Дзярэчын

Дзярэ́чын — вёска ў Беларусі, на рацэ Сіпе.

Цэнтар сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 627 чалавек. Знаходзіцца за 13 км на паўночны ўсход ад Зэльвы, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Зэльва; на шашы Горадня — Слонім і на шашы, што злучае вёску з Зэльвай.

Дзярэчын
лац. Dziarečyn
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зэльвенскі
Сельсавет: Дзярэчынскі
Насельніцтва: 627 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1564
СААТА: 4226808031
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°14′49″ пн. ш. 24°55′10″ у. д. / 53.24694° пн. ш. 24.91944° у. д. / 53.24694; 24.91944 24°55′10″ у. д. / 53.24694° пн. ш. 24.91944° у. д. / 53.24694; 24.91944
Дзярэчын на мапе Беларусі ±
Дзярэчын
Дзярэчын
Дзярэчын
Дзярэчын
Дзярэчын
Дзярэчын
Дзярэчын Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дзярэчын — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны), адна з галоўных рэзыдэнцыяў Сапегаў. Некалі шматлікія тутэйшыя гістарычна-культурныя каштоўнасьці (палац Сапегаў, касьцёл і кляштар дамініканаў, мэмарыяльная калёна, сынагога і іншыя помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў) супольнымі намаганьнямі разрабавалі і зьнішчылі расейскія і савецкія ўлады.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Дзярэчын упамінаецца ў XV ст. як сяло, уладаньне баярына Дрэмута. У 1416 годзе вялікі князь Вітаўт «за верную службу» перадаў яго роду Копачаў. У 1501 годзе па сьмерці Яцка Копача маёнтак Дзярэчын адыйшоў да ягонай сястры Ганны Сангушкі. У гэты час тут дзейнічала царква Сьвятога Спаса. У 1505—1510 гадох часткай маёнтку валодалі пісар каралеўскі Аляксандар Нікольскі і Сямен Палазовіч, з 1510 году — агульная ўласнасьць князёў Сангушкаў, Адзінцэвічаў і Палубінскіх.

У 1537 годзе Дзярэчын атрымаў статус мястэчка. У 1540 годзе частку маёнтку ў Сангушкаў выменялі Вішнявецкія. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча наноў увайшло ў склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. 3 1570-х да 1603 году частка маёнтку, што раней належала Адзінцэвічам знаходзілася ў валоданьні Валовічаў і Нарбутаў. У 1599 годзе Палубінскія адкупілі ў Вішнявецкіх іхную частку. У гэты час паселішча налічвала 42 двары.

У 1603 годзе Гальшка Нарбут запісала сваю частку Дзярэчына сыну — Самуэлю Валовічу. У 1609 годзе адзінымі ўдальнікамі мястэчка (62 двары) зрабіліся Палубінскія. У 1618 годзе пісар слонімскі земскі Канстантын Палубінскі заснаваў у Дзярэчыне касьцел і кляштар дамініканаў, пры якім адкрыліся школа, бібліятэка і шпіталь. На 1646 год у мястэчку было 72 двары. У 1685 годзе паселішча перайшло да Сапегаў і стала адной зь іх галоўных рэзыдэнцыяў.

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) Дзярэчын спазнаў значныя разбурэньні. На 1750 год тут было 85 двароў, Рынак, 2 вуліцы (Слонімская і Зэльвенская). У 1786 годзе ў Дзярэчыне збудавалі палац, у якім разьмяшчалася калекцыя малярства, захоўваліся старажытныя дакумэнты, зброя літоўскіх гетманаў, ваенныя трафэі, каштоўны посуд. На 1790 год у мястэчку было 160 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дзярэчын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1830 годзе расейскія ўлады канфіскавалі маёнтак у Яўстаха Сапегі, ліквідавалі кляштар дамініканаў і пачалі ягонае руйнаваньне. Родавыя і кляштарныя скарбы вывезьлі ў Пецярбург (у тым ліку карцінаў і каштоўных упрыгожаньняў — 303 пуды і 25 фунтаў). Маскоўскі гаспадар асабіста пастанавіў спаліць частку нарабаваных каштоўнасьцяў:

Гаспадар Імпэратар па аглядзе раскладзеных у Гішпанскай залі Эрмітажу карцінаў, партрэтаў, мэдаляў і іншых рэчаў (агулам 37 скрыняў) найвышэйша загадаў зрабіць ім розныя прызначэньні, а некаторыя загадаў зьнішчыць.

Спальваліся найперш карціны зь сюжэтамі на гістарычныя тэмы, якія, на думку расейскага манарха, маглі выклікаць у гледачоў непажаданыя думкі пра былую веліч Рэчы Паспалітай. У 1870-я гады ў мястэчку існавалі 2 царквы, капліца, сынагога, 2 малітоўныя дамы, багадзельня, 2 школы, 28 крамаў, млын, 9 корчмаў, штогод праводзіліся кірмашы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дзярэчын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дзярэчын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. У 1918—1920 гадох Дзярэчын пераходзіў пераходзіў з рук у рукі — ад бальшавікоў да польскага войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 годзе Дзярэчын увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 17 красавіка 1962 году Дзярэчын ўвайшоў у склад Ваўкавыскага, з 6 студзеня 1962 году Мастоўскага, з 30 ліпеня 1966 году Зэльвенскага раёну. На 1971 год тут было 334 двары, на 1993 год — 270, на 1997 год — 347. У 2000-я гады Дзярэчын атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVII стагодзьдзе: 1609 год — 430 чал.; 1646 год — 500 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 386 муж., зь іх шляхты 17, духоўнага стану 21, мяшчанаў-юдэяў 239, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 108, жабракоў 1; 1878 год — 2269 чал. (1049 муж. і 1220 жан.), у тым ліку 1725 юдэяў
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 1671 чал.; 1971 год — 991 чал.; 1993 год — 777 чал.; 1997 год — 795 чал.; 1999 год — 725 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 627 чал.

Інфраструктура

У Дзярэчыне працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры.

Забудова

Вуліцы і пляцы

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Ружанская вуліца.

Турыстычная інфармацыя

Дзярэчын 
Царква Сьвятога Спаса

Славутасьці

Страчаная спадчына

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дзярэчын ГісторыяДзярэчын НасельніцтваДзярэчын ЗабудоваДзярэчын Турыстычная інфармацыяДзярэчын КрыніцыДзярэчын ЛітаратураДзярэчын Вонкавыя спасылкіДзярэчынБеларусьВёскаГарадзенская вобласьцьГорадняДзярэчынскі сельсаветЗэльваЗэльвенскі раёнСлонімСіпа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кузьма ЧорныЛекі-адпаведнікіЖырандоля29 красавікаСямейныя традыцыі славян (манэты)ГрамадзянінІвонка СурвілаКунілінгусАдам МіцкевічISO 3166-1Кастусь КаліноўскіГеоргі МарчукГідуныВіктар ШніпЭнцыкляпэдыяІгнат КанчэўскіКанстытуцыя ССРБ 1919 годуАпавядальны сказПавал ДураўЧорная дзіркаЮрась БарысевічКантынэнтРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Беларуская моваВалеры ГапееўСлуцакІван МележАдольф ГітлерДарога Р6 (Беларусь)Сэрбская моваАнтон ЛуцкевічПесьня пра зубраБлогУкраінаЗдароўеТып (біялёгія)Леў СапегаВіталь ВольскіМарат МаркаўСябарПрыдатак (мовазнаўства)Падвойнае пранікненьнеБерасьцеПарнафільм у ФранцыіЛохЛязьбійская парнаграфіяАляксей ПысінЯўгенія ЯнішчыцЖывапісЗьміцер СанькоЕва ВежнавецЛеанід ГалубовічУсевалад ІгнатоўскіУладзімер ЛенінСпакусьнікіКонаНямеччына1996ПрыпяцьРэформа беларускага правапісу 1933 годуНіл ГілевічЯн СерадаЯкуб КоласБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеДэйвід ЎудардГрошыБраўзэр27 красавікаПольская моваСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРВадзім Саранчукоў🡆 More