Ляндшафтная экалёгія — разьдзел экалёгіі і геаграфіі, які вывучае прасторавую разнастайнасьць і элемэнты ляндшафту (напрыклад, палі, жывыя агароджы, групы дрэваў, рэкі або гарады) і тое, як іх разьмяшчэньне ўплывае на разьмеркаваньне і плынь энэргіі і індывідуўмаў у навакольным асяродзьді (якое, у сваю чаргу, можа непасрэдна паўплываць на разьмеркаваньне элемэнтаў).
Ляндшафтная экалёгія звычайна мае справу з прыкладнымі і цэласнымі праблемамі. Сам тэрмін быў прапанаваны Карлам Тролам, нямецкім географам, у 1939 годзе. Ён распрацоўваў гэтую тэрміналёгію і безьліч раньніх паняцьцяў ляндшафтнай экалёгіі як частку ягонай раньняй працы, якая вывучала ўзаемадзеяньне паміж навакольным асяродзьдзем і расьліннасьцю.
Цэнтральная тэорыя ляндшафтнае экалёгіі паходзіць ад «Тэорыі выспавай біягеаграфіі» Р. Макартура і Э. Уілсана. Гэтая праца разглядала сукупнасьць флёры і фаўны на выспах як вынік калянізацыі ад кантынентальнага апірышча і стахастычнага выміраньня. Паняцьці выспавай біягеаграфіі былі абагульненыя ад фізычных выспаў да абстрактных участках прыроднага месца існаваньня мадэлі метапапуляцыі Левіна. Гэтае абагульненьне прысьпешыла разьвіцьцё ляндшафтнай экалёгіі, забясьпечыўшы захаваньне біяразнастайнасьці — новага інструмэнту ацэнкі ўплыву фрагмэнтацыі прыроднага месца існаваньня на жыцьцядзейнасьць папуляцыяў. Разнастайнасьць — крытэрый таго, як часткі ляндшафту адрозьніваюцца адна ад адной.
Нядаўняе ўзрастаньне ляндшафтнай экалёгіі зьвязана з разьвіцьцём тэхналёгіяў геаграфічных інфармацыйных сыстэмаў (ГІС) і наяўнасьці шырокамаштабных зьвестак пра прыроднае асяродзьдзе (напрыклад. спадарожнікавыя фатаграфіі або фатакарткі з паветра).
Ляндшафтная экалёгія сочыць, як прасторавая структура ўплывае на дастатковасьць арганізмаў ляндшафтнага ўзроўню, а таксама за паводзінамі і функцыянаваньнем ляндшафту ў цэлым. Гэта ўключае вывучэньне ўзору, або ўнутранага парадку ляндшафту, у працэсе, або неперарвальнай дзейнасьці функцыянаваньня арганізмаў. Ляндшафтная экалёгія таксама ўключае геамарфалёгію, як дадатак да мадэлі і архітэктуры ляндшафтаў. Геамарфалёгія вывучае тое, як геалягічныя ўтварэньні ўплываюць на структуру ляндшафту.
Ляндшафтная экалёгія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Ляндшафтная экалёгія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.