Беларусь Мабільныя Тэлесыстэмы

27°36′56″ у. д. / 53.92556° пн. ш.

27.61556° у. д. / 53.92556; 27.61556

«Мабі́льныя тэлесыстэ́мы» («МТС») — прадпрыемства сувязі Беларусі, заснаванае ў красавіку 2002 году.

«Мабільныя тэлесыстэмы»
Лягатып МТС
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Дэвіз Нагода стаць бліжэй
Заснаваная 4 красавіка 2002 (22 гады таму)
Заснавальнікі «Белтэлекам», «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (Расея)
Уласьнікі «Белтэлекам» (51%), «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (49%)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Першамайскі раён, прасп. Незалежнасьці, д. 95
Ключавыя фігуры Уладзіслаў Андрэйчанка (генэральны дырэктар), Юры Петручэня (старшыня)
Галіна сувязь
Прадукцыя сотавая сувязь, доступ да Сеціва
Абарачэньне Беларусь Мабільныя Тэлесыстэмы763,7 млн рублёў (+15%; 2017 г.)
Апэрацыйны прыбытак Беларусь Мабільныя Тэлесыстэмы356,5 млн руб (+14%; 2017 г.)
Чысты прыбытак Беларусь Мабільныя Тэлесыстэмы217,1 млн руб (+15%; 2017 г.)
Матчына кампанія «Белтэлекам» (51%)

Падае паслугі сотавай сувязі стандарту GSM 900/1800 і шыракапалоснага доступу да Сеціва. Заснавальнікамі і ўласьнікамі сумеснага прадпрыемства ёсьць «Белтэлекам» (51% статутнага капіталу) і расейскі сотавы апэратар «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (49%). Кампанія пачала камэрцыйную дзейнасьць 27 чэрвеня 2002 году, стаўшы другім мабільным апэратарам стандарту GSM у Беларусі. Уліковы нумар падаткаплатніка 800013732. На 2021 год налічвала 389 салёнаў сувязі ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі, зь іх 93 (24) уласных і 296 ва ўласнасьці гандлёвых прадстаўнікоў.

Мінуўшчына

23 верасьня 2001 г. ААТ «Мабільныя тэлесыстэмы» (Масква, Расея) выйграла за 10 млн $ тэндэр Міністэрства сувязі Беларусі на стварэньне сотавай сеткі ў Беларусі. У чэрвені 2002 г. сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Мабільныя тэлесыстэмы» за 5 млн $ атрымала дазвол на разбудову першай у Беларусі двухдыяпазоннай сотавай сеткі GSM 900/1800. Упершыню зьявіўся дыяпазон 1800 мэгагэрц. 12 жніўня адчынілі трафік для тэлефанаваньняў у сетку «А1». У лютым 2003 г. расейскае ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» ўпершыню выказала намер выкупіць кантрольны пакет акцыяў сумеснага ТАА «Мабільныя ТэлеСыстэмы» ў Беларусі. У 2002—2003 гадох, калі ўкладаньні склалі 95 млн $, «МТС» было найбуйнейшым капіталаўкладальнікам Беларусі.

17 кастрычніка 2004 году кампанія «Мабільныя тэлесыстэмы» першай сярод беларускіх апэратараў дасягнула адзнакі ў 1 мільён актыўных абанэнтаў і адначасова стала буйнейшай мабільнай кампаніяй у Беларусі. У студзені 2005 году рынкавая доля кампаніі перавысіла 50%, а ў траўні кампанія ўжо пераадолела мяжу ў 1,5 млн абанэнтаў. 11 ліпеня 2007 г. кампанія абвясьціла ад тым, што лік актыўных абанэнтаў дасягнуў 3,5 млн чалавек. Гэта склала 54% ад агульнай колькасьці карыстальнікаў мабільнай сувязі ў краіне. На пачатак ліпеня 2007 г. пакрыцьцё МТС ахоплівала звыш 80% тэрыторыі краіны, на якой пражывала 93% насельніцтва Беларусі. У сетцы гэтага апэратара працавала 2763 базавыя станцыі. Паслуга міжнароднага роўмінгу падавалася ў 129 краінах сьвету ў сетках 221 GSM-апэратара. Чысты прыбытак СТАА «МТС» па US GAAP за 2007 год склаў $150,7 млн. Выручка кампаніі склала 875,1 млрд бел. рублёў.

На 1 жніўня 2008 году абанэнцкая база МТС у Беларусі складала 4,07 млн карыстачоў (53,3% ад агульнай колькасьці GSM-карыстачоў у Беларусі), павялічыўшыся з пачатку году на 7,1%. На канец 2008 году радыёпакрыцьцё сеткі МТС ахапляе 92% тэрыторыі краіны, дзе пражывае больш 98% насельніцтва Беларусі. У зоне дзеяньня знаходзяцца больш за 20 760 населеных пунктаў, міжнародныя аўтатрасы і мясцовыя аўтадарогі, месцы адпачынку і турызму, усе станцыі Менскага мэтрапалітэну. Агульны лік базавых станцыяў перавысіў 4 тыс. У выніку фінансавага крызісу 2011 году выручка СТАА «МТС» упала на 16% да $380,72 млн. Прыбытак скараціўся на 19% да $189,75 млн.

На 4 ліпеня 2013 году ТАА «МТС» заставалася найбольшым сотавым апэратарам Беларусі. Абанэнцкая база налічвала ў Беларусі 5,24 млн чалавек (55,4% насельніцтва Беларусі), зь іх звыш 1 млн карысталіся паслугамі мабільнага сеціва. Сувязь забясьпечвалі звыш 6400 базавых станцыяў сотавай сувязі 2-га і 3-га пакаленьняў. У 2013 годзе штомесячныя выдаткі абанэнта ў сярэднім скараціліся да менш як $5,5 з $13 у 2002 годзе (пры заснаваньні «МТС»). Пагатоў у 2013 годзе абанэнт «МТС» гутарыў у сярэднім звыш 500 хвілінаў (8 гадзінаў і 20 хвілінаў) штомесяц, або 16 хвілінаў і 40 сэкундаў штодня. Тады як у 2002 годзе на абанэнта ў сярэднім прыпадала блізу 270 хвілінаў гутарак (4,5 гадзіны) штомесяц.

Лягатып

Беларусь Мабільныя Тэлесыстэмы 
Лягатып у 2006—2010 гадах

27 чэрвеня 2006 году СТАА «Мабільныя тэлесыстэмы» прадставіла ў Беларусі абноўлены брэнд кампаніі ў выглядзе квадрата зь яйкападобным выразам разам зь зьмененым слоганам і афіцыйна зарэгістравала яго 10 ліпеня 2006 году. Па дадзеных кампаніі, распрацоўнікам абноўленага брэнда стала брэндынгавае агенцтва Wolff Olins. Кампанія «Сыстэма-Тэлікам», у склад якой уваходзіць МТС, у 2006 годзе вылучыла на распрацоўку брэнда $4 млн.

У канцы жніўня 2007 году беларускі паэт Алесь Разанаў і мастак Віктар Маркавец падалі ў Вярхоўны суд Беларусі позву аб парушэньні сваіх аўтарскіх праў да беларуска-расейскага прадпрыемства «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (МТС). Па дадзеных Вярхоўнага суду, «іск пададзены аб абароне аўтарскіх правоў, у якім іскавікі патрабуюць абавязаць кампанію МТС апублікаваць у газэтах „СБ. Беларусь сегодня“, „Рэспубліка“, „Зьвязда“, „КП у Беларусі“, „АІФ у Беларусі“, „Беларусы й рынак“ інфармацыю аб парушэньні аўтарскіх правоў у стаўленьні твора „Яйкавадраты“, створанага ў 1992 годзе». Судовае слуханьне пачалося 1 кастрычніка 2007 году. 16 кастрычніка 2007 Вярхоўны суд Беларусі адмовіў у задавальненьні гэтай пазовы. Апэляцыйная рада Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасьці 3 траўня прызнала несапраўднай рэгістрацыю таварнага знака кампаніі «МТС» з выявай чырвонага яйка.

Кіраўнікі

  • Уладзімер Карповіч (7 верасьня 2005 — 20 верасьня 2020)
  • Уладзіслаў Андрэйчанка (з 20 верасьня 2020 году)

Нумары абанэнтаў

  • +375 29 2 xx xx xx
  • +375 29 5 xx xx xx
  • +375 29 7 xx xx xx
  • +375 29 8 xx xx xx
  • +375 33 3 xx xx xx
  • +375 33 6 xx xx xx
  • +375 33 9 xx xx xx

У сувязі з уводам у Рэспубліцы Беларусь паслугі па міграцыі нумароў нумары абанэнтаў могуць прымаць значэньні:

  • +375 25 xxx xx xx
  • +375 29 xxx xx xx
  • +375 33 xxx xx xx
  • +375 44 xxx xx xx

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларусь Мабільныя Тэлесыстэмы МінуўшчынаБеларусь Мабільныя Тэлесыстэмы Нумары абанэнтаўБеларусь Мабільныя Тэлесыстэмы КрыніцыБеларусь Мабільныя Тэлесыстэмы Вонкавыя спасылкіБеларусь Мабільныя ТэлесыстэмыГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

MelbetДарога Р6 (Беларусь)10 студзеняБеларускае ПалесьсеКубізмМаксім ТанкАлегорыя1996Салатная цыкорыяУладзімер КаткоўскіКніга633Аршанскі чыгуначны вузелПятрусь БроўкаЛетуваЖанна Некрашэвіч-КароткаяГабрэіНіна МацяшКамаіГеалёгіяПэнтгаўс (часопіс)Парнаграфія ў БеларусіРасейцыУладзімер ЛенінКарэйская моваБобраВайшнорыяЛюдміла СільноваСяброўстваБаранавічыМікола МятліцкіПаляшукЯўгенія ПфляўмбаўмАртур ВольскіРагачоўАборСэксуальныя пазыцыіГеакэшынгШвэцыяВячаслаў ЧамярыцкіМужчына зьверхуТравеньОпсаКартагенІсьляндзкі коньБАТЭ БарысаўРуская моваПолымя (часопіс)ЭнэргіяФара Вітаўта (Горадня)Сурвэтка16 красавікаУ краіне райскай птушкіСьвяты ЮрыДабрыняМаёнтакПольская моваВялікае Княства ЛітоўскаеНарвідДаўконтАлесь ПетрашкевічРасеяЮры ГагарынЛесСямён Шарэцкі1923КанюшынаАніта Дарк🡆 More