Дом Купца Анташкевіча

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Дом купца Анташкевіча
Дом купца Анташкевіча
Дом купца Анташкевіча
Краіна Беларусь
Горад Магілёў
Каардынаты 53°53′58″ пн. ш. 30°20′20″ у. д. / 53.89944° пн. ш. 30.33889° у. д. / 53.89944; 30.33889 30°20′20″ у. д. / 53.89944° пн. ш. 30.33889° у. д. / 53.89944; 30.33889
Архітэктурны стыль барока
Дата пабудовы 1698 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 512Г000026
Дом купца Анташкевіча на мапе Беларусі
Дом купца Анташкевіча
Дом купца Анташкевіча
Дом купца Анташкевіча
Дом Купца Анташкевіча Дом купца Анташкевіча на Вікісховішчы

Дом купца Анташке́віча — помнік архітэктуры канца XVII ст. ў Магілёве. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Ветранай вуліцы. Твор архітэктуры барока. Аб'ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. З 1982 году тут працуе мэмарыяльны музэй Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Гісторыя

Дом Купца Анташкевіча 
Дом у 1943 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваны дом Анташкевічаў (паводле іншых зьвестак, Аношкаў) у Магілёве збудавалі ў 1698 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай, калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1780 годзе ў доме спыняўся аўстрыйскі імпэратар Ёзэф II, які прыехаў на сустрэчу з маскоўскай гаспадыняй Кацярынай II (пра гэта сьведчыць шыльда на будынку).

У 1815 годзе ў будынку разьмясьціўся Магілёўскі шляхецкі сход.

Найноўшы час

У 1970-я гады праводзілася рэстаўрацыя помніка. 24 сьнежня 1982 году тут адкрыўся мэмарыяльны музэй Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

У чэрвені 2013 году пачаўся капітальны рамонт будынка, які мусіў быў скончыцца ў сьнежні 2014 году. 25 верасьня 2017 году Аляксандар Лукашэнка, які ў той час афіцыйна займаў пасаду прэзыдэнта Беларусі, падпісаў распараджэньне, паводле якога на завяршэньне капітальнага рамонту вылучылі звыш 598 тысячаў рублёў з «фонду прэзыдэнта па падтрымцы культуры і мастацтва».

Архітэктура

Дом Купца Анташкевіча 
Плян 1-га паверху
Дом Купца Анташкевіча 
Разрэз
Дом Купца Анташкевіча 
Агароджа дому

Помнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны ў пляне 3-павярховы з сутарэньнем будынак, накрыты ламаным дахам, трэці паверх — мансарда, надбудаваная ў час рэканструкцыі. Цэнтральная частка фасаду завяршаецца атыкам лучковага абрысу зь люкарнай у тымпане.

У цэнтры фасаду галоўны ўваход вылучаецца лучковай аркай, над якой невялікі балькон з мэталічнай ажурнай агароджай. Праём бальконных дзьвярэй афармляецца лучковым парталам. Фасады падзяляюцца лапаткамі, праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі і падаконнымі нішамі. На галоўным фасадзе міжаконныя прасьценкі паміж вокнамі першага і другога паверхаў аздабляюцца філёнгамі. Пэрымэтрам пад дахам праходзіць шырокі прафіляваны карніз.

Унутраны плян зьменены. Першы паверх і сутарэньне перакрываюцца скляпеньнямі, другі паверх мае бэлькавыя перакрыцьці.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Дом Купца Анташкевіча ГісторыяДом Купца Анташкевіча АрхітэктураДом Купца Анташкевіча ЗаўвагіДом Купца Анташкевіча КрыніцыДом Купца Анташкевіча ЛітаратураДом Купца Анташкевіча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сяргей Паўлавіч АбламейкаСяржук Сокалаў-ВоюшКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)АдлігаСтрахПружаныПернікОйча нашАўгустоўскі каналКавалёўСяргей ДавідовічПарнаграфіяПрыёрбанкГрыгарыянскі каляндар1989Паўлінка (п’еса)Алаіза ПашкевічЛетува (каралеўства, 1918)СяляваДомінік СобаслаіДзьвінскШляхтаВэб-дызайнБейкаМастурбацыяФранцыяАляксандар ВіхорБаранавічыПарнаграфія ў ЯпонііМустафа Кемаль АтатуркКрама (гурт)Іван ЧыгрынаўАляксей ДудараўПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)ДыялёгНіл ГілевічАўстраліяСьпіскі замакГарнастайБярозка (часопіс)Навум ГальпяровічПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуМаксім ГарэцкіУрліхГеральдыкаВіды сувязі словаўЖанна Некрашэвіч-КароткаяАрцём АрашонакФундацыя «Вікімэдыя»Ваенная апэрацыяКоргіWYSIWYGМіжнародны стандартны кніжны нумарВіктар ШніпАчарэцінаЮры ГумянюкНазоўны склонОндрэй ДудаУладзімер КараткевічВалошкаІнданэзіяЛюдміла РублеўскаяЖан-Поль СартрПорнгабІнструкцыя па трансьлітарацыі🡆 More