Крамяніца

Крамя́ніца — вёска ў Беларусі, на рацэ Самараўцы.

Цэнтар сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 1997 год — 158 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на паўночны захад ад Зэльвы, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Лябяды (лінія Ваўкавыск — Баранавічы).

Крамяніца
лац. Kramianica
Касьцёл Сьвятога Юрыя
Касьцёл Сьвятога Юрыя
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зэльвенскі
Сельсавет: Крамяніцкі
Насельніцтва: 923 чал. (1999)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1564
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°13′0″ пн. ш. 24°41′0″ у. д. / 53.21667° пн. ш. 24.68333° у. д. / 53.21667; 24.68333 24°41′0″ у. д. / 53.21667° пн. ш. 24.68333° у. д. / 53.21667; 24.68333
Крамяніца на мапе Беларусі ±
Крамяніца
Крамяніца
Крамяніца
Крамяніца
Крамяніца
Крамяніца
Крамяніца Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Крамяніца — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваўся кляштарны комплекс канонікаў лятэранскіх з касьцёлам Сьвятога Юрыя ў стылі рэнэсансу, помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Крамяніца ўпамінаецца ў другой палове XV ст. як двор Рачковічаў у Ваўкавыскім павеце. У 1498 годзе вялікі князь Аляксандар пацьвердзіў правы на маёнтак кухмістру вялікай княгіні Алены Мікалаю Юндзілавічу (Рачковічу). Юндзілы-Рачковічы валодалі Крамяніцай у XVI—XVIII стагодзьдзях. На мапе Тамаша Макоўскага 1613 году Крамяніца значыцца як мястэчка.

У XVII ст. маёнтак падзяляўся на 2 часткі: уласна Крамяніца і Крамяніца Старая (пазьней Крамяніца Горная і Крамяніца Дольная). У 1617 годзе у Крамяніцы Дольнай кашталян віцебскі Мікалай Вольскі заснаваў мураваны касьцёл Сьвятога Юр’я. У 1690 годзе Крамяніцай Дольнай (15 дымоў) валодаў віцебскі стольнік Міхал Юндзіл, у мястэчку Крамяніца было 82 дымы, 2 карчмы, 2 млыны. На 1790 год — млын, карчма, шпіталь для бедных.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Крамяніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі вёска Крамяніца Горная (32 двары, 2 крамы, кузьня) і маёнтак Крамяніца Дольная, якімі валодаў граф дэ Жэльві. Пазьней усе населеныя пункты зьліліся ў адну вёску.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Крамяніцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крамяніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Крамяніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Крамяніца ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету Зэльвенскага раёну. На 1972 год тут было 84 двары, на 1997 год — 73, на 1998 год — 75.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 238 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1972 год — 297 чал.; 1997 год — 158 чал.; 1998 год — 158 чал.

Інфраструктура

У Крамяніцы працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Крамяніца ГісторыяКрамяніца НасельніцтваКрамяніца Турыстычная інфармацыяКрамяніца ГалерэяКрамяніца КрыніцыКрамяніца ЛітаратураКрамяніца Вонкавыя спасылкіКрамяніцаБаранавічыБеларусьВаўкавыскГарадзенская вобласьцьЗэльваЗэльвенскі раёнКрамяніцкі сельсаветСамараўка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Італьянская моваКракадзілыФутболДорыс ЛесінгРэал Бэтыс СэвільляРоварІван ЧыгрынаўБэртальд.nzРэфэрэндум у Беларусі 1995 годуЛічэбнікАлесь БяляцкіДжон Фіцджэралд КенэдзіЗьміцер ХведарукБерасьцеБеларуская Народная РэспублікаСтаніслаў МанюшкаСподакМарат КазейВіленскі мэтрапалітэнГлеб ЛабадзенкаГеоргіеўская стужкаНаркамаўкаЧас UnixВасіль ЦяпінскіДональд ТрампУкраінаНью-ДжэрзіЭратычнае кіноКітайНазоўнікМаніфэст Часовага рабоча-сялянскага ўраду БеларусіГрупавы сэксНью-МэксыкаБагоўкаОтаГнівань1981Крысталь БойдПорнгабБіткойнНямеччынаКлеапатраБайструкЗьмітрок БядуляФранцузыУсходняя ЭўропаДавід ПісараНекамэрцыйная арганізацыяНэаклясыцызмGoogle MapsБісэксуальная парнаграфіяЛагашЛьвоўОрдэн ПагоніПарнаграфія1701ІнфлянтыДыялекты беларускай мовыІнтэрнэтГроўлінгАляксандар ВішнеўскіЖанчына зьверхуКурыцаФеафан ПракаповічЗыгмунт Нагродзкі292Сяргей КартэсГенэалёгіяРасейская мова ва ЎкраінеРэформа беларускага правапісу 1933 годуРычманд-Гіл🡆 More