Муса Джаліль (па-татарску: Муса Җәлил; 15 лютага 1906, вёска Мустафіна, Арэнбурская губэрня (цяпер Мустафіна, Шарлыкскі раён, Арэнбурская вобласьць — 25 жніўня 1944, Бэрлін) — татарскі савецкі паэт, Герой Савецкага Саюзу (1956).
Муса Джаліль | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 лютага 1906 |
Памёр | 25 жніўня 1944 (38 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | ваенны карэспандэнт, паэт, перакладнік, пісьменьнік |
Гады творчасьці | 1931 — 1944 |
Жанр | апавядальная паэзія[d] і лібрэта[d] |
Мова | расейская мова і татарская мова |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Нарадзіўся шостым дзіцем у сям’і. Бацька — Мустафа Залілаў, маці — Рахім Залілава (па нараджэньні Сайфуліна).
Вучыўся ў Арэнбурскім мэдрэсэ «Хусаінія», дзе акрамя тэалёгіі вывучаў сьвецкія дысцыпліны: літаратуру, маляваньне і сьпевы. У 1919 годзе ўступіў у камсамол і працягнуў вучобу ў Татарскім інстытуце народнай адукацыі (Арэнбург). Удзельнік Грамадзянскай вайны.
У 1927 годзе паступіў на літаратурнае аддзяленьне этналягічнага факультэта МДУ. Пасьля яго рэарганізацыі скончыў ў 1931 годзе літаратурны факультэт МДУ.
У 1931—1932 гадах быў рэдактарам татарскіх дзіцячых часопісаў, якія выдаваліся пры ЦК ВЛКСМ. З 1933 году загадчык аддзела літаратуры і мастацтва татарскай газэты «Камуніст», якая выходзіла ў Маскве.
У 1932 годзе жыў і працаваў у горадзе Сяроў. У 1934 годзе выйшлі два яго зборнікі: «Ардэнаносныя мільёны» на камсамольскую тэму і «Вершы і паэмы». Працаваў з моладзьдзю; па яго рэкамэндацыях у татарскую літаратуру прыйшлі А. Аліша, Г. Абсалямаў. У 1939—1941 гадах быў адказным сакратаром Саюзу пісьменьнікаў Татарскай АССР, працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Татарскага опэрнага тэатра.
Першы твор быў надрукаваны ў 1919 годзе ў ваеннай газэце «Кызыл йолдыз» (бел. «Чырвоная зорка»). У 1925 годзе ў Казані выйшаў яго першы зборнік вершаў і паэм «Барабыз» (бел. «Мы ідзем»). Ім былі напісаны 4 лібрэта для опэр «Алтын чэч» (бел. «Залатавалосая», 1941, музыка кампазытара М. Жыганава) і «Ільдар» (1941).
У 1920-я гады Джаліль піша на тэмы рэвалюцыі і грамадзянскай вайны (паэма «Пройдзеныя шляхі», 1924—1929), будаўніцтва сацыялізму («Ардэнаносныя мільёны», 1934; «Пісьманосец», 1938)
У канцлягеры Джаліль працягваў пісаць вершы, усяго ім было напісана як мінімум 125 вершаў, якія пасьля вайны былі перададзеныя яго сукамэрнікам на Радзіму. За цыкль вершаў «Маабіцкі сшытак» ў 1957 годзе Джалілю была пасьмяротна прысуджана Ленінская прэмія Камітэтам па Ленінскіх і Дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры і мастацтва. У 1968 годзе пра Мусу Джаліля быў зьняты фільм «Маабіцкі сшытак».
На беларускую мову яго вершы перакладалі Эдзі Агняцьвет, Мікола Аўрамчык, Сьцяпан Гаўрусёў, Аляксей Пысін.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Муса Джаліль, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.