другой па велічыні нацыянальнай групай зьяўляюцца татары (6,4%), потым мардва (4,1%). Беларусы зьўяляюцца сёмай па колькасьці нацыянальнай групай налічваючы на 2002 год 2579 чалавек.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Пензенская Вобласьць  Пензенская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Пензенская Вобласьць ГеаграфіяПензенская Вобласьць ГісторыяПензенская Вобласьць НасельніцтваПензенская Вобласьць КрыніцыПензенская Вобласьць Вонкавыя спасылкіПензенская ВобласьцьВобласьцьМардовіяМестаПензаПрыволская фэдэральная акругаРСФСРРазанская вобласьцьРасейская моваРасеяСаратаўская вобласьцьТамбоўская вобласьцьУльянаўская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДзейнікЛюдвік ЗьвяждоўскіТыраспальДызайнСпакусьнікі.neПарнаграфія ў ЧэхііДэйвід ЎудардПарнафільмАрубаПершая сусьветная вайнаНямецкая моваПлоцевы акт25 красавікаСтарабеларуская моваАнатоль Сыс(486958) 2014 MU69ЧэлесАлесь СавіцкіВалеры ГапееўБабруйскАнгельская моваМэдыяВікіАлегорыяУладзіслаў ГарбацкіПадвойнае пранікненьнеМужчына зьверхуСалігорскІксвідэаСтаражытны РымСафі ЭвансПСубэтнасЯн ЧэрскіÆФартэпіянаСямён ПадокшынАлесь КажадубХарвацкая моваСаюз вызваленьня БеларусіНацыяналізацыяM (неадназначнасьць)СонцаАляксандар ЛукашэнкаМікола ПапекаЭнэргіяСабакаДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ВільняУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаВіялянчэльАлесь АркушБацькаўшчынаДыплёмВіктар МарціновічКаханьне без пранікненьняАкторы парнафільмаўРоксі ПантэрМадэль OSIСельская гаспадаркаУладзімер ПуцінТутэйшыя (фільм, 2007)СэксГорадняЯгайлаЛетуваАндрэй ФедарэнкаДжулія ТэйларКірыл СтаселькаШыізмСырыйскі Курдыстан🡆 More