Нёманская Культура: археалягічная культура

Нёманская культура — археалягічная культура часоў мэзаліту і нэаліту на тэрыторыі басэйна р.

Нёман і прылеглых раёнаў. Разьвілася на базе кантактаў Сьвідэрскай культуры з прышлым насельніцтвам. Існавала, захоўваючы свае традыцыі, больш за 5000 год. Характэрныя для яе рысы зьніклі ў выніку асыміляцыі больш шматлікімі і ваяўнічымі плямёнамі шнуравой керамікі не раней за XXII ст. да н. э. З суседніх культураў найбольш блізкая да яе — днепра-данецкая. Па этнічным складзе належыць да старажытнага даіндаэўрапейскага насельніцтва. У генэтычным аспэкце былі ў шэрагу продкаў сучасных беларусаў; найбольш імаверныя гаплагрупы Y-храмасомы — I1, N, G2.

На тэрыторыі Беларусі вядомы каля 300 паселішчаў, невялікага памеру, на берагах рэк і азёраў. Наземныя жытлы зь бярвеньня, дах трымаўся на апорах, умацаваных пасярэдзіне хаты. На некаторых паселішчах паўзямлянкі. Паляваньне і рыбалоўства, потым — земляробства і жывёлагадоўля. Здабывалі крамень для сябе і на продаж суседзям (>1000 шахтаў глыбінёй да 8 м). Шахты знойдзеныя як на тэрыторыі сучаснай Летувы, так і на Беларусі (каля Ваўкавыска), гэта найранейшая пацьверджаная распрацоўка карысных выкапняў на нашай зямлі.

Мэзаліт

8-5 тыс. да н. э. Жыхары выраблялі лістападобныя наканечнікі стрэл, ланцэтападобныя вастрыі, авальныя сякеры, трапэцыі, укладышы, касьцяныя вырабы. У цёплы і сухі барэальны пэрыяд (8-7 тыс. да н. э.) акрамя паляваньня, вялікую ролю адыгрывала зьбіральніцтва, з пачаткам вільготнага атлянтычнага пэрыяду ў 6 тыс. да н. э. вядучае месца заняло рыбалоўства.

Нэаліт

Нёманская Культура: Мэзаліт, Нэаліт, Заўвагі 
Нэалітычная нёманская кераміка.

5-3 тыс. да н. э. Падзяляецца на 3 стадыі.

Раньні (Дубічайскі) этап. Пераход да нэаліту вызначаецца распаўсюджваньнем керамікі. Характэрныя вастрадонныя слабапрафіляваныя арнамэнтаваныя гаршчкі з расьліннымі дамешкамі ў гліне. Крамянёвыя прылады працы захоўваюць мэзалітычныя рысы.

Сярэдні (Лысагорскі) этап. Калі паўднёва-заходні сусед, культура лінейна-стужкавай керамікі, загінула пад ціскам культуры лейкападобных кубкаў, уплыў гэтай апошняй прывёў да выразных тэхналягічных удасканаленьняў. У гаршчкоў зьяўляецца шыйка, арнамэнт робіцца больш складаным.

Позьні (Дабраборскі) этап. Прыкметны ўплыў цэнтральнаэўрапейскай культуры шарападобных амфар, напрыканцы — культуры шнуравой керамікі. Посуд арнамэнтуецца з дапамогай адбіткаў лінейных штампаў, у гліну больш не дадаюць расьлінныя дамешкі. Пачынаюць вырабляць сярпы, а таксама крамянёвыя сякеры са звужанымі абушкамі і прышліфоўкай на лязе. Наканечнікі стрэл трохкутныя, дасканала рэтушаваныя; наканечнікі дзід лістападобныя. Пашыраецца земляробства і жывёлагадоўля (каровы, сьвіньні).

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Нёманская Культура МэзалітНёманская Культура НэалітНёманская Культура ЗаўвагіНёманская Культура КрыніцыНёманская Культура

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Рэспубліка Сэрбская Краіна23 красавікаПаўднёвы полюсУладзімер Арлоў (гісторык)ВіетнамКузьма ЧорныКотАлесь ЧумакоўРужанецРоднае слова (часопіс)Гуда (імя)АўстраліяПалесьсеIRCАлесь ДуброўскіШпакПісьменнасьць@Азэрбайджанская моваБеларусы ў ПольшчыВольга КараткевічБобраАнатацыяРодныя гоні (1927)Лязьбійская парнаграфіяЧорны замак Альшанскі (фільм)GoogleМагіла льва (паэма)БелсатБудынакІмёны ліцьвінаўЧэрвеньМаршы недармаедаўРэлігія ў БеларусіВольга ЧамаданаваБеларуская Народная РэспублікаСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняHTMLТутэйшыя (п’еса)Рэжым ЛукашэнкіФранц КафкаМоладава (Берасьцейская вобласьць)Стасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануІгар БабкоўГеакэшынгЛічэбнікСяброўства1589Вэб-дызайнЛесЮры ГагарынСельская гаспадаркаЧэлесЮрась БарысевічЭякуляцыяПрыпяцьФартэпіянаВольга БабковаПесьня пра зубраУладзімер ДубоўкаЛеанід ДайнекаХарвацкая моваБелавеская пушчаБанкаўскі рахунакЛетувіская моваВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьБушкаМенск🡆 More