Ду́ды — вёска ў Беларусі, каля ракі Дудлянкі.
Уваходзяць у склад Іўеўскага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 88 чалавек.
Дуды лац. Dudy | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Іўеўскі |
Сельсавет: | Іўеўскі |
Насельніцтва: | 88 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
СААТА: | 4229813039 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°54′50″ пн. ш. 25°51′33″ у. д. / 53.91389° пн. ш. 25.85917° у. д. 25°51′33″ у. д. / 53.91389° пн. ш. 25.85917° у. д. |
± Дуды | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дуды — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Dudy (3 чэрвеня 1511 году).
Упершыню Дуды ўпамінаюцца ў XVI ст. як сяло, цэнтар староства Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Рэзыдэнцыя старосты знаходзілася ў вёсцы Лугамавічах. У 1608 годзе ў Дудах існаваў касьцёл, адрамантаваны на сродкі ўладальнікаў маёнтку Хадкевічаў.
У 1653 годзе Дудзкае староства трымаў Т. Дэнгаф. З 1665 году маёнтак перайшоў да Яна Казімера Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага, пазьней — да ягонага сына Самуэля Міхала. На 1690 год у сяле было 14 дымоў.
З 1709 году Дуды знаходзіліся ў валоданьні М. Валовіча, маршалка вялікага, потым Замойскіх, Пацаў, з 1725 году Буйніцкіх, пазьней Гераніма і Варвары Зяньковічаў. У 1772 годзе ў Дудах збудавалі новы драўляны касьцёл. У 1789 годзе паселішча атрымала статус мястэчка.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дуды апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1803 годзе мястэчка перайшло ў валоданьне Коршакаў. У 1861 годзе Дуды часткова належалі да маёнтку Лугамавічаў Корвін-Мілеўскіх, часткова — да дзяржаўнага скарбу. На 1866 год у мястэчку было 12 двароў. У 1885 годзе тут працавалі багадзельня, кузьня і 2 карчмы, праводзіўся таржок. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Дудах было 39 двароў. У гэты ж час адбыўся пажар, які ўшчэнт зьнішчыў паселішча.
За часамі Першай сусьветнай вайны Дуды занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дуды абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дуды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Іўеўскай гміне Валожынскага (з 1926 году Лідзкага) павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут быў 41 двор.
У 1939 годзе Дуды ўвайшлі ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў Старчаняцкім сельсавеце Іўеўскага раёну. На 1970 год у вёсцы было 260 двароў, на 1999 год — 46 двароў. 18 красавіка 2017 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Морынскага сельсавету Дуды перадалі ў склад Іўеўскага сельсавету.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Дуды, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.