Літоўскі Князь Палямон

Палямо́н — мітычны родапачынальнік легендарнай дынастыі літоўскіх князёў Палямонавічаў.

Літоўскі Князь Палямон
Уяўны партрэт Палямона, XVIII ст.
Літоўскі Князь Палямон
Палямон. P. Böse, 1742 г.

Сучасная гістарыяграфія лічыць, што легенду пра Палямонавічаў прыдумалі ў XV—XVI стагодзьдзях з мэтай давесьці паходжаньне найвышэйшай літоўскай шляхты ад рымлянаў і літоўскай дзяржаўнасьці ад рымскай. Яшчэ ў другой палове XV стагодзьдзя Ян Длугаш пісаў, што ў літвы рымскія карані, але не паглыбляўся ў дэталі. Сама легенда пра Палямонавічаў упершыню зьявілася толькі ў другой рэдакцыі беларуска-літоўскіх летапісаў, створанай у 1520-х або 1530-х гадох.

Літоўскі Князь Палямон
Палямон. М. Барвіцкі, 1908 г.

Паводле першай трактоўкі легенды, рымлянін Палямон, сваяк імпэратара Нэрона, ратуючыся ад жорсткасьці імпэратара зь пяцюстамі шляхетнымі сямействамі, прыплыў да вусьця Нёману, а ўжо Нёманам дабраўся да рэк Дубісы і Юрасі. Тут яны пасяліліся, назваўшы гэту зямлю Жамойцю (нізкай зямлёй). Гэтую легенду трохі разьвіў Мацей Стрыйкоўскі, які перасунуў перасяленьне на 452 год і растлумачыў гэта тым, што продкі ліцьвінаў ратаваліся ад зьверстваў Атылы.

Літоўскі Князь Палямон
Палямон з Пагоняй (з радаводу Палубінскіх). А. Тарасевіч, 1675 г.

Паводле другой трактоўкі, у часы жорсткага панаваньня імпэратара Нэрона, які ўласнаручна забіў родную маці і свайго «найвышэйшага доктара» Сэнэку, нейкі рымскі князь Палямон, паплечнік імпэратара, на чале пяцісот чалавек сеў на караблі, кіруючы на захад. Церазь Міжземнае мора ён трапіў да вусьця Нёману, увайшоў у адно зь яго адгалінаваньняў, дзе й пасяліўся. Новыя пасяленцы разам з Палямонам назвалі гэтую зямлю па-славянску Пабярэжная зямля, а па-летувіску — Жамойцкая зямля. Зь цягам часу Палямон і ягоныя людзі засялілі тэрыторыю да правага берагу Вяльлі. Князь Кернус назваў гэтую краіну «Літустуба», ад лацінскіх словаў litus — 'бераг' і tuba — 'труба'. Аднак праз тое, што простыя людзі ня здолелі правільна вымавіць такую назву, гэтую зямлю пачалі называць Літвой.

Аўтары легенды даволі дрэнна ведалі геаграфію Вялікага Княства Літоўскага, таму ў ёй сустракаецца мноства геаграфічных памылак і недарэчнасьцяў. Апроч таго, існавалі шматлікія храналягічныя праблемы, а таксама неадпаведнасьць зь некаторымі іншымі крыніцамі. Праз тое, што вялікая частка тэксту датычыцца навакольляў Наваградку, мяркуецца, што легенда магла паўстаць у гэтым месьце. Апроч таго, няма ніякіх довадаў існаваньня Палямона ў якасьці рэальнага сваяка Нэрона.

Легенда пра Палямона даволі шырока разглядалася ў гістарыяграфіі. Да публікацыі «Хронікі Быхаўца» многія аўтары былі пэўнымі ў тым, што легенду склаў Мацей Стрыйкоўскі, хоць Васіль Тацішчаў зважаў на тое, што некаторыя элемэнты легенды сустракаюцца ў шэрагу больш раньніх гісторыкаў. У гістарычнасьці легенды сумняваліся ўжо ў XVIII стагодзьдзі: Мікалай Карамзін пісаў, што зьвесткі пра паходжаньне ліцьвінаў «казачныя й відавочна засноўваюцца на здагадках».

Выявіўшы «Хроніку Быхаўца», Тэадор Нарбут выказваў пэўнасьць ў верагоднасьці легенды, аднак зьняпраўджваў вэрсію пра рымскае паходжаньне ліцьвінаў, лічачы іх нашчадкамі герулаў. Пазьней Ёсіф Ярашэвіч, які выдаў зборную працу з гісторыі Літвы, хоць і прымаў шматлікія палажэньні Нарбута, назваў легенду пра перасяленьне ліцьвінаў з Італіі «сапраўднай байкай». У сучаснай гістарыяграфіі легенда не разглядаецца як гістарычныя зьвесткі.

Крыніцы

Tags:

Вялікае Княства ЛітоўскаеПалямонавічы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Касмадром імя Сатыша ДгаванаБеларускае ПалесьсеЖомайдзь (Клецкі раён)Алена МаслаДрама (аповесьць)Этнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)МаёнтакВайшнорыяУладзімер ЛенінЛязьбійская парнаграфіяGoogleГеоргі МарчукЯгмінЛекі-адпаведнікіБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеПолк імя Кастуся КаліноўскагаФартэпіянаПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўХэльсынкіГенадзь Валер’евіч ШутаўБеларуская народная партызанкаСтаражытны РымЛетувіская моваРодныя гоні (1927)Алесь РазанаўБудынакЭразм ЦёлакДзед ТалашІван МележХарвацкая моваПрыдатак (мовазнаўства)Сафі ЭвансФранц КафкаІтальянская моваЯнка СіпакоўДругая сусьветная вайнаЯн ЧыквінБерасьцеУсебеларускі народны сходКузьма ЧорныЧарнобыльская катастрофа16 красавікаЗдароўеБеларуска-літоўскія летапісыІмёны ліцьвінаўІсьляндзкі коньАнатоль БутэвічЯзэп ЛёсікФрыдрых ШылерКампутарСэксуальныя пазыцыіЖамойцьІгнат КанчэўскіЗаходнерусізм1874Славамір МрожакМараторыйМоладава (Берасьцейская вобласьць)Ондрэй ДудаПольшчаАдлігаВольга ЧамаданаваАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўВэб-дызайнЛяхавіцкі замакМастаўтАнтон ЛуцкевічЛеанід Галубовіч🡆 More