Нафтавая Індустрыя Сэрбіі

19°50′28″ у. д. / 45.24194° пн. ш.

19.84111° у. д. / 45.24194; 19.84111

«На́фтавая індустры́я Сэ́рбіі» («НІС») — нафтагазавае прадпрыемства Сэрбіі, заснаванае ў лютым 1949 году ў Зрэняніне (Сярэдне-Банацкая акруга, край Ваяводзіна) пад назвай «Нафтагаз».

«Нафтавая індустрыя Сэрбіі»
сэрб. Нафтна индустрија Србије
Выява лягатыпу
Нафтавая Індустрыя Сэрбіі
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы ББ: NIIS
Дэвіз Будучыня ў дзеяньні
Заснаваная 10 лютага 1949 (75 гадоў таму)
Заснавальнікі урад Сэрбіі
Уласьнікі «Газпрам нафта» (56%), урад Сэрбіі (30%)
Краіна Сэрбія
Разьмяшчэньне край Ваяводзіна
Адрас Новы Сад, квартал Ліман, вул. Народнага фронту, д. 12
Ключавыя фігуры Вадзім Якаўлеў, Кірыл Цюрдзенеў
Галіна нафтаздабыча
Прадукцыя аліва, авіягаза, аўтагаз, бітум, бэнзін, дызэльнае паліва, ЗПГ, мазута
Абарачэньне Нафтавая Індустрыя Сэрбіі245,288 млрд дынараў (2019 год; 2,337 млрд $)
Апэрацыйны прыбытак Нафтавая Індустрыя Сэрбіі22,7 млрд дынараў (2019 год; 216,367 млн $)
Чысты прыбытак Нафтавая Індустрыя Сэрбіі17,7 млрд дынараў (2019 год; 168,702 млн $)
Лік супрацоўнікаў 11 731 (2020 год)
Матчына кампанія «Газпрам нафта» (Расея)
Даччыныя кампаніі «НІС Пэтрол» (Бялград), «Ядран-Нафтагаз» (Рэспубліка Сэрбская)
Аўдытар ТАА «Прайсўотэрхаўс-Купэры» (Бялград)

На 2021 год было найбольшым падаткаплатнікам Сэрбіі. Ажыцьцяўляла выведку, здабычу і перапрацоўку нафты і прыроднага газу. Мела ўласныя газавыя і нафтавыя радовішчы ў Босьніі і Герцагавіне, Румыніі і Сэрбіі, нафтаперапрацоўчы завод у Панчаве (Паўднёва-Банацкая акруга, край Ваяводзіна), а таксама нафтабазы і сетку са звыш 400 аўтазаправак «НІС Пэтрол» у Баўгарыі, Босьніі і Герцагавіне, Румыніі і Сэрбіі. Сярод іншага, «НІС» гандлявала электраэнэргіяй у 6 краінах — Босьніі і Герцагавіне, Вугоршчыне, Румыніі, Славеніі, Сэрбіі і Чарнагорыі.

Замежная дзейнасьць

  • Ангола. У 1980 годзе пачалі выведку нафтарадовішча, дзе ў 1985 годзе сталі здабываць нафту.
  • Баўгарыя. У ліпені 2013 году стварылі дачыннае ТАА «НІС Пэтрол», якое набыло нафтабазу ў Косьцінбродзе (Сафійская вобласьць). Да 2021 годзе адчынілі 34 аўтазаправачныя станцыі (АЗС).
  • Босьнія і Герцагавіна. Дачынны «Ядран-Нафтагаз» ажыцьцяўляў выведку газу і нафты ў Рэспубліцы Сэрбскай. У 2012 году ў Баня Луцы адчынілі адчынілі ТАА «НІС Пэтрол», якое стварыла тамсама сетку АЗС. У 2013 годзе ў Сараеве набылі сетку АЗС «ОМВ», якую перайменавалі ў «Г Пэтрол». На 2021 год агульная сетка збыту налічвала 38 аўтазаправак.
  • Расея. Прадстаўніцтва ў Санкт-Пецярбургу займалася дастаўкай нафтапрадуктаў.
  • Румынія. ТАА «НІС Пэтрол» займалася выведкай і здабычай газу і нафты на захадзе краіны, збытам паліва праз 19 АЗС і гандлем электраэнэргіяй у Эўразьвязе. У 2019 годзе пачалі здабычу нафты і газу на нафтарадовішчы Тэрэмія, а таксама вытворчасьць электраэнэргіі з газу на радовішчы Джымбалія.

Вырабы

На 2021 год «Нафтавая індустрыя Сэрбіі» вырабляла:

  • аўтамабільнае паліва — аўтагаз, бэнзін, дызэльнае паліва і звадкаваны прыродны газ;
  • змазачныя алівы і тэхнавадкасьці «НІСаТэх» — маторная, прамысловая, прыладная (гідраўлічная і кампрэсарная), трасьмісійная, а таксама ахаладжальная аліва, супрацьзамярзальная, тармазная і шыбавая вадкасьць;
  • авіяпаліва — рэактыўнае А1 і авіягазу 100ЛЛ;
  • марское дызэльнае паліва;
  • дарожны бітум — акісьлены і ачышчаны 35/50, 50/70, 70/100 і 160/220, а таксама з дадаткам палімэру ПМБ 25/55-55 і 45/80-65;
  • мазуту — газавую (звышлёгкую для энэргетыкі), нізкасеркавую (для мэталюргіі) і сярэднюю (для прамысловасьці і сельскай гаспадаркі);
  • сьціснуты прыродны газ звыш 220 бараў;
  • газ у балёнах — прапан-бутан у суадносінах 35 на 65 % і балёнах па 35 кг для прамысловасьці, а таксама па 2, 3, 5 і 10 кг для побытавых патрэбаў;
  • пітную ваду «Язак».

Мінуўшчына

10 лютага 1949 году ў Зрэняніне (Сярэдне-Банацкая акруга, край Ваяводзіна) заснавалі прадпрыемства «Нафтагаз» для выведкі і здабычы нафты на ўсходзе Сярэднедунайскай нізіны. Празь 5 месяцаў у Сэрбіі адкрылі газарадовішча прыроднага газу. У 1952 годзе ў Банаце, што на поўначы краіны, адкрылі 1-е нафтавае радовішча побач з газарадовішчам. У 1963 годзе дабудавалі 1-ы магістральны газаправод, які злучыў нафтарадовішчы з горадам Панчава (Паўднёва-Банацкая акруга, край Ваяводзіна), дзе пачалі будаваць 1-ы нафтаперапрацоўчы завод (НПЗ). У 1968 годзе адкрылі найбольшае ў краіне нафтарадовішча Велебіт. Сярод іншага, з нафты гэтага радовішча сталі вырабляць нафтэнавыя базавыя алівы. Таксама ў 1968 годзе запрацавалі НПЗ у Новым Садзе і Панчаве, дзе цягам 1970-х гадоў пабудавалі першасныя ўстаноўкі. У 1979 годзе газаздабыча дасягнула 1,14 кубамэтраў. У 1982 годзе нафтаздабыча перавысіла 1,3 млн тонаў. У 1985 годзе пачалі нафтаздабычу ў Анголе. У 1991 годзе дзяржаўнае прадпрыемства перайменавалі ў «Нафтавую індустрыю Сэрбіі», далучыўшы да яго сетку аўтазаправак і нафтасховішчаў, заснаваную ў 1945 годзе.

Да 1992 году на НПЗ у Новым Садзе і Панчаве ўзьвялі другасныя ўстаноўкі для глыбокай нафтаперапрацоўкі. У 2005 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства. У 2009 годзе «Газпрам нафта» (Расея) набыла 51 % паёў «Нафтавай індустрыі Сэрбіі» («НІС»). У 2010 годзе «НІС» пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства, чые паі разьмясьцілі на «Бялградзкай біржы». Агульны лік пайшчыкаў склаў каля 5 млн асобаў, што было найбольшым паказьнікам на біржы. У выніку прадпрыемства патрапіла ў асноўны індэкс «Бялградзкай біржы». У 2011 годзе «НІС» стварыла даччыныя прадпрыемствы ў 4 суседніх краінах — Баўгарыі, Босьніі і Герцагавіне, Вугоршчыне і Румыніі. У 2012 годзе дабудавалі ўстаноўкі гідракрэкінгу і водаачысткі на НПЗ у Панчаве. Таксама ў 2012 годзе адчынілі 2 бункерныя запраўкі для рачных караблёў на Дунаі. У 2013 годзе ў Сіракаве (Бранічэўская акруга) запусьцілі 1-ю кагенэрацыйную цеплаэлектрастанцыю на прыродным газе з даціскальнай помпавай станцыі. У 2014 годзе НПЗ у Панчаве выпусьціў дызэльнае паліва з прысадкамі, якое атрымала разрад Эўра-5. У 2015 годзе на аўтазаправачных станцыях (АЗС) сталі прадаваць 100-актанавы бэнзін. У 2016 годзе ў амінавую ачыстку прыроднага газу ў Элеміры (Сярэдне-Банацкая акруга) ўклалі звыш 30 млн эўра. У 2017 годзе на НПЗ у Панчаве пусьцілі ўстаноўку адкладзенага каксаваньня. У 2019 годзе пачалі будаваць Панчаўскую ЦЭС. За 2019 год здабылі 1,286 млн тонаў нафты і газу. Перапрацавалі 3,373 млн тонаў нафты і прамежкавых вырабаў. Прадалі 3,702 млн тонаў нафтапрадуктаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Укладальнікам (сэрб.) // «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», 3 красавіка 2020 г. Праверана 6 красавіка 2021 г.
  • Гісторыя (сэрб.) // «НІС Пэтрол», 2021 г. Праверана 6 красавіка 2021 г.

Tags:

Нафтавая Індустрыя Сэрбіі Замежная дзейнасьцьНафтавая Індустрыя Сэрбіі ВырабыНафтавая Індустрыя Сэрбіі МінуўшчынаНафтавая Індустрыя Сэрбіі КрыніцыНафтавая Індустрыя Сэрбіі Вонкавыя спасылкіНафтавая Індустрыя СэрбііГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.fkРымскія лічбы1983.sb.lc.seМарат МаркаўБерасьце.vgЗямля пад белымі крыламіВасіль Быкаў.phМацуо БасёРоварЛацінская мова19358Чэрвень.so1884ISSNФлумінэнсі Рыю-дэ-ЖанэйруДзьмухавецПалесьсеПрыназоўнік.ee.ag.twЛос-Анджэлес.bbТатарстанТралейбус.ve.vuТравеньПаўстаньне 1863—1864 гадоўЧасьціцаАнвіль УлацлавакIMDb.etАрхікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (Менск).cmСтарабеларуская моваБабёрІндыра ГандзіВіцебск.ytЧорны сьпіс ЭўразьвязуБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЖыгімонтКунілінгусLinuxПаўстаньне 1830—1831 гадоўЯнка Маўр54.bo1831.dz.bdПольшча.isКароніс (тэкставы сымбаль)431Гішпанская моваІндаэўрапейскія мовыТадэвуш КасьцюшкаУкраінаЛюдзі на балоце (раман)2006YouTubeВарончаМестаЛеанардБеларуская Вікіпэдыя18 верасьня🡆 More