Магілёўская Абласная Бібліятэка

30°20′10″ у. д. / 53.90722° пн. ш.

30.33611° у. д. / 53.90722; 30.33611

Магілё́ўская абласна́я бібліятэ́ка (МАБ) — дзяржаўная бібліятэка Беларусі, заснаваная ў студзені 1935 году ў Магілёве ў якасьці аддзяленьня Дзяржаўнай бібліятэкі БССР.

Магілёўская абласная бібліятэка
Тып публічная
КраінаБеларусь
МесцазнаходжаньнеМагілёў
Адрэса Ленінскі раён, вул. Крыленкі, д. 8
Тэлефон +375 222 655078
Заснаваная 5 студзеня 1935 (89 гадоў таму)
Філія Аддзел абслугоўваньня школьнікаў малодшых клясаў (вул. Леніна, д. 68)
Калекцыя
Экспанаты брашура, газэта, гуказапіс, карціна, кінафільм, кніга, мапа, нотнае выданьне, часопіс
Памер збору 737 921 (2017 год)
Дэпанаваньне -10 002 асобнікаў (2016 год), 1,2 % абнаўленьне
Досяг і карыстаньне
Патрабаваньні пашпарт
Гадавая выдача 623 987 (2016 год)
Наведваньняў 453 308 (2016 год)
Чытачоў 36 202 (2016 год)
Іншыя зьвесткі
Бюджэт 849 683,99 руб (2016 год; 424 884,48 $)
Кіраўнік Ілона Сарокіна
Штат 81 (2017 год)
Афіцыйны сайт

На 2020 год працавала з панядзелка па чацьвер а 9:00—20:00 і ў суботу ды нядзелю а 9:00—18:00. Улетку — з суботы па чацьвер а 9:00—18:00. Чытачам выдавалі да 10 кніг на тэрмін да 30 дзён.

Будова

На 2020 год Магілёўская абласная бібліятэка ўлучала:

  • на цокальным паверсе — міжбібліятэчны абанэмэнт і 3 аддзелы: 1) апрацоўкі літаратуры і фармаваньня каталёгу, 2) камплектавання, 3) кнігасховішча;
  • на 1-м паверсе 4 аддзелы — 1) абанэмэнтны, 2) інфармацыйна-даведкавы, 3) інфармацыйных рэсурсаў, 4) маркетынгу і бібліятэказнаўчай працы;
  • на 2-м паверсе — агульную чытальную залю, музэйны пакой, сэктар аўтаматызацыі і юнацкі аддзел;
  • на 3-м паверсе — 2 аддзелы: 1) беларускай і краязнаўчай літаратуры, 2) мастацтваў;
  • па вуліцы Леніна, д. 68 — аддзел абслугоўваньня школьнікаў малодшых клясаў.

Гісторыя

У студзені 1935 году ў Магілёве адчынілі аддзяленьне Дзяржаўнай бібліятэкі Беларускай ССР. У студзені 1938 году яго пераўтварылі ў Магілёўскую абласную бібліятэку ў сувязі з утварэньнем Магілёўскай вобласьці. Бібліятэку разьмясьцілі на Першамайскай вуліцы ў 2-павярховым доме № 82. На 1941 год МАБ налічвала 13 супрацоўнікаў, зь іх 9 бібліятэкараў. 3 сакавіка 1953 году МАБ падпарадкавалі Міністэрсту культуры БССР.

У 1967 годзе стварылі аддзел мастацтваў, дзе разьмясьцілі адпаведныя падручнікі, нотныя выданьні, альбомы, грам-пласьцінкі, аўдыёкасэты і кампакт-дыскі. У 1989 годзе ў склад МАБ улучылі Магілёўскую абласную дзіцячую бібліятэку, якую пераўтварылі ў аддзел абслугоўваньня школьнікаў малодшых (1—6) клясаў. У 1994 годзе стварылі аддзел аўтаматызацыі. У красавіку 2000 году заснавалі аддзел інфармацыйных рэсурсаў, які стаў забясьпечваць чытачоў даведкавымі базамі зьвестак у Сеціве. У красавіку 2005 году ў складзе МАБ утварылі аддзел апрацоўкі літаратуры і фармаваньня каталёгаў. 14 верасьня 2011 году адчынілі музэйны пакой, у якім адлюстравалі гісторыю бібліятэкі.

На пачатак 2017 году ў МАБ налічвалася 72 039 выданьняў па-беларуску, што складала 9,8 % бібліятэчнага фонду. На брашуры і кнігі прыпадала 67 % асобнікаў, на часопісы — 26 %, на гуказапісы і ноты — па 2,2 %, на кінафільмы — 1,1 %, на газэты — 0,8 %, на выяўленчыя дакумэнты — 0,4 %, на электронныя выданьні — 0,3 %. На галіновую літаратуру прыпадала 73 % выданьняў, на мастацкую — 27 %.

Кіраўніцтва

  • Ганна Горбач (студзень 1935 — чэрвень 1940)
  • Марына Нянашава (5 чэрвеня 1940 — 1941)
  • Ганна Чудовіч (ліпень 1944 — красавік 1946)
  • Аляксандар Пархімовіч (18 красавіка — 27 сьнежня 1946)
  • В.А. Галавач (3 лютага 1947 — 19 ліпеня 1948)
  • Аляксандар Глотаў (19 ліпеня 1948 — 17 ліпеня 1953)
  • Я.П. Вішнеўскі (17 ліпеня — 31 сьнежня 1953)
  • Тацяна Лазарава (3 студзеня 1954 — 4 чэрвеня 1957)
  • Ніна Саўчанка (28 жніўня 1957 — студзень 1969)
  • Вольга Баранава (студзень 1969 — красавік 1996)
  • Ала Васіленка (30 траўня 1996 — 29 жніўня 2008)
  • Ілона Сарокіна (з 2008 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Магілёўская Абласная Бібліятэка БудоваМагілёўская Абласная Бібліятэка ГісторыяМагілёўская Абласная Бібліятэка КрыніцыМагілёўская Абласная Бібліятэка Вонкавыя спасылкіМагілёўская Абласная БібліятэкаГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дотык пісі рукоюБазыліка Сьвятога ЭгідыяШвэдзкая моваГайла (імя)1896Усевалад ІгнатоўскіМагіла льва (паэма)Пагоня (песьня)Будзьма беларусамі!ПінгвіныЧорны замак Альшанскі (фільм)Паўстаньне 1794 годуЛацінская моваСэрбская моваC++Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў1923АнгельшчынаДзейнікЖанчына зьверхуІван ШамякінПаўночна-Заходні крайГісторыя беларускай мовыТодар КляшторныSQLІксвідэаОндрэй ДудаТэмпэратураЛінкарАлесь БадакЛеанід ДайнекаНямеччынаІтальянская моваВіды сувязі словаўМаркёрЯн ЗбажынаСьвятлана АлексіевічУкраінскае ПалесьсеРэформа беларускага правапісу 1933 годуТацяна СапачСабакаРоднае слова (часопіс)Салатная цыкорыяМарыя МартысевічВіялянчэльБеларуская АЭСМікола МятліцкіПершая сусьветная вайнаАдвечным шляхамЛетувізацыя29 красавікаДзьмухавецВіктар ЖыбульВялікабрытаніяВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьУкраінскі правапіс 1928 годуСпадчына (верш)Мікола ПапекаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікТыраспаль1980АдлігаПастава 69Энцыкляпэдыя гісторыі БеларусіРэспубліка Сэрбская КраінаМіхаіл ГуцарыеўВасіль Быкаў🡆 More