Скарына Кніга Судзьдзяў

Кніга Судзьдзяў («Книга судей еже от еврей называются Шофътимъ») — праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет 15 сьнежня 1519 году.

Кніга Судзьдзяў
Скарына Кніга Судзьдзяў
Тытульная старонка з гравюрай
Аўтар: Францішак Скарына
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы
Публікацыя: 1519
Колькасьць старонак: 48 аркушаў

Зьмест кнігі

На тытульным лісьце зьмешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполъне выложены на русъкий языкъ доктором Франъциском Скориною из славнаго града Полоцка Богу ко чти и людем посполитым к науце починаются»). На першым аркушы прадмова: «Предославие доктора Франъциска Скорины с Полоцька в книги судей Израилевых». На 4—47 аркушах выдадзены тэкст усіх 21 разьдзелаў кнігі Судзьдзяў, на апошнім аркушы — кароткае пасьляслоўе.

Друкарскія асаблівасьці выданьня

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 48 аркушаў, якія сабраны ў 6 сшыткаў (на восем аркушаў у сшытку). Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм, на паласе — 22 радкі. Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя зьмешчана на верхнем баку аркуша ўверсе справа. Выданьне ўпрыгожана ілюстрацыяй «Самсон і леў» (тытульны ліст, на выяве Самсон раскрывае пашчу ільву), 2 застаўкамі, канцоўкай і 24 ініцыяламі. Застаўка зьмешчана перад асноўным тэкстам, на ёй выяўлены шчыт з зацьменьнем сонца і сырэны з рыбінымі хвастамі; такая ж застаўка маецца ў яшчэ 7 другіх праскіх выданьнях. Другая малая застаўка зьмешчана перад пасьляслоўем на 48 аркушы. Ініцыялы зьмешчаны ў пачатку разьдзелаў, прадмовы і пасьляслоўя.

Захавалася 11 экзэмпляраў выданьня, зь іх 4 поўныя.

Крыніцы

Літаратура

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. / Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с. — ISBN 5-85700-003-3

Tags:

Скарына Кніга Судзьдзяў Зьмест кнігіСкарына Кніга Судзьдзяў Друкарскія асаблівасьці выданьняСкарына Кніга Судзьдзяў КрыніцыСкарына Кніга Судзьдзяў ЛітаратураСкарына Кніга СудзьдзяўПрагаФранцішак Скарына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Эль НіньнёЮры ГумянюкФундацыя «Вікімэдыя»Санта-КляўсВасіль ЗуёнакАнатоль БутэвічЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)Сяржук Сокалаў-ВоюшПАнгельская моваВольга ЧамаданаваIBMПарнакапытныяКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Сакрат ЯновічВільня15 красавікаКніга прарока ДаніілаМарыя АнтуанэтаВайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)ПрыметнікАдукацыяВугорская моваМікола ПапекаІрляндцыЭўропаАндраш ШэфэрРаскіданае гняздо (п’еса)Ігар СідарукRSSТранснацыянальная карпарацыяЛезьбіянстваПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)Усевалад ГарачкаТураўАлег ЖданАчарэцінаЭйкаЭліза АжэшкаПарнаграфіяАтрад (біялёгія)1991Алесь СавіцкіСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіАндрусь ГорватMemento mori2022Слоўнік НасовічаІгар ПракаповічВіды сувязі словаўСяргей СматрычэнкаУладзімер ПуцінСельская гаспадарка БеларусіПацеіТрыбадызмМаланкаМ’янмаМікола КупрэеўБайструкЯва (імя)Янка МаўрСураж (Польшча)Лявон ВаласюкАрмэніяБел-чырвона-белы сьцяг🡆 More