Магілёў Вуліца Ленінская: вуліца ў Магілёве (Беларусь)

Вуліца Ленінская (былыя назвы Ветраная, Вялікая Садовая, Інжэнэрная) — вуліца ў цэнтры Магілёва.

Бярэ свой пачатак ад Савецкай плошчы да вул. Курака. Працягласьць вуліцы 1490 м.

Магілёў Вуліца Ленінская: Гісторыя, Сучаснасьць, Глядзіце таксама
Вуліца Ленінская

Гісторыя

Вуліца зьяўляецца адной з найстарэйшых у горадзе. Вядомая з XVI стагодзьдзя, калі сфармавалася Гандлёвая плошча, ад якой разыходзіліся ў паўночным кірунку дзьве галоўныя вуліцы-дарогі — Шклоўская (цяпер вул. Першамайская) і Ветраная. Сваю назву вуліца атрымала ў гонар Ветранай брамы абарончага валу.

Сучаснае аблічча вуліцы стала складвацца ў 1930-я гады. Аднак плянамэрная забудова пачалася пасьля Другой Сусьветнай вайны, калі паводле генэральнага пляну Магілёва 1947-1950 гадоў, праводзілася рэканструкцыя і аднаўленьне цэнтральнай частцы гораду. Вялікую ролю ў фармаваньні вуліцы граюць помнікі гісторыі, жылой і грамадзянскай архітэктуры XVIII — пачатку XX стагодзьдзяў як, напрыклад, будынак былой гарадзкой управы — дом № 1. Адзіны комплекс з домам № 1 складаюць дамы XIX ст.: № 3, 5/1, 5/2.

Дом № 25 — палац каталіцкага арцыбіскупа Станіслава Богуша-Сестранцэвіча.

Захаваўся будынак Магілёўскай мужчынскай гімназіі, у якой вучыліся будучыя выдаўцы шматтомнага энцыкляпэдычнага слоўніка браты Аляксандр і Ігнат Гранат, першы прэзыдэнт сэнату Гавайскіх выспаў Мікалай Судзілоўскі, галоўнакамандуючы сэрбскай арміяй, Туркестанскі генэрал-губэрнатар Міхаіл Чарняеў, матэматык, географ, геафізык, астраном, дасьледнік Поўначы Ота Шміт.

Сучаснасьць

У 2004 г. вуліца Ленінская, якая захавала найбольшую колькасьць дамоў XIX ст., стала пешаходнай вуліцай — зонай адпачынку месьцічаў.

На вуліцы разьмешчаны некаторыя вучэбныя карпусы і інтэрнаты Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова і Беларуска-Расейскага ўнівэрсытэту, Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў, Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М. А. Рымскага-Корсакава, мастацкі музэй Бялыніцкага-Бірулі, музэй гісторыі гораду, кінатэатар «Радзіма».

Да вуліцы прымыкаюць сквэры: Тэатральны, Лютэранскі, Камсамольскі, Міронава, 40-годзьдзя Перамогі.

На той частцы вуліцы, дзе дазволены аўтамабільны рух, разьмешчаны Магілёўскі аўтавакзал, швейная фабрыка «Вясьнянка», завод Строммашына.

Глядзіце таксама

  • Ліцэй Беларуска-Расейскага ўнівэрсытэту

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Магілёў Вуліца Ленінская ГісторыяМагілёў Вуліца Ленінская СучаснасьцьМагілёў Вуліца Ленінская Глядзіце таксамаМагілёў Вуліца Ленінская КрыніцыМагілёў Вуліца Ленінская Вонкавыя спасылкіМагілёў Вуліца ЛенінскаяМагілёўСавецкая плошча (Магілёў)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Чарлз ДарвінРусіфікацыя БеларусіЛетуваГішпаніяБаркэмпБіткойнКрысталь БойдВільгетВікіслоўнікЗянон ПазьнякМэдыяВікіВіктар ШніпМіс СусьветБакаляўрІван ШамякінЛіцьвіныЮрась ШамецькаАвечкаГомасэксуальнасьцьЛёнданЦытрусІван ЧыгрынаўКаскадныя табліцы стыляўФінская моваGoogle ChromeЛюдзі на балоце (раман)Парнаграфія ў БеларусіСадавінаМаксім БагдановічВікікрыніцыБеларуская ПалічкаМаўнтын-Вію (Каліфорнія)Зыгмунт ЛазінскіСпортЭўрапейскі ЗьвязГрэцыяФарс (астан)Арктычны акіянКордаваДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Паўлюк ТрусМасачусэцкі тэхналягічны інстытутПтушкіУладзімер ДубоўкаМіхал Клеафас АгінскіІгар ГрышчукЗіновій Прыгодзіч12 красавікаНідэрляндыСярэднебеларускія гаворкіБазыляныТаксіБавоўнаВагінальны сэкс1751Плошча Перамогі (Менск)ІндыяАдзёрЯн СтанкевічНазоўнікУнівэрсальны каардынаваны часРэстаранЧэрвеньЯнка МаўрЛеанід ДайнекаМаладэчнаАўтарскае праваДанецкая народная рэспублікаЛюбоўП’ер Агюст РэнуарЎ🡆 More