Вёска Луконіца

Луко́ніца — вёска ў Беларусі, на рацэ Луконіцы.

Уваходзіць у склад Галынкаўскага сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 79 чалавек. Знаходзіцца за 15 км на паўночны ўсход ад Зэльвы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Зэльва.

Луконіца
лац. Łukonica
Касьцёл Сьвятога Міхала
Касьцёл Сьвятога Міхала
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зэльвенскі
Сельсавет: Галынкаўскі
Насельніцтва: 79 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1564
СААТА: 4226804026
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°10′58″ пн. ш. 25°1′33″ у. д. / 53.18278° пн. ш. 25.02583° у. д. / 53.18278; 25.02583 25°1′33″ у. д. / 53.18278° пн. ш. 25.02583° у. д. / 53.18278; 25.02583
Луконіца на мапе Беларусі ±
Луконіца
Луконіца
Луконіца
Луконіца
Луконіца
Луконіца
Вёска Луконіца Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Луконіца — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Міхала ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Луконіца ўпамінаецца ў 2-й палове XV стагодзьдзя як сяло і прысёлак у маёнтку Дзярэчын, які знаходзіўся ў валоданьні Копачаў (Капачэвічаў). З XVI стагодзьдзя Луконіцай валодалі Нарбуты (Нарбутовічы). У 1505 годзе харунжы надворны Войцех Нарбутовіч з жонкай Ганнай заснавалі тут касьцёл Міхала Арханёла.

У 1566 годзе ў Луконіцы адбываліся таргі і кірмашы, што ўскосна сьведчыць пра існаваньне мястэчка. У крыніцах XVII стагодзьдзя паселішча значыцца як мястэчка (1610 год), пазьней — як сяло (1630, 1663 гады). Луконіца знаходзілася ў валоданьні Гарабурдаў, Палубінскіх, Пініцкіх, Ціхановічаў. На 1630 год тут было 17 двароў, млын; на 1663 год — 14 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Луконіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Старавескай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 29 двароў, царква і крама.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Луконіцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Луконіца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Луконіца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Луконіца ўвайшла ў БССР, у Галынкаўскі сельсавет Зэльвенскага раёну. На 1997 год тут было 55 двароў, на 1999 год — 54.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 200 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1997 год — 121 чал.; 1999 год — 121 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 2010 год — 79 чал.

Інфраструктура

У Луконіцы працуюць вясковы клюб і крама.

Турыстычная інфармацыя

Вёска Луконіца 
Касьцёл. Званіца

Славутасьці

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вёска Луконіца ГісторыяВёска Луконіца НасельніцтваВёска Луконіца Турыстычная інфармацыяВёска Луконіца КрыніцыВёска Луконіца ЛітаратураВёска Луконіца Вонкавыя спасылкіВёска ЛуконіцаБеларусьВёскаГалынкаўскі сельсавет (Зэльвенскі раён)Гарадзенская вобласьцьЗэльваЗэльвенскі раёнЛуконіца (рака)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Крысьціна СабаляўскайцеАс (імя)ГенрыхФеафан ПракаповічЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіМінэапалісПарыжХронасПанграмаСувязь (тэхніка)Француская моваАгдамскі раёнПружанскі РА СК РББеларуская Народная РэспублікаПамылкаМастацтва (часопіс)1701Чорная ночГадзьРасейская акупацыя БеларусіФэрнанда АлёнсаВысакосны годДональд ТрампПартыя рэгіёнаў (неадназначнасьць)Міхал БаброўскіСтадыё АлімпікаІл-76Ангельская моваДубРАУСМіжнародны стандартны кніжны нумарРасейская мова ва ЎкраінеКурыцаБітва пад Аўстэрліцам.sdДоўгая дарога дадомуЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 году (склады)ЯнотавыяБеларуска-летувіская граніца292ПрафэсарКапаніцаВерашчакаБеларуская дзіцячая літаратураІван ЧыгрынаўАлесь БяляцкіЛібіяРаман Тармола-МірскіВіленскі Духаўскі манастырМазанУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамПаўлінка (п’еса)Зянон ПазьнякНямецкая Дэмакратычная РэспублікаШпакНікола ТэслаЛацінкаСавушкін прадукт543ЗлучнікБраніслаў ТарашкевічПадляскія мучанікіБаскетболПорнгаб1384Bet365Рэспубліканская партыя ЗШААпавядальны сказДалас МэвэрыксБайтТэрыторыяЗдароўе🡆 More