Патрыярх Маскоўскі І Ўсяе Расеі

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расеі (рас.

Патриарх Московский и всея Руси, да 1943 году — рас. Патриарх Московский и всея России) — тытул прадстаяцеля Расейскай праваслаўнай царквы.

Патрыярх Маскоўскі І Ўсяе Расеі
16-ы патрыярх маскоўскі і ўсяе Расеі Кірыла

Патрыярхію царква Маскоўскай дзяржавы атрымала разам з аўтакефаліяй у 1589 годзе. Раней яе япархіі былі ў юрысдыкцыі Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату. З 1448 году самаабвешчаная Маскоўская праваслаўная царква 141 год (1448—1589) ачольвалася самапрызначанымі мітрапалітамі, ня мела эўхарыстычнай еднасьці з усім праваслаўным сьветам і знаходзілася ў схізме.

У 1721 годзе ўлады Расейскай імпэрыі скасавалі патрыярхат, замест якога ўтварылі «Сьвяцейшы ўрадавы сынод» — фактычна адно зь міністэрстваў, якое цалкам падначальвалася маскоўскаму гаспадару (расейскаму імпэратару). Патрыярхат аднавіўся толькі па распадзе Расейскай імпэрыі ў 1917 годзе.

У 1943 годзе пры спрыяньні Сталіна ў Маскве прайшоў Сабор япіскапаў, на якім адбылася зьмена другой афіцыйнай назвы Маскоўскага патрыярхату — з Расейскай праваслаўнай царквы (рас. Российская православная церковь) на «Рускую праваслаўную царкву» (рас. Русская православная церковь) і тытула прадстаяцеля — з Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Расеі (рас. Патриарх Московский и всея России) на «Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі» (рас. Патриарх Московский и всея Руси). Пытаньне аб назьве патрыярхату ўзьняў Сталін, аднак паводле афіцыйнай вэрсіі, сам тытул прапанаваў новы патрыярх Сергій (Старагародзкі), Сталін нібы толькі пагадзіўся з прапановай і дадаў, што «гэта слушна».

Крыніцы

Tags:

Расейская моваРасейская праваслаўная царква

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Плоцевы актПагоняБазыляныСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікТарутАлесь БачылаДзікВікікрыніцыВілят1896Акторы парнафільмаўХакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 годуВадзім БолбасМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахСтаніслаў Булак-БалаховічПятрусь БроўкаМенскПлошчаАвечкаПрыслоўеУладзімер ДубоўкаПерабудоваБацькаўшчынаВалошкаЗімовыя Алімпійскія гульні 1964 годуСонечная сыстэмаПародыяБлогАкраMac OSПольшчаГомасэксуальнасьцьКастусь ЦыбульскіФінская моваКанстытуцыя ССРБ 1919 годуБарысаўУкраінская лацінкаЯнка КупалаАльгерд БахарэвічКіеўАрцём АрашонакЭпоха АсьветніцтваМастацтваКліматАляксандар ЛукашэнкаНу, пачакай!Сьвятая Рымская імпэрыяПорнгабВасіль ІгнаценкаЯўхім КарскіСэм’юэл Тэйлар КолрыджЧорная РусьПростыя сказыПастава 69ЭстоніяТонгаРасейская моваКузьма ЧорныРоварГрэнобльНавуковая фантастыкаПадвойнае пранікненьнеЦэнтральная разьведвальная ўправаПрыметнікСакрат ЯновічНідэрляндыПраваслаўная царкваУкраінская мова🡆 More