Герб Швэцыі афіцыйна існуе ў двух варыянтах — вялікі (stora riksvapnet) і малы (lilla riksvapnet).
Шчыт падзелены на чатыры полі. У першым і чацьвертым (верхнім левым і ніжнім правым) палях разьмешчана па тры швэдзкія каралеўскія кароны. У другім і трэцім (верхнім правым і ніжнім левым) палях намаляваны традыцыйны леў дынастыі Фалькунгаў. Малы шчыт у сярэдзіне — герб дынастыі Бэрнадодтаў.
Шчыт падтрымліваюць два львы з раздвоенымі хвастамі, на іх галавах швэдзкая каралеўская карона. Пысы львоў адкручаныя ад шчыта. Леў на працягу стагодзьдзяў быў важным элемэнтам швэдзкай геральдыкі і асабліва дзяржаўнага гербу.
Шчыт можа быць упрыгожаны каралеўскімі ордэнамі. Вялікі герб заўсёды ўпрыгожваецца ордэнам Сэрафімаў — найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Швэцыі.
У адрозьненьне ад малога гербу, які можа быць акружаны толькі ордэнам Сэрафімаў, вялікі герб можа быць акружаны ўсімі або любым з чатырох каралеўскіх ордэнаў. Часьцей выкарыстоўваюцца ўсе — Паўночнай Зоркі, Вазы і Мяча. Ордэн Карла XIII можа таксама атачаць шчыт.
Ордэны разьмяшчаюцца ў наступным парадку (меней ганаровы перад больш ганаровым): Карла XIII, Ваза, Палярнай Зоркі, Сворд, Сэрафіма.
Малы герб уяўляе сабой сіні шчыт, увянчаны каралеўскай каронай, на якім намаляваныя тры кароны (дзьве над адной). Шчыт можа быць акружаны стужкай ордэна Сэрафіма.
Малы герб звычайна выкарыстоўваецца ўрадам Швэцыі і яго службамі. Да гербу з ухвалы геральдычнай калегіі можа быць далучаны знак, які азначае дзейнасьць службы. Герб вышыты на ўсіх паліцэйскіх мундзірах.
Любое ўжываньне выявы дзьвюх карон над адной, як на малым гербе, рэгулюецца законам Швэцыі (act 1970:498). Забароненае выкарыстоўваць герб у камэрцыйных мэтах.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Герб Швэцыі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.