Лебядзіны Заказьнік

Лебядзі́ны зака́зьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, заснаваны ў 1984 годзе на месцы Лебядзінай сажалкі на землях Агракамбінату «Ждановічы» ў Менскім раёне (цяпер Менск).

Лебядзіны заказьнік
Від з праспэкта Пераможцаў (2020 год)
Від з праспэкта Пераможцаў (2020 год)
Плошча 51,52 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. / 53; 27 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. / 53; 27
Месцазнаходжаньне Менск
Утварэньне 1984
Лебядзіны заказьнік на мапе Беларусі
Лебядзіны заказьнік
Лебядзіны заказьнік
Лебядзіны заказьнік

Да заснаваньня заказьніка на месцы Лебядзінай сажалкі была торфараспрацоўка. Пасьля яе спыненьня балоцістыя мясьціны засялілі лебедзі, ад якіх заказьнік назвалі Лебядзіным. Да 2014 году назіраньні выявілі ў Лебядзіным заказьніку каля 120 відаў птушак, што складалі 1/3 відавой разнастайнасьці Беларусі. Зь вясны да восені на Лебядзінай сажалцы сустракаўся малы бугай, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама качка, хахлатая чэрнядзь, чарацянка і лысуха. Узімку заставаліся лебедзі-шыпуны. На 2016 год Лебядзіны заказьнік быў адзінай прыродаахоўнай дзялянкай Менска і месьціўся ў Цэнтральным раёне сталіцы. Сярод выяўленых на Лебядзінай сажалцы відаў птушак было 8 занесеных у Чырвоную кнігу. На 2017 год у заказьніку дзейнічала экалягічная сьцежка, што была адной зь дзьвюх у Менску

Рэдкія віды

Да 2017 году ў Лебядзіным заказьніку сустракаліся 8 відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі: драч і чубаты жаваранак, што мелі эўрапейскі стан аховы, а таксама шарашчокая паганка, малая чайка, турухтан, вялікі грыцук, малы бугай і малая крачка. Таксама адзначаліся яшчэ 4 віды рэдкіх птушак: чырка-траскунок, траўнік, шэрая мухалоўка і звычайны жулан. Гнездаваліся малы бугай і драч. На дзялянцы нізіннага асаковага балота сустракалася 2 віды расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу: балотны трывостранік і балотны відомец.

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Лебядзіны Заказьнік Рэдкія відыЛебядзіны Заказьнік ГалерэяЛебядзіны Заказьнік КрыніцыЛебядзіны Заказьнік Вонкавыя спасылкіЛебядзіны ЗаказьнікАгракамбінат ЖдановічыЗаказьнікСажалка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Другая сусьветная вайнаБлёкчэйнКінарэжысэрЭнэргіяВіктар ОртаКіляват-гадзінаРусіфікацыя БеларусіМіс СусьветДзяржава ПалестынаРадыё Свабодная Эўропа/Радыё СвабодаНа ростаняхКляштарЛекіСафійскі сабор (Полацак)ЕўнаМіжнародны дзень абароны дзяцейАпалонік (лічынка)ПунктуацыяІндыяВікіцытатнікПуняВікторыя (Аўстралія)БеларусыСлонімскі батальён БСАЦмокУладзімер ПуцінДзьмухавецУладзімер Арлоў (гісторык)ЯніковаГорная справаТоруньПрызбаДэпазытПагоняЗямля пад белымі крыламіМарынкаПаўстаньне 1794 годуВойшаФундацыя «Вікімэдыя»Назоўнік8 сакавікаАнка УпалаШранява (герб)Малая ЛетуваЛеў ЧайлыткаСамагубстваПолька (гміна Міхалова)МачанкаПоп-рокМусульманскі каляндарКампутарУсяслаў ЧарадзейКатавіцыНавасады (гміна Міхалова)Банкаўскі рахунакАлег ЖданЛібідаДабрыняРэжым ЛукашэнкіСлоікМаёнтакЖанчына зьверхуФільмНайвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе1844Каханьне без пранікненьняСьпіс гарадоў БеларусіАльгерд БахарэвічЭякуляцыяПлаешць🡆 More