На Куцьцю

«На Куцьцю» — паэма Янкі Купалы, завершаная 14 сьнежня 1911 году ў Санкт-Пецярбургу.

Упершыню надрукаваная ў газэце «Наша Ніва» 22 сьнежня 1911 году. Сваёй патрыятычнай накіраванасьцю і маштабнасьцю твор выходзіць за межы вершаванай аповесьці і набліжаецца да героіка-рамантычнае паэмы. У яго структуры і прыёмах мастацкага абагульненьня адчуваецца цесная сувязь з традыцыямі славянскага рамантызму, асабліва з А.Міцкевічам і Ю.Славацкім.

«На Куцьцю»
На Куцьцю
Ілюстрацыя Я.Куліка
да паэмы Янкі Купалы «На Куцьцю» (1982)
Жанр: паэма
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1911
Публікацыя: 22 сьнежня 1911
Электронная вэрсія

Апісаньне

Сюжэт паэмы пабудаваны вакол фантастычнай сцэны княжацкага балю на старым замчышчы ў калядны вечар. Праз калярытнае ўзнаўленьне старажытных звычаяў і павер’яў, сымбалічныя вобразы і дэталі аўтар разгортвае глыбокі філязоофскі роздум пра мінулае і будучыню роднага краю.

Паэма вызначаецца стройнасьцю кампазыцыйнае будовы, рэзкім чляненьнем усіх яе 12 разьдзелаў, строгай пасьлядоўнасьцю сюжэту, умелай перадачай старажытнага калярыту вобразаў і жанравых сцэнаў. Агульнай узьнёслай настраёвасьці, эпічнай манумэнтальнасьці сцэнаў і вобразаў адпавядаюць чаканны 4—стопны ямб зь вельмі выразнай і гучнай перакрыжаванай рыфмоўкай, багацьце інтанацыйнага малюнку, рытарычныя звароты, эмацыянальныя выклічнікі.

Водгукі

На Куцьцю  Канчатковы вынік, які выцякае з аналізу кампазыцыйнага пабудаваньня і стылю … паэмаў [«За што», «На куцьцю», «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»], зводзіцца да таго, што гэтымі творамі Я. Купала ўвёў беларускую літаратуру ў галіне гэтага жанру ў агульнае рэчышча літаратуры эўрапейскай. На Куцьцю 

—Андрэй Вазьнясенскі

Пераклады і мастацкія ўвасабленьні

На расейскую мову паэму пераклаў В.Тарас, на украінскую — П.Гірнык. Ілюстраваў паэму беларускі мастак Я.Кулік. Беларускае тэлебачаньне ў 1982 годзе паставіла па паэме аднайменны тэлеспэктакль. Урыўкі з паэмы выкарыстаны ў спэктаклі Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы «Сны аб Беларусі».

Крыніцы

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «На куцьцю» / Аўтар — М.Грынчык. — С. 416—417.
  • Грынчык М. Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. — Мн., 1969. — С.229—231.
  • Лазарук М. Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ- пачатку ХХ стагоддзя. — Мн., 1970.
  • Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч.2. — Мн., 1980.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

На Куцьцю АпісаньнеНа Куцьцю ВодгукіНа Куцьцю Пераклады і мастацкія ўвасабленьніНа Куцьцю КрыніцыНа Куцьцю ЛітаратураНа Куцьцю Вонкавыя спасылкіНа Куцьцю14 сьнежня191122 сьнежняАдам МіцкевічНаша НіваРамантызмСанкт-ПецярбургСлавянеЮльюш СлавацкіЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Даніла ЖульпаСувязь (тэхніка)633ПаліндромТадзіяна КляшторнаяЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіЛіза КудроўМенская вобласьцьСяброўстваВячаслаў ЧамярыцкіСэрбская моваРаскіданае гняздо (п’еса)ЖывіляГарадзенская вобласьцьЛацінкаПасталыБлакітная сойкаСамагубстваМікола МаляўкаСавушкін прадуктЛука ДончычДарожная сеткаГорадняРэгіёнБраўзэрСурвэткаТацяна СапачЗаходнеславянскія мовыЗносіныНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)ШыізмРоварНайвышэйшая Літоўская РадаБабёрОкельСэкс па тэлефонеПарнаграфія ў ІталііУладзімер ЛенінДарога Р6 (Беларусь)ЖывапісПольская моваЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіЦарства (біялёгія)Станіслаў МанюшкаАзэрбайджанская моваСябарФіліпіныАндрэй ФедарэнкаЮрась БарысевічКарэйская моваУкраінскі правапіс 1928 годуСтатусбанкНарвідЛохНаша ўскраінаОйча нашПарнаграфія ў ЗШАСьпіс праектаў ВікімэдыіПалітыкСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваСлавамір МрожакZuzana (зброя)АнатацыяВалеры ГапееўMemento mori🡆 More