Наданьне Аўтакефаліі Ўкраінскай Праваслаўнай Царкве

Нада́ньне аўтакефа́ліі Ўкраі́нскай правасла́ўнай царкве́ — дзеяньні дзяржаўнай і царкоўнай улады ва Ўкраіне і мацярынскай Канстантынопальскай царквы, накіраваныя на стварэньне адзінай Памеснай Праваслаўнай Царквы ва Ўкраіне і стварэньня аўтакефаліі.

Адным з магчымых спосабаў наданьня аўтакефаліі будзе папярэдняе аб’яднаньне праваслаўных цэркваў Украіны, а менавіта УАПЦ(uk), УПЦ КП і часткі УПЦ МП(uk) і абраньне прадстаяцеля адзінай памеснай(uk) праваслаўнай царквы Ўкраіны.

14 верасьня 2018 году архіяпіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Сьвятаслаў заявіў: «Мы, вядома, падтрымліваем гэтае рашэньне» канстантынопальскага патрыярха надаць Украінскай праваслаўнай царкве аўтакефалію. Таксама архіяпіскап Сьвятаслаў удакладніў: «Наша мэта — таксама легалізавацца ў Беларусі і афіцыйна атрымаць статус аўтакефаліі. … Каноны, як вядома, вымагаюць для асобнага праваслаўнага народу асобнай царквы. Гэта 34-е апостальскае правіла. … Тое, што Беларусь, як праваслаўная дзяржава, ня мае свайго незалежнага першагерарха — гэта парушэньне канонаў».

Перадача заявы аб наданьні аўтакефаліі

Наданьне Аўтакефаліі Ўкраінскай Праваслаўнай Царкве 
Уручэньне подпісаў патрыярхам Філарэтам прэзыдэнту Ўкраіны — Пятру Парашэнку.

18 красавіка 2018 г. Пятро Парашэнка сустрэўся зь мітрапалітам(ru) Макарыем(uk), мітрапалітам Ануфрыем(uk) і патрыярхам Філарэтам(uk) і афіцыйна перадаў подпісы 40 архірэяў Кіеўскага патрыярхату, 12 архірэяў аўтакефальнай царквы і каля 10 архірэяў Маскоўскага патрыярхату да Ўсяленскага Патрыярха аб наданьні томасу аб аўтакефаліі Ўкраінскай царквы.

19 красавіка 2018 г. Вярхоўная Рада Украіны прыняла за № 2410-VIII пастанову аб падтрымцы заявы Прэзыдэнта Ўкраіны да Ўсяленскага Патрыярха Варфаламея аб наданьні томасу аб аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы ва Ўкраіне. У той жа дзень гэтую пастанову падпісаў Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны.

20 красавіка 2018 г. намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Расьціслаў Паўленка вылецеў у Стамбул для перадачы Ўсяленскаму Патрыярху Варфаламею зварот аб наданьні томасу аб аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы ва Ўкраіне.

Архірэйскі сабор у Канстантынопалі

На адкрыцьці Архірэйскага сабора Канстантынопальскай Царквы 1 верасьня ва Стамбуле Патрыярх Канстантынопальскі(uk) Варфаламей(uk) прачытаў даклад, у якім адзначыў што: «Масква на працягу многіх стагоддзяў распараджалася Кіеўскай мітраполіяй, праваслаўнай царквой у Украіне, без ведама Канстантынопаля». На Архірэйскім саборы Канстантынопальскай царквы ў Стамбуле 2 верасьня біскупы прынялі што «Канстантынопальскі патрыярхат можа аказваць аўтакефалію без якіх-небудзь узгадненьняў».

Сусьветная Патрыярхія апублікавала дакумэнты

У канцы верасьня 2018 г. Сусьветная Патрыярхія(uk) апублікавала дасьледаваньне гістарычных царкоўных дакумэнтаў, у якіх даказала, што Канстантынопаль ніколі не аддаваў Кіеўскую мітраполію ў кананічную тэрыторыю(uk) Расейскай праваслаўнай царквы.

Сынод Канстантынопальскай праваслаўнай царквы

9-11 кастрычніка адбыўся сынод Канстантынопальскай праваслаўнай царквы, на якім было вырашана:

  • 1) Пацьвердзіць ўжо прынятае рашэньне аб тым, каб Сусьветны Патрыярхат(uk) прыступіў да аказаньня аўтакефаліі Царквы Ўкраіны.
  • 2) Аднавіць на сёньняшні дзень Стаўрапігію Сусьветнага Патрыярха(uk) ў Кіеве, адну зь яго шматлікіх стаўрапігій ва Ўкраіне, якія заўсёды там існавалі.
  • 3) Прыняць і разгледзець просьбу аб апэляцыі ад Філарэта Дзенісенкі(uk), Макарыя Малетіча і іх пасьлядоўнікаў, якія апынуліся ў схізмы не з дагматычных(uk) прычын, у адпаведнасьці з кананічных прэрагатыў(uk) Канстантынопальскага патрыярха атрымліваць такія звароты ад герархаў(ru) і іншых сьвятароў з усіх аўтакефальных Цэркваў. Такім чынам, згаданыя вышэй асобы былі кананічна адноўлены ў сваім біскупскім або сьвятарскім(ru) сане(ru), таксама было адноўлена зносіны іх вернікаў з Царквою.
  • 4) Адмяніць абавязацельствы Сынадальнага ліста 1686 г., выдадзенага пры абставінах таго часу, якое аказваў ў парадку ікономіі(en) права Патрыярху Маскоўскаму высьвечваць Кіеўскага мітрапаліта, абранага саборам духавенства і вернікаў яго эпархіі, які павінен успамінаць Сусьветнага Патрыярха як свайго першагерарха па любым набажэнствам, абвяшчаючы і пацьвярджаючы сваю кананічную залежнасьць ад Маці-Царквы Канстантынопаля.
  • 5) Зьвярнуцца да ўсіх уцягнутым бакам з заклікам ўстрымлівацца ад захапленьня цэркваў, манастыроў і іншай маёмасьці, а таксама ад любых іншых гвалтоўных дзеяньняў і помсты, каб перамагалі мір і любоў Хрыста.

Наступствы для Беларускай Царквы

На думку Андрэя Іларыёнава(ru), пасьля адкліканьня Сынадальнага ліста 1686 г., якім права хіратоніі(uk) Кіеўскага мітрапаліта перадавалася Маскоўскай патрыярхіі (часова), разам з усёй былой Кіеўскай мітраполіяй пад юрысдыкцыю(uk) Канстантынопаля таксама de-jure вернутая і Беларуская праваслаўная царква, якая была часткай Кіеўскай мітраполіі. Фактычна былі вернутыя пад кіраваньне Кіеўскага патрыярха ўсе япархіі, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай мітраполіі ў той час, а менавіта Холмская, Пярэмыскія, Львоўская (Галіцкая), Луцкая, Уладзімер-Валынская, Кіеўская, Белгародзкая, Чарнігаўская, Берасьцейская, Тураўская (Турава-Пінская), Полацкая, Аршанская і Амсьціслаўска-Магілёўская (Беларуская), Смаленская, Бранская.

Сынод РПЦ у Беларусі

Гэта першы ў гісторыі надзвычайны сынод Маскоўскага патрыярхата за межамі Расеі. Паседжаньне сыноду адбылося ў памяшканьні Менскай эпархіі. Прэс-сакратар патрыярха Кірыла сьвятар Аляксандр Волкаў(ru) заявіў, што сынод РПЦ МП рыхтуе «адэкватны і жорсткі» адказ на рашэньне КПЦ даць томас аб аўтакефаліі. УПЦ МП(uk) на саборы Расейскай праваслаўнай царквы ў г. Менску прадстаўляе яе старшыня мітрапаліт Ануфрый (Беразоўскі), а таксама мітрапаліт Запароскі і Мелітопальскі Лука (Коваленко). На паседжаньні сынод Расейскай праваслаўнай царквы вырашыў разарваць эўхарыстычныя зносіны са Сусьветным патрыярхатам.

У рашэньні гэтага сыноду сказана: «З гэтага часу і аж да адмовы Канстантынопальскага Патрыярхата ад прынятых ім антыкананічны рашэнняў для ўсіх сьвятароў Расейскай праваслаўнай царквы немагчыма канцэлебрацыі з духоўнымі Канстантынопальскай Царквы, а для вернікаў — удзел у сакрамэнтах, якія ажыццяўляюцца ў яе храмах». Такім чынам, РПЦ і УПЦ МП (як частка РПЦ) пайшлі на схізму. Але так як РПЦ мае зносіны з Антыахійскай ПЦ, Грузінскай ПЦ і іншымі Праваслаўнымі Цэрквамі якія ў сваю чаргу маюць зносіны з так званай РПЦ з «раскольніцкаю і ерэтычнаю Канстантынопальскаю ПЦ» то і сама РПЦ становіцца раскольніцкаю і ерэтычнаю.

Юрысдыкцыя

Пасьля пастановы сыноду Сусьветнага патрыярхату аб адмене юрысдыкцыі Расейскай праваслаўнай царквы над украінскім эпіскапатам ўсе праваслаўныя архірэі Ўкраіны (зарэгістраваныя рэлігійныя арганізацыі(uk) ў Міністэрстве юстыцыі Украіны(uk)) лічацца слугамі Сусьветнага пасаду, незалежна ад таго, да якой праваслаўнай царквы яны належалі да таго, і з гэтай прычыны маюць чакаць распараджэньня Сусьветнага патрыярхату адносна сваіх далейшых дзеяньняў.

Заканадаўства

Наданьне Аўтакефаліі Ўкраінскай Праваслаўнай Царкве 
Пётр Парашэнка і патрыярх Варфаламей падпісваюць пагадненьне "Аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеяньні паміж Украінай і Сусьветным Канстантынопальскім Патрыярхатам». 3 лістапада 2018 г.

18 кастрычніка 2018 г. у Вярхоўнай Радзе 237 галасамі «за» было прынята законапраект № 9208, пададзены Прэзыдэнтам Парашэнка 17 кастрычніка пра тое, што Андрэеўская царква Нацыянальнага запаведніка «Сафія Кіеўская» перадаецца ў бязвыплатнае пастаяннае карыстаньне Сусьветнага патрыярхату для зьдзяйсьненьня набажэнстваў і абрадаў (пры гэтым Андрэеўская царква застаецца ў дзяржаўнай уласнасьці). У ёй заплянавана разьмяшчэньне стаўрапігіі Сусьветнага патрыярхату, што фактычна будзе выконваць ролю амбасады Сусьветнага Патрыярха.

У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны законапраекты № 5309 («адносна назвы рэлігійных арганізацый») і № 4128 («па зьмяненьні рэлігійнымі суполкамі падпарадкаванасьці»), закліканыя ўпарадкаваць некаторыя арганізацыйныя пытаньні.

3 лістапада 2018 г. Прэзыдэнт Украіны і Сусьветны Патрыярх падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве.

Каноны

У працэсе вырашэньня наданьня томасу ўкраінскаму праваслаўю выявілася, што Расейскай праваслаўнай царкве сусьветны патрыярх ніколі не надаваў томасу на права абвяшчэньня аўтакефаліі і стварэньня Маскоўскай патрыярхіі.

У канцы верасьня 2018 году Сусьветная Патрыярхія абнародавала даклад «Сусьветны прастол і Украінская Царква. Кажуць дакумэнты», прысьвечаны абгрунтаваньню тэзіса, што Канстантынопальскі Патрыярхат ніколі не аддаваў Кіеўскую мітраполію ў кананічную тэрыторыю Русейскай Праваслаўнай Царквы, а толькі дазваляў Маскоўскаму патрыярху хіратонію кіеўскага мітраполіта.

Сусьветны Патрыярх абвясьцілі аднаўленьне сваёй кананічнай тэрыторыі без права ўмешвацца РПЦ МП ў справы Украіны, абвясьціў незаконным і палітызаваным акт Расейскай Праваслаўнай Царквы анафемы(uk) супраць ўкраінскага хрысьціяніна і гетмана Івана Мазэпы.

Цікавыя факты

На Ўсеправаслаўным саборы(uk) на в. Крыт 21 чэрвеня 2016 г. Расейская праваслаўная царква была абвінавачаная ў ерасі этнафілетызма (гл. «Сусьветны сабор»). Абвінавачваньні абвясьціў кіпрскі архіяпіскап Хрызастом II.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Наданьне Аўтакефаліі Ўкраінскай Праваслаўнай Царкве Перадача заявы аб наданьні аўтакефалііНаданьне Аўтакефаліі Ўкраінскай Праваслаўнай Царкве Архірэйскі сабор у КанстантынопаліНаданьне Аўтакефаліі Ўкраінскай Праваслаўнай Царкве Сусьветная Патрыярхія апублікавала дакумэнтыНаданьне Аўтакефаліі Ўкраінскай Праваслаўнай Царкве Сынод Канстантынопальскай праваслаўнай царквыНаданьне Аўтакефаліі Ўкраінскай Праваслаўнай Царкве Наступствы для Беларускай ЦарквыНаданьне Аўтакефаліі Ўкраінскай Праваслаўнай Царкве ЮрысдыкцыяНаданьне Аўтакефаліі Ўкраінскай Праваслаўнай Царкве Цікавыя фактыНаданьне Аўтакефаліі Ўкраінскай Праваслаўнай Царкве Глядзіце таксамаНаданьне Аўтакефаліі Ўкраінскай Праваслаўнай Царкве КрыніцыНаданьне Аўтакефаліі Ўкраінскай Праваслаўнай Царкве Вонкавыя спасылкіНаданьне Аўтакефаліі Ўкраінскай Праваслаўнай Царквеuk:Помісна церкваuk:Українська автокефальна православна церкваuk:Українська православна церква (Московський патріархат)АўтакефаліяУкраінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ППрагласЧарнобыльская катастрофа25 красавікаДнестарНаша НіваАўстрыяВіетнамская ВікіпэдыяМенскПэтэр ПэлегрыніБусел белыКазімер ЯгайлавічЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)ДзеяслоўGoogleУнівэрсытэтДаляр303ЧовенВершаваны памерЯганэсбургВікінавіныПаэтВостраў сьлёзПохваФэрамоныСпадчына (верш)Андрэй ДынькоКрычаўскі палацНаваградак2020Станіслаў ШушкевічКарл МарксЗдароўеІмпрэсіянізмГомельПак (спадарожнік Урана)БіскупСанта-КляўсСяржук Сокалаў-ВоюшАнатоль Івашчанка1896Прыдатак (мовазнаўства)БудызмЭякуляцыяБлогАляксандар ЛукашэнкаГісторыя МенскуФундацыя «Вікімэдыя»Паўлінка (п’еса)Кірыл КоктышПэрсыдзкая моваМясцовы час (гурт)Сусьветнае павуціньнеПаўночна-Заходні крайWМакс ШчурБялыніцкі абраз Маці БожайМаскваЗа Беларусь!УрыкаУсяслаў ЧарадзейАмонімМікола ГамолкаКастусь КаліноўскіПростыя сказыВіцебская вобласьцьРаман СкірмунтПрыродаЗямля🡆 More