Менск, 2020 Марш За Свабоду

Марш за свабо́ду — найбуйнейшая акцыя пратэсту за ўсю гісторыю Беларусі, якая адбылася ў Менску 16 жніўня 2020 году.

Марш таксама называўся агульнанацыянальным ды агульнаграмадзянскім.

Марш за свабоду
Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)
Мітынґ ля стэлы «Менск — горад-герой»
Мітынґ ля стэлы «Менск — горад-герой»
Дата16 жніўня 14:00 — вечар
МесцаНацыянальны сьцяг Беларусі Праспэкт Пераможцаў, Плошча Незалежнасьці; Менск; Беларусь
ПрычыныФальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня
Мэтывызваленьне палітвязьняў, правядзеньне справядлівых прэзыдэнцкіх выбараў
Спосабымасавае шэсьце, мітынг
Удзельнікі канфлікту
Ключавыя асобы
Сілы бакоў
Ня меней за 200 тысячаў (паводле TUT.BY)
400—500 тысячаў (паводле «Нашае Нівы»)

Да акцыі

Першапачаткова «Марш за свабоду» плянавалася правесьці на плошчы Незалежнасьці, але літаральна напярэдадні стала вядома, што а 12-й гадзіне дня там пройдзе мітынґ у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Збор людзей быў аб’яўлены ў тэлеграм-каналах і назначаны на 14-ю гадзіну паводле менскага часу. Аднак людзі ўжо з 12-й гадзіны выходзілі да стэлы «Менск — горад-герой» зь бел-чырвона-белымі сьцягамі зь мікрараёнаў Каменнае Горкі на захадзе і Курасоўшчыны на поўдні, ад «Менскага трактарнага заводу» й плошчы Якуба Коласа на ўсходзе, а таксама ад «Пушкінскай» станцыі мэтро. З квартала «Маяку Менску» несьлі сьцяг даўжынёй 100 мэтраў.

Хада акцыі

Да пункту збору каля стэлы «Менск — горад-герой» людзі прыйшлі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і шматлікімі плякатамі, якія асуджаюць рэжым Лукашэнкі. Стэлу «Менск — горад-герой» абгарнулі ў бел-чырвона-белы сьцяг. Яшчэ адзін сьцяг усталявалі зьверху. Таксама каля стэлы амаль не працавалі сеціва й тэлефонная сувязь. Звыш 200 тысячаў чалавек сабралося вакол Стэлы «Менск — горад-герой».

А 17-й гадзіне дэманстранты занялі ходнікі праспэктаў Машэрава, Незалежнасьці і Пераможцаў у цэнтры Менску, а таксама вуліцы Багдановіча, Мельнікайтэ, Няміга і Старажоўскую.

Пратэстоўцы кругабежна скандавалі «Жыве Беларусь!», «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго!» (па-расейску: Один за всех и все за одного!), «Верым, можам, пераможам!», «Выпускай!», «Ганьба!» (па-расейску: Позор!), «Далучайся!», «Караева пад суд!» (па-расейску: Караева под суд!), «КДБ пад суд!» (па-расейску: КГБ под суд!), «Лукашэнка, ты звольнены!» (па-расейску: Лукашенко, ты уволен!), «Лукашэнку ў аўтазак!» (па-расейску: Лукашенко в автозак!), «МУС пад суд!» (па-расейску: МВД под суд!), «Мы не народзец!» (па-расейску: Мы не народец!), «Нас 97!», «Не забудзем, не даруем!» (па-расейску: Не забудем, не простим!), «Пакуль мы адзіныя, мы непераможныя!» (па-расейску: Пока мы едины, мы непобедимы!), «Пара мяняць лысую гуму!» (па-расейску: Пора менять лысую резину!), «Саша 3%», «Свабоду», «Сыходзь!» (па-расейску: Уходи!), «Сьвета!», «Трыбунал!» (па-расейску: Трибунал!), «Фашызм ня пройдзе!» (па-расейску: Фашизм не пройдёт!), «Ярмошыну ў турму!» (па-расейску: Ермошину в тюрьму!) і іншыя споклічы.

Прыкладна а пятай гадзіне вечару мітынґоўцы пачалі «Марш за свабоду» — канчатковым пунктам якога стала плошча Незалежнасьці. Падчас шэсьця самаходная дарога спачатку часткова, а потым цалкам была занятая людзьмі. Увечары дэманстранты занялі плошчу Незалежнасьці. Людзкая калёна расьцягнулася да плошчы Перамогі. А 19-й гадзіне лік дэманстрантаў на плошчы Незалежнасьці перавысіў 100 000 чалавек.

Ацэньваньне

Дырэктар Купалаўскага тэатру, былы амбасадар Беларусі ў Польшчы й Францыі Павал Латушка падчас акцыі ў інтэрвію TUT.BY паведаміў:

Менск ня бачыў такога, краіна ня бачыла такой колькасьці людзей, якія сёньня выйшлі для таго, каб выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю. Фактычна мы сёньня можам канстатаваць, што ў Беларусі ствараецца грамадзянская плятформа, і ў яе аснову павінны быць пакладзеныя наступныя прынцыпы: не — ґвалту, так — заканадаўству, так — выкананьню законаў у нашай краіне. Наступны прынцып — мы хочам пераменаў, трансфармацыяў, каб пачаўся працэс зьменаў.

Цікавінкі

  • Гэта адна зь першых пратэставых акцыяў, калі ня першая, пра якую паведаміла дзяржаўнае мэдыя (а канкрэтна — дзяржаўнае агенцтва БелТА) лукашэнкаўскага рэжыму.
  • Сярэдні дэманстрант за дзень акцыі прайшоў каля 20 кілямэтраў.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Менск, 2020 Марш За Свабоду  Марш за свабоду (Менск, 2020)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Менск, 2020 Марш За Свабоду Да акцыіМенск, 2020 Марш За Свабоду Хада акцыіМенск, 2020 Марш За Свабоду АцэньваньнеМенск, 2020 Марш За Свабоду ЦікавінкіМенск, 2020 Марш За Свабоду Глядзіце таксамаМенск, 2020 Марш За Свабоду КрыніцыМенск, 2020 Марш За Свабоду Вонкавыя спасылкіМенск, 2020 Марш За СвабодуГісторыя БеларусіМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СлуцакГеалёгіяСолыЯкуб Наркевіч-ЁдкаБелавеская пушчаЗаходнерусізмВіцебскі сшытакДуброўнаАлесь Петрашкевіч1877Летувіская моваДаніла ЖульпаАнатоль СербантовічУзвышша (часопіс)27 красавікаЖамойцьСырвідВіктар МарціновічМацьвей СьвідзінскіОй у лузі червона калинаМіжнародны жаночы дзеньПорнгабЧарнобыльДжынсавая рэвалюцыяВольга ЧамаданаваКурдзкая моваВадзім Болбас16 красавікаМараторыйЧорны замак Альшанскі (фільм)ВішымутУсевалад ІгнатоўскіРод (біялёгія)Леанід ГалубовічЯнка БрыльПарнаграфія для жанчынІталіяMelbetЛяхавіцкі замакБеларусы ў ПольшчыАрсень СкапецНарвідПадаграКазахстан1467Антон ЛуцкевічВагінальны сэксМікалай МірскіHTMLСлоўнікБушкаВалянцін АкудовічВалошкаАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўГалерэяЛікВацлаў ЛастоўскіПорнасайтЮры ГагарынМухаедыКруглянскі мостПольская моваАўстраліяСлавамір МрожакЧэлесАлена МаслаВіялянчэль🡆 More