Магілёў Пазямельна-Сялянскі Банк: будынак у Магілёве (Беларусь)

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Пазямельна-сялянскі банк
Пазямельна-сялянскі банк
Пазямельна-сялянскі банк
Краіна Беларусь
Места Магілёў
Каардынаты 53°54′29″ пн. ш. 30°20′18″ у. д. / 53.90806° пн. ш. 30.33833° у. д. / 53.90806; 30.33833 30°20′18″ у. д. / 53.90806° пн. ш. 30.33833° у. д. / 53.90806; 30.33833
Архітэктурны стыль мадэрн
Аўтар праекту Аляксандр Васілевіч Друкер[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Пазямельна-сялянскі банк на мапе Беларусі
Пазямельна-сялянскі банк
Пазямельна-сялянскі банк
Пазямельна-сялянскі банк
Магілёў Пазямельна-Сялянскі Банк: Гісторыя, Архітэктура, Галерэя Пазямельна-сялянскі банк на Вікісховішчы

Пазямельна-сялянскі банк — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Магілёве. Знаходзіцца на гістарычнай Афіцэрскай вуліцы. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі з рысамі мадэрну. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. З 1990 году тут месьціцца Магілёўскі абласны мастацкі музэй.

Гісторыя

Мураваны будынак Пазямельна-сялянскага банку ў Магілёве збудавалі ў 1903—1914 гадох паводле праекту архітэктара Аляксандра Друкера.

У лістападзе 1917 году, па захопе бальшавікамі Стаўкі маскоўскага гаспадара ў Магілёве, у будынку пачала выдавацца бальшавіцкая газэта «Рэвалюцыйная стаўка». У траўні 1919 году ўвесь будынак перадалі аддзелу народнай адукацыі дзеля адкрыцьця ў ім музэю пралетарскай культуры. З гэтага часу і на працягу 13 гадоў, да траўня 1932 году, тут знаходзіўся Магілёўскі дзяржаўны гістарычны музэй. З 1932 году ў будынку разьмяшчаўся Магілёўскі абкам ВКП(б), аднак спэцыяльнае сховішча працягвала дзейнічаць да пачатку Нямецка-савецкай вайны: у браняваным пакоі-сэйфе захоўваліся музэйныя рэліквіі, сярод якіх быў Крыж Эўфрасіньні Полацкай. Па вайне ў будынку разьмяшчаўся абкам і гаркам КПСС, пазьней — рэдакцыя газэты «Магілёўская праўда».

19 лістапада 1990 году тут разьмясьціўся Магілёўскі абласны мастацкі музэй. У 2009 годзе будынак выявілі на банкноце Нацыянальнага банку Беларусі наміналам 200 рублёў.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі з рысамі мадэрну. Гэта Т-падобны асымэтрычнай кампазыцыі ў пляне будынак, які мае два паверхі (зь невысокім цокальным паверхам). Галоўны фасад падзяляецца двума рызалітамі. Адзін зь іх мае шатровае завяршэньне, аздабляецца шчытом у выглядзе какошніка зь ляпной разэткай у цэнтры, другі ў выглядзе 2-яруснай вежы (васьмярык на чацьверыку), завершанай нізкім шатровым дахам. Вокны прастакутныя і аркавыя (на другім паверсе). У дэкаратыўным афармленьні выкарыстоваюцца рустыка цокаля, прафіляваныя архівольты какошнікаў, несапраўдныя машыкулі, дэкаратыўныя ўстаўкі ў выглядзе разэтак у прастакутных рамках, паўкалёнкі зь ляпнымі кампазытнымі капітэлямі, паскі, расьлінны арнамэнт у аздабленьні вокнаў-трыфорыюмаў, разныя драўляныя дзьверы ды іншае.

Плян калідорны і галерэйны, з сходамі ў тарцох.

Галерэя

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

Магілёў Пазямельна-Сялянскі Банк: Гісторыя, Архітэктура, Галерэя  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  13Г000034

Tags:

Магілёў Пазямельна-Сялянскі Банк ГісторыяМагілёў Пазямельна-Сялянскі Банк АрхітэктураМагілёў Пазямельна-Сялянскі Банк ГалерэяМагілёў Пазямельна-Сялянскі Банк ЗаўвагіМагілёў Пазямельна-Сялянскі Банк КрыніцыМагілёў Пазямельна-Сялянскі Банк ЛітаратураМагілёў Пазямельна-Сялянскі Банк Вонкавыя спасылкіМагілёў Пазямельна-Сялянскі Банк

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Арцём АрашонакЯнка МаўрЁсіф СталінСтанкевіцаСьпіс гарадоў Беларусі.neРажава (Беларусь)ПалітыкМадэль OSIМіхась ЧаротМарфэмная будова словаРусіны (этнічная група)(486958) 2014 MU6926 красавікаСэксуальныя пазыцыіНестар МахноЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіСлавамір МрожакУкраінаНацыяналізацыяГрыгорыюс V (папа рымскі)ВыказьнікУладзіслаў ГарбацкіРусіфікацыяПастава на каленяхГунтКарэйская моваЯзэп ЛёсікПаляшукАндрэй ФедарэнкаДзеяслоўСалігорскІван МележІнданэзіяКастусь КаліноўскіЛіпеньВіталь ВольскіЛюбарт (імя)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЯблыкКампутарЧэлесАлесь СавіцкіПрыназоўнікМаладняк (часопіс)Паўлінка (п’еса)UbuntuЛеанід ДайнекаПершая сусьветная вайнаНаваполацакФранц КафкаЧалавекЛетувізацыяЯн СерадаGoogleЗдароўеКунілінгусРужанецВіялянчэльХрысьціянстваНаша ўскраінаЗямляАнатоль СысПорнасайт10 студзеняВэб-сайтВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ТэмпэратураНямецка-савецкая вайнаДаніла Жульпа🡆 More