Запарожсталь: мэталюргічнае прадпрыемства Ўкраіны

35°10′24″ у. д. / 47.86917° пн. ш.

35.17333° у. д. / 47.86917; 35.17333

«Запарожсталь» — мэталюргічнае прадпрыемства Ўкраіны, заснаванае ў лістападзе 1933 году ў якасьці «Запароскага заводу ліставой сталі».

«Запарожсталь»
укр. «Запоріжсталь»
Запарожсталь: Вытворчасьць, Вырабы, Мінуўшчына
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы ZPST
Заснаваная 16 лістапада 1933 (90 гадоў таму)
Уласьнікі «Мэтінвэст» (49,9%), «Кіеў Сэкюрыціз» (24,5%)
Краіна Украіна
Разьмяшчэньне Запарожжа
Адрас Паўднёвая шаша, д. 72
Ключавыя фігуры Аляксандар Міраненка (генэральны дырэктар), Аляксандар Трацьцякоў
Галіна мэталюргія
Прадукцыя мэталапракат, сталь і чыгун
Абарачэньне Запарожсталь: Вытворчасьць, Вырабы, Мінуўшчына45,375 млрд грыўнаў (2020 год; 1,605 млрд $)
Апэрацыйны прыбытак Запарожсталь: Вытворчасьць, Вырабы, Мінуўшчына0,823 млрд грыўнаў (2020 год; 29,1 млн $)
Чысты прыбытак Запарожсталь: Вытворчасьць, Вырабы, Мінуўшчына-3,142 млрд грыўнаў (2020 год; -111 млн $)
Лік супрацоўнікаў 11 890 (2021 год)
Матчына кампанія «Мэтінвэст» (Марыюпаль, Данецкая вобласьць)
Даччыныя кампаніі «Запароскі ліцейна-мэханічны завод»

На 2022 год праектная магутнасьць прадпрыемства складала каля 6,3 млн тонаў аглямэрату, 4,2 мон тонаў чыгуну, 4 млн тонаў сталі, 3,7 млн тонаў гарачага мэталапракату і 1,2 млн тонаў халоднага мэталапракату. У 2021 годзе «Запарожсталь» стала 3-м прадпрыемствам Украіны паводле абсягу вытворчасьці мэталу. На камбінат прыпадала 1/5 частка вытворчасьці мэталу ў краіне і 15 % валютнай выручкі Ўкраіны. Плошча прадпрыемства перавышала 5,5 кв.км. На камбінаце працавала звыш 11 000 чалавек. За мяжу паставілі 70 % вырабаў. Гадавая вытворчасьць склала 4,3 млн тонаў чыгуну, 4,1 млн тонаў сталі і 3,5 млн тонаў мэталапракату. Збытавая сетка працавала праз прадстаўніцтвы матчынага холдынгу «Мэтінвэст» (Марыюпаль, Данецкая вобласьць) у 14 краінах:

Вытворчасьць

На 2022 год вытворчасьць «Запарожсталі» ўлучала 8 цэхоў: аглямэрацыйны на 6 аглямашынаў, дамэнны на 4 дамэнныя печы, мартэнаўскі на 7 мартэнаўскіх печаў і 2-ванную сталеплавільню, падрыхтоўкі складоў, абціскны, гарачай пракаткі тонкага ліста, халоднай пракаткі № 1 і 3. Аглямэрацыйны цэх аўтаматызавана вырабляў асноўны жалезарудны аглямэрат. Дамэнная вытворчасьць штогод выплаўляла каля 3,8 млн тонаў чыгуну зь нізкім утрыманьнем серкі і фосфару. Мартэнаўскі цэх штогод выплаўляў каля 4 млн тонаў сталі з выкарыстаньнем прыроднага газу пры прадзьмуваньні тленам і аргонам. Сталь разьлівалі ў зьліткі магой да 18,6 тонаў для вытворчасьці ліставога мэталапракату. Цэх гарачай пракаткі тонкага ліста вырабляў гарачакатаны мэталапракат у лістах і рулёнах таўшчынёй ад 2-х да 8 мілімэтраў. Безупынны тонкаліставы пракатны стан «1680» магутнасьцю 3,7 млн тонаў за год выпускаў гарачакатаныя палосы таўшчынёй 2—8 мм, шырынёй 86—150 см і вагой рулёну да 16 тонаў. На 3-х профілезгінальніках выраблялі звыш 500 відапамераў халоднагнутых профіляў з вугляродзістай і нізкалегаванай сталі таўшчынёй 1—8 мм і з шырынёй разгорткі профілю да 144 см. Цэх халоднай пракаткі № 1 выпускаў халоднакатаны плоскі мэталапракат таўшчынёй 0,5—2 мм, шырынёй 85—150 см у лістах даўжынёй да 4-х мэтраў і ў рулёнах вагой да 16 тонаў, а таксама халоднакатаную стужку таўшчынёй 0,2—2 мм. Мэталапракат у цэху выпускалі на безупынным 4-камэрным стане «1680», 2-х рэвэрсных станах «1680» і «1200», 2-х безупынных вузкапалосных 4-камэрных станах «450» і «650», 20-пракатным стане «1700». Цэх быў абсталяваны сродкамі падрыхтоўкі, папярожнай рэзкі і падоўжнага рашчыненьня, што забясьпечвала пастаўку халоднакатанага пракату таўшчынёй 0,2—2 мм, шырынёй 1—150 см і даўжынёй ліста да 395 см, а таксама рулёнаў вагой да 15 тонаў. Цэх халоднай пракаткі № 3 на стане «2800» вырабляў халоднакатаны ліст таўшчынёй 1,5—5 мм, шырынёй 100—230 см і даўжынёй да 350 см з вугляроднай сталі. У складзе цэху працавала аддзяленьне шліфаваных і паліраваных лістоў і рулёнаў. Вытворчая магутнасьць па халоднагнутых профілях складала да 500 000 тонаў за год.

Вырабы

На 2022 год «Запарожсталь» вырабляла:

  • гарачакатаны пракат — ліст, у тым ліку з сачавічным рыфленьнем, і рулён, у тым ліку з рашчыненьнем, таўшчынёй 1,8—8 мм, паласу без прафіляваньня і пракат з сачавічным рыфленьнем;
  • халоднакатаны пракат — ліст і рулён таўшчынёй 0,5—2 мм для мэблі і стэлажоў, паліўных кантэйнэраў і побытавых прыладаў;
  • мэталавырабы — стужка, прасечна-выцяжны ліст, чорная бляха і гнуты профіль з вугляродзістай, канструкцыйнай і нізкалегаванай сталі;
  • сьлябы 15—17х100—127,5х240—470 см для ліставога пракату
  • чыгун з вагой чушак да 18 кг для сталі гатунку Л6 і чыгуннай адліўкі;
  • дамэнны шлак — адвальны, грануляваны, сталеплавільны (да 1 см) і фракцыйны (1—4 см)
  • тэхнічныя газы — вадкі азот, вадкі і газападобны тлен і аргон;
  • драўняная трэска 6х2 см.

Мінуўшчына

У траўні 1929 году ўрад Украінскай ССР ухваліў Рашэньне пра будаўніцтва «Запароскага заводу ліставой сталі». У студзені 1931 году пачалася будоўля паводле праекту «Ўсесаюзнага гарадзкога інстытуту праектаваньня мэталюргічных заводаў» («Гіпрамэз»; Масква, Расейская СФСР). У кастрычніку 1932 году на прамысловую пляцоўку будоўлі падалі электраэнэргію з толькі пабудаванай Дняпроўскай гідраэлектрастанцыі. 16 лістапада на «Запароскім заводзе ліставой сталі» разьдзьмулі 1-ю дамэнную печ абсягам 960 кубамэтраў, якая была найбольшай ва Ўкраіне. Завод стаў найбольшым мэталюргічным прадпрыемствам у Эўропе з праектнай магутнасьцю ў 1,2 млн тона чыгуну і 1,4 млн тонаў сталі. У 1934 годзе запусьцілі дамэнную печ № 2. У 1935-м запрацавала 1-я мартэнаўская печ. Пасьля гэтага запусьцілі адразу 2 мартэнаўскія печы. У 1937 годзе ўвялі ў дзеяньне 1-ы ў Эўропе і 3-і ў сьвеце сьлябінг. У 1938 годзе запусьцілі дамэнную печ № 3 абсягам 1300 кубамэтраў, якая была найбольшай у сьвеце. Таксама запрацаваў 1-ы ў Эўропе безупынны стан гарачай пракаткі тонкаліставой сталі. У 1939-м адчынілі цэх халоднай пракаткі. У 1940 годзе «Запароскі завод ліставой сталі» вырабіў 70 % сталёвых лістоў у Савецкім Саюзе, тонкія гатункі якіх пераважна выкарыстоўвалі ў аўтамабілебудаваньні і сельскагаспадарчым машынабудаваньні.

18 жніўня 1941 году завод спыніў працу ў сувязі з пачаткам Нямецка-савецкай вайны. У кастрычніку 1941 году звыш 50 000 тонаў асноўнага мэталюргічнага абсталяваньня вывезьлі ў расейскі Магнітагорск (Чалябінская вобласьць). На вывезеных мартэнаўскім печах з асноўным скляпеньнем асвоілі выплаўку бранявой сталі. У чэрвені 1947 году ў Запарожжы аднавілі дамэнную печ № 3. У ліпені 1947 году адноўлены сьлябінг пракатаў першыя зьліткі, а ў жніўні запрацаваў безупынны стан гарачай пракаткі. У чэрвені 1948-га аднавілі дамэнную печ № 4, якая стала 1-й цэльназварнай у Савецкім Саюзе. Пагатоў, яе корпус зварылі за 34 дні. У лістападзе 1948 году на «Запароскім мэталюргічным камбінаце» асвоілі пракат шырокапалоснага будаўнічага аўталіста, які «Горкаўскі аўтамабільны завод» выкарыстоўваў для вытворчасьці самахода «Перамога». У сьнежні 1949 году завод выйшаў на даваенны ўзровень сталеплавільнай вытворчасьці. У жніўні 1951 году на камбінаце запусьцілі аглямэрацыйны цэх. У сьнежні 1952-га вырабілі першыя ў СССР выплаўкі на тленавым выдзьмуваньні, якое распрацавалі сумесна з Цэнтральным навукова-дасьледчым інстытутам чорнай мэталюргіі ў Маскве.

У 1954 годзе перайшлі на правысловае выкарыстаньне тлену ў сталеварэньні. У выніку працягласьць выплаўкі зьменшылася на 2 гадзіны, а з квадратнага мэтру поду сталі здымаць на 100 тонаў сталі больш. У 1956-м выйшаў мастацкі фільм «Вясна на Зарэчнай вуліцы», які здымалі на «Запароскім мэталюргічным камбінаце». У 1957 годзе ўпершыню ў СССР вытворчасьць гарачакатаннага ліста перавялі на рулённы спосаб. У 1959-м таксама ўпершыню ў Савецкім Саюзе асвоілі выраб халоднагнуткіх профіляў, якія не патрабавалі дадатковай апрацоўкі на машынабудаўнічых заводах. У 1960 годзе дамэнная вытворчасьць асвоіла выплаўку фэрамарганцу, які скарысталі ў вытворчасьці высокамоцных відаў сталі для першых штучных спадарожнікаў Зямлі. У 1962-м запусьцілі ліцейны цэх, які быў найбольшым у Эўропе і дзе для вытворчасьці адліўкі выкарыстоўвалі чыгун 1-й выплаўкі. Упершыню ў сьвеце ў цэху скарысталі вадкія самазацьвердзявальныя сумесі для вырабу вялікіх стрыжняў і формаў. Дазвол на вытворчасьць такіх сумесяў ў «Запароскага мэталюргічнага камбінату» набылі мэталюргічныя заводы Ангельшчыны, Францыі і Японіі. Начальнік ліцейнага цэху Андрэй Ткачэнка атрымаў за асваеньне вытворчасьці такіх сумесяў Ленінскую прэмію. У красавіку 1963 году запусьцілі 1-ю чаргу цэху халоднай пракаткі № 3. На пракатным стане «2800» наладзілі пракатку вялікапамерных лістоў зь нержавейнай і складаналегаванай сталі. У 1965-м на прадпрыемстве запрацавала цэнтральная лябараторыя лічбавай тэхнікі. Вылічальны цэнтар увёў імгненны нагляд за рухам мэталу ўпершыню ў СССР. У 1974 годзе ў сталеплавільнай вытворчасьці запусьцілі першую ва Ўкраіне падвойную печ ДСА-1, прадукцыйнасьць якой была ў 2,5 разы вышэйшай за звычайную печ. У верасьні 1977 году асвоілі безупыннае ліцьцё з дапамогай рассоўных аканіцаў на сталеліцейных каўшах. 3 лютага 1978 году выплавілі 100-мільённую тону сталі, а 26 верасьня — 100-мільённую тону чыгуну зь дня пуску дамэннай печы № 1. 18 чэрвеня 1983 году на безупынным 4-камэрным стане пракацілі 100-мільённую тону мэталапракату.

За 1990—1994 гады на прадпрыемстве асвоілі вытворчасьць 19 новых відаў гарача- і халоднакатанага ліста і стужкі для машынабудаваньня Ўкраіны. У 1992 годзе на Ўсходняй чыгуначнай станцыі ўвялі аўтаматычны замер вагі вагонаў. У 1994-м упершыню ўкаранілі прамы пракат сьлябаў у шыракапалосным пракатным стане без папярэдняга падагрэву ў мэтадычнай печы. Пры гэтым, на 75 % скарацілі выдатак прыроднага газу пры вытворчасьці тоны вырабаў. 4 студзеня прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. У 1997 годзе пачалі выпуск гарачакатаных рулёнаў вагой да 16 тонаў для трубнай прамысловасьці Ўкраіны. У 2000 годзе аўтаматызавалі нагрэў зьліткаў у награвальных калодзежах, што дазволіла зьнізіць угар мэталу на 2 кг/тона вырабаў, а таксама скараціць выдатак паліва да 5 кг/тона. У 2004-м перабудавалі дамэнную печ № 2 з устаноўкай бясшахтных апаратаў з купальнымі гарэлкамі, што дазволіла перастаць выкарыстоўваць дамэнную печ № 1. У 2009 годзе на высьпе Хортыца на Дняпры адчынілі гісторыка-культурны комплекс «Запароская Сеч», на будоўлю якога «Запароскі мэталюргічны камбінат» вылучыў звыш 12 млн грыўнаў (1,5 млн даляраў) у якасьці галоўнага спонсара. У 2011 годзе ў дамэнным цэху запусьцілі ўстаноўку выдзьмуваньня пылавугальнага паліва (ПВП), якая каштавала 1 млрд грыўнаў (125 млн $), у тым ліку 350 млн грыўнаў (44 млн $) пайшло на будаўніцтва складу вугалю. У выніку ў кастрычніку 2011 году спынілі выдзьмуваньне прыроднага газу ў дамэннай печы, што зьменшыла выдатак коксу пры выплаўцы чыгуну.

У 2012 году ўласьнікам прадпрыемства стаў холдынг «Мэтінвэст» (Марыюпаль, Данецкая вобласьць), які належаў Рыната Ахмэтава. У кастрычніку 2012 году аднавілі адгрузку мэталапрадукцыі праз Запароскі рачны порт. У траўні 2013 году для газаачысткі аглямэрацыйнай машыны № 1 ўсталявалі 2 электрафільтры, а таксама стварылі выцяжкавае аддзяленьне і кампрэсарную станцыю. У выніку выкіды газу і пылу скараціліся да 10 % ад агульных выкідаў камбінату. Абсяг укладаньняў у газаачыстку склаў 240 млн грыўнаў (6,2 млн $). У 2014 годзе пабудавалі новую лінію саляна-кісьлевага страваваньня ў цэху халоднай пракаткі № 1. У 2016 годзе вырабілі 3,6 млн тонаў чыгуну, 3,89 млн тонаў сталі і 3,367 млн тонаў мэталапракату. Пра Запароскі рачны порт паставілі 540 000 тонаў мэталапрадукцыі. На «Запарожсталі» налічвалася каля 13 000 супрацоўнікаў. За 2013—2016 гады пабудавалі 6 газаачыстак на аглямэрацыйных машынах, што зьменшыла выкіды пылу на 42 % да 50 мг/кубамэтар паветра, а серкавага газу — да 400 мг/кубамэтар. За 2012—2018 гады спажываньне прыроднага газу зьнізілі 330 млн кубамэтраў да 163-х млн кубамэтраў за год. За 2018 год праз рачны порт паставілі звыш 670 000 тонаў мэталапрадукцыі. У 2019 годзе запусьцілі комплекс перахопу прамыслова-ліўневых сьцёкаў, што дазволіла скараціць скіданьне прамысловых водаў у Дняпро на 5 млн кубамэтраў за год.

Кіраўнікі

  • Ісак Рагачэўскі (1934—1937)
  • Анатоль Кузьмін (1937—1948)
  • Анастас Бабарыкін (1948—1956)
  • Леў Юпко (1956—1982)
  • Аляксандар Герасіменка (1982—1986)
  • Віталь Сацкі (1986—2012)
  • Расьціслаў Шурма (30 ліпеня 2012 — 25 лістапада 2019)
  • Аляксандар Міраненка (з 25 лістапада 2019 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Запарожсталь ВытворчасьцьЗапарожсталь ВырабыЗапарожсталь МінуўшчынаЗапарожсталь КрыніцыЗапарожсталь Вонкавыя спасылкіЗапарожстальГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СкладаньнеПінскі раёнISO 3166-1Кастусь КаліноўскіЯзэп ЛёсікХрыстафор КалюмбМаскоўскі мэтрапалітэнМасевіцкі сельсавет (Пінскі раён)СлаваччынаВіктар ОрбанТамаза КампанэльляУкраінаГорнава (Берасьцейская вобласьць)Міжнародны стандартны кніжны нумарДрэздэнТом ЎэйтсЛеанід БрэжнеўГербГорадняЖабінкаўскі раёнЛёнданДэйвід КэмэранВойцех ЯрузэльскіМузэй Беларускага Палесься994АкіянДаўгаПрымакі (п’еса)Бісэксуальная парнаграфіяАдам НарушэвічМаксім БагдановічВацлаў ІваноўскіПрыметнікСуахіліЎІван МележСі ЦзіньпінРэжым ЛукашэнкіХэрсонская вобласьцьВагінальны сэксСтаматыт28 сакавікаМілўокіХлёдвіг ГогэнлёэАральны сэксҐСьцепаніда СьцепанюкВысокае20 лютагаКарэйская вайнаСядзібаБэрнАрыйУльянаўская вобласьць1xbetВінаградакветныяІнданэзійская моваМаёнтакМіхась ЧаротВаршаваПадгайцы (Тарнопальская вобласьць)Ганцавіцкі раёнФранцуская моваМалякалёгіяЛатвія🡆 More