Жузэ́ Маўры́нью (па-партугальску: Jose Mario dos Santos Mourinho Felix; нарадзіўся 26 студзеня 1963 году, Сэтубал) — партугальскі футбольны трэнэр, сын партугальскага брамніка і трэнэра Фэлікса Маўрыньню.
Працаваў з камандай ангельскага клюбу «Чэлсі», зь якім расстаўся 19 верасьня 2007 годзе па ўзаемнай згодзе. 2 чэрвеня 2008 году Маўрынью падпісаў кантракт зь мілянскім «Інтэрам». 28 траўня 2010 году перайшоў у «Рэал» з Мадрыду. З 27 траўня 2016 году да 18 сьнежня 2018 году ўзначальваў «Манчэстэр Юнайтэд».
Жузэ Маўрыньню | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 студзеня 1963 (61 год) Сэтубал, Партугалія | |
Рост | 174 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Трэнэрскія клюбы | ||
2000 2001—2002 2002—2004 2004—2007 2008—2010 2010—2013 2013—2015 2016—2018 | Бэнфіка Лісабон Уніян Лейрыя Порту Чэлсі Лёндан Інтэрнацыянале Мілян Рэал Мадрыд Чэлсі Манчэстэр Юнайтэд |
Цяпер лічыцца адным з найлепшых трэнэраў у Эўропе. Здолеў за два гады заваяваць усе эўрапейскія трафэі з «Порту» і прывесьці «Чэлсі» да чэмпіёнскага тытулу пасьля 50-гадовага перапынку.
Да 16 гадоў ён гуляў у аматарскай лізе, пакуль яго бацька Фэлікс Маўрынью (на той момант трэнэр «Віторыі», у мінулым брамнік зборнай Партугаліі) не пераканаў яго ў тым, каб ён стаў яго памагатым, бо клюб быў небагаты, яму проста бракавала пэрсанала. І з 16 гадоў Жузэ стаў актыўна дапамагаць бацьку, разьяжджаючы па краіне і назіраючы за супернікамі «Віторыі», робячы запісы аб усім што магло бы дапамагчы ў дасягненьні выніку.
Жузэ Маўрыньню — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Жузэ Маўрыньню, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.