Паанга (код ISO 4217: TOP) — афіцыйная валюта Каралеўства Тонга з 1967 года, калі замяніла тангангскі фунт па курсе 1 фунт = 2 паанга.
Дзеліцца на 100 сэніці. Звычайна скарачаецца да T$. Паанга прывязаны да некалькіх валютаў: аўстралійскага, новазэляндзкага і амэрыканскага даляраў і японскай ены.
Паанга | |
Краіна | Тонга |
---|---|
Падзел | сэніці |
Код ISO-4217 | TOP |
Скарачэньне | T$ |
Сымбаль | T$ |
Цэнтральны банк | Нацыянальны рэзэрвовы банк Тонгі[d] |
Увядзеньне ва ўжытак | 3 красавіка 1967 |
Папярэдняя валюта | тангайскі фунт[d] |
Абменны курс: (Даляр ЗША (22.05.2008г.)) | 1,8248 |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
У абарачэньні існуюць манэты вартасьцю 1, 2, 5, 10, 20 і 50 сэніці і 1 паанга і банкноты вартасьцю 1, 2, 5, 20 і 50 паанга.
Паанга быў уведзены ў абарачэньне 3 красавіка 1967 года, каб замяніць танганскі фунт. Да 11 лютага 1991 года паанга быў прывязаны выключна да аўстралійскага даляра па курсе 1 : 1, але пасьля пераходу да прывязкі да некалькіх валютаў, абменны курс паанга паступова зьніжаецца. У 2006 годзе за адзін аўстралійскі даляр давалі 1,6 паанга.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Паанга, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.