Казлоўшчына: мястэчка ў Беларусі

Казло́ўшчына — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Трыцаўцы.

Цэнтар сельсавету Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1645 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Зьдзецелу, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Слонім (лінія Баранавічы — Ваўкавыск); на аўтамабільнай дарозе Слонім — Зьдзецел (М11, E11).

Казлоўшчына
лац. Kazłoŭščyna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зьдзецельскі
Сельсавет: Казлоўшчынскі
Насельніцтва: 1645 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1563
Паштовы індэкс: 231482
СААТА: 4223825906
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°19′0″ пн. ш. 25°18′0″ у. д. / 53.31667° пн. ш. 25.3° у. д. / 53.31667; 25.3 25°18′0″ у. д. / 53.31667° пн. ш. 25.3° у. д. / 53.31667; 25.3
Казлоўшчына на мапе Беларусі ±
Казлоўшчына
Казлоўшчына
Казлоўшчына
Казлоўшчына
Казлоўшчына
Казлоўшчына
Казлоўшчына: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Казлоўшчына — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Казлоўшчына ўпамінаецца ў XVІІІ стагодзьдзі. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва.

На 1773 год у Казлоўшчыне існавала царква.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Казлоўшчына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 2-й палове XІХ стагодзьдзя тут заснавалі сядзібу і парк. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 42 двары, 2 юдэйскія малітоўныя дамы, народная вучэльня, суконная фабрыка, млын, 11 крамаў і 2 шынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Казлоўшчыну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Казлоўшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У 1919—1920 гадах мястэчка пераходзіла з рук у рукі ад бальшавікоў да польскага войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Казлоўшчына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 86 двароў.

У 1939 годзе Казлоўшчына ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам Казлоўшчынскага (з 20 студзеня 1960 году ў складзе Зьдзецельскага, з 25 сьнежня 1962 году — Слонімскага, з 6 студзеня 1965 году — Зьдзецельскага) раёну Баранавіцкай (з 8 студзеня 1954 году — Гарадзенскай) вобласьці. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

28 чэрвеня 1958 году Казлоўшчына атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У зьвязку з гэтым Казлоўшчынскі сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет. З 31 студзеня 2014 году — цэнтар Казлоўшчынскага сельсавету.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Казлоўшчына: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 49 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 45; 1897 год — 325 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 467 чал.; 1971 год — 1,9 тыс. чал.; 1994 год — 1,9 тыс. чал.; 1998 год — 2,3 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,4 тыс. чал.; 2008 год — 2,3 тыс. чал.; 2009 год — 1847 чал. (перапіс); 2016 год — 1673 чал.; 2017 год — 1656 чал.; 2018 год — 1645 чал.

Адукацыя

У Казлоўшчыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура

Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры, дом дзіцячай і юнацкай творчасьці.

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Казлоўшчына ГісторыяКазлоўшчына НасельніцтваКазлоўшчына ЭканомікаКазлоўшчына Турыстычная інфармацыяКазлоўшчына КрыніцыКазлоўшчына ЛітаратураКазлоўшчына Вонкавыя спасылкіКазлоўшчынаБаранавічыБеларусьВаўкавыскГарадзенская вобласьцьЗьдзецелЗьдзецельскі раёнКазлоўшчынскі сельсавет (Зьдзецельскі раён)Магістраль М11 (Беларусь)Пасёлак гарадзкога тыпуСлонімТрыцаўка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

27 сьнежняДжон АдамзПружанскі РА СК РБПлаешцьХімэраФутурызмУладзімер МархельАдольф ГітлерКацярына IIЯвільтЛетувізацыяГерб ЛепеляВіленскі мэтрапалітэнСьпіс гарадоў БеларусіРусіфікацыя БеларусіАгінскіяАглядАльбэрт ШвайцэрWilliam HillМоўная нормаКракадзілыФэрнанда Алёнса.at1701VerbumЛідаСымпсаныЭйгінт4 чэрвеняЧэске-БудзеёвіцыБеларускі нацыяналізмАнгельская моваМадонна (сьпявачка)ЗэбраЗьміцер ХведарукВялікае Княства ЛітоўскаеІтальянская моваЕўле (камуна)БеларусьАнальны ланцужокГарнастайІмёны ліцьвінаўШчасьцеБольдСымболіка БеларусіГрупавы сэксДзевятковая сыстэма зьлічэньняПарнаграфія ў ЗШАМілян (футбольны клюб)WordPressДзед ТалашВіктар МарціновічЖак-Люі ДавідУ капцюрох ГПУ4 верасьняНапалеон IIIАўкштотаГаўдРужанецГрамадзкі набытакТэнісЗьмітрок Бядуля1573РаўнаньнеМінялкУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамГенадзь ПашкоўФранцішканеКупал-цыбулінаАпавядальны сказ🡆 More