Япархія

Япа́рхія, Эпархія‏ (ад грэц.

Першапачаткова япархія як вобласьць, якая кіруецца эпіскапам, супадала з тэрыторыяй гарадзкой абшчыны, але пасьля рэформаў Дыяклетыяна пашырылася да межаў грамадзянскай правінцыі.

У грэцкіх цэрквах называецца тэрмінам ἤ Επισκοπή. У старажытнай царкве цяперашняй япархіі прынцыпова адпавядала адзінка, названая ў кананічных тэкстах ἤ Παροικία; тэрмін жа ἤ ἐπαρχία у дачыненьні да царкоўнага падзелу адпавядаў цяперашняй мітрапаліцкай акрузе (мітраполіі).

У Рымска-каталіцкай Царкве япархіі таксама завуцца дыяцэзіямі (лац.: dіoecesіs), на чале якога стаіць архірэй (біскуп ці архібіскуп). Дыяцэзія, якую ўзначальвае архібіскуп, завецца архідыяцэзія.

У сучаснай МПЦ

Статут Маскальскай Праваслаўнай Царквы 2000 году вызначае япархію як «мясцовую царкву, якая ўзначальваецца архірэем і аб’ядновае япархіяльныя ўстановы, благачыньні, прыходы, манастыры, падвор’і, Духоўныя адукацыйныя ўстановы, брацтвы, сястрыцтвы, місыі».

«Епархіяльны архірэй, па пераемству ўлады ад сьвятых апосталаў, ёсьць прадстаяцель мясцовай царквы — япархіі, кананічна кіраўнік яе пры саборным садзейнічаньні кліру й парафіян».

Межы япархіі вызначаюцца Сьвятым Сынодам і звычайна ўзгадняцца з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам суб’ектаў Маскальскай Фэдэрацыі.

З 1990-х япархіяльны падзел ва ЎПЦ і ў Беларускім Экзархаце значна адрозьніваецца ад адміністрацыйнага абласнога падзелу: колькасьць япархій і япархіяльных архірэяў пераўзыходзіць колькасьць рэгіёнаў.

Ва Ўкраіне

Ва Ўкраіне першыя япархіі зьявіліся ў ІІІ стагодзьдзі, у часы Гоцкага каралеўства — Гоцкая й Скіфская япархіі. Кіраўнікі гэтых дыяцэзій удзельнічалі ў Нікейскім саборы.

Да 1917 г. у Прыдняпроўскай Украіне існавала 10 праваслаўных япархій: Кіеўская, Чарнігаўская, Палтаўская, Харкаўская, Кацярынаслаўская, Таўрыйская (сядзіба эпіскапа ў Сімферопалі), Херсонская (у Адэсе), Падольская (у Камянцы), Валынская (у Жытоміры) і Холмская.

У Галіцыі існавалі тры грэка-каталіцкія япархіі — Львоўская, Перамышльская й Станіславаўская. Акрамя таго, існуе Мукачаўская грэка-каталіцкая япархія (на тэрыторыі сучаснага Закарпацьця), зь якой утварылася некалькі япархій, адна зь якіх Пряшаўская.

Праваслаўныя япархіі падзяються на благачыньня, а грэка-каталіцкія — на дэканаты. Епархіі выдавалі епархіяльныя ведамасьці, у якіх друкаваліся епархіяльныя хронікі й распараджэньні япархіі.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Япархія У сучаснай МПЦЯпархія Ва ЎкраінеЯпархія КрыніцыЯпархія ЛітаратураЯпархіяБіскупГрэцкая моваПраваслаўеУніяцтва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ФінансыВіктар ГанчарЛазэрІван АрашкевічСэкс па тэлефонеАляксандар ТвардоўскіЛяхавічыІмёны ліцьвінаўАбыякНаркамаўкаПадлетакСамасейРадаўніцаJi (дыграф)БаранавічыРасейская моваФранцішак СкарынаДругая сусьветная вайнаПростыя сказыМажэйка (імя)БеларусыВікіслоўнікДамаскКанстытуцыйны суд СлаваччыныБітва пры Чашніках (1567)Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Ружаны)Драма (аповесьць)Багуслаў РадзівілКрывіч (часопіс)Усебеларускі народны сходПіт ПаўлаўГерэйкаПарнаграфія ў ІталііАлесь СавіцкіАнгеданіяПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуАнатоль Івашчанка16 красавікаДасьледаваньнеАгінскіяВіленская ратушаГлеб ЛабадзенкаAC/DCБітва на рацэ УлеВіктар ШніпНямецка-савецкая вайнаMac OSСтаражытнаруская моваФрыдрых ШылерДзеяслоўВаложынАдукацыя ў БеларусіКурапатыСябарАсфальтМаксім БагдановічБлогЭтнацыдПаўстаньне 1830—1831 гадоўУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціМерацкая ратушаЭль НіньнёКультура (радыё)ПошасьцьСьпіс марак аўтамабіляўСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРСьпіс вуліц Пружанаў🡆 More