Генрык Гай

Генрык Юліян Гай (па-польску: Henryk Julian Gay; 10 студзеня 1875, Варшава — 3 кастрычніка 1936, Варшава) — архітэктар і інжынэр польскага паходжаньня, які ў пачатку XX ст.

Генрык Гай
па-польску: Henryk Julian Gay
Род дзейнасьці архітэктар, інжынэр
Дата нараджэньня 10 студзеня 1875
Месца нараджэньня Варшава, Царства Польскае, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 3 кастрычніка 1936 (61 год)
Месца сьмерці Варшава, Польшча
Месца вучобы
Занятак архітэктар

Працаваў у стылі нэаклясыцызму. Аўтар праектаў многіх будынкаў у Варшаве, Менску, Кіеве і ў іншых месцах Расейскай імпэрыі. У міжваенны пэрыяд — ваяводзкі архітэктар у Пінску.

Біяграфія

Генрык Гай 
Дом Сьвянціцкага, пабудаваны подле праекту Гая

Нарадзіўся 10 студзеня 1875 году ў Варшаве, у Царстве Польскім, сын Генрыка й Яаны (у дзявоцтве Мюлер (Müller)). Паходзіў з польскай шляхты. Ягоны дзед, Якуб Гай(pl), быў архітэктарам, спраектаваў, між іншым будынак Банка польскага ў Варшаве. Генрык Гай скончыў Рэальную школу Войцеха Гурскага, вывучаў архітэктуру ў Інстытуце грамадзкіх інжынэраў у Пецярбургу, у 1898 годзе атрымаў дыплём інжынэра. Пазьней працягваў адукацыю ў Парыжы, Вене й Мюнхэне; пэўны час жыў у Італіі, Альжыры, Тунісе й г. д.

Пасьля вяртаньня з-за мяжы пачаў працу ў Варшаве. Паводле парады старэйшых калег у 1906 годзе ён пераехаў у Менск, дзе тым часам не хапала прафэсійных архітэктараў і было лягчэй зрабіць кар’еру самастойнага аўтара. У 1906—1910 гадах кіраваў будаўніча-мантажнымі працамі на будове Касьцёла Сьвятых Сымона і Алены ў Менску. З 1909 году сябра Кола архітэктараў у Варшаве. Перад Першай сусьветнай вайной удзельнічаў у працы дзьвюх архітэктурных майстэрняў. Адна зь іх знаходзілася ў Варшаве і спачатку была ў супольным уладаньні (разам зь Дзержаноўскім і Вайцяхоўскім), а пазьней ва ўладаньні Гая, на вул. Акульнік(pl). Другая суполка, «Гай, Сьвянціцкі & Co», месьцілася ў Менску, у будынку на рагу сучасных вуліцаў Карла Маркса й Леніна. Пэўны час працаваў у Менску й ягоных ваколіцах, узьвёў нямала твораў сакральнай і грамадзянскай архітэктуры. Удзельнічаў у архітэктурных конкурсах, дзе атрымаў шматлікія адзнакі й узнагароды, між іншым першую прэмію ў конкурсе на праектаваньне Бесарабскага рынку(ru) ў Кіеве; да гэтага Гай меў вопыт будаўніцтва крытага рынку ў Варшаве. У 1914 годзе пераехаў у глыб Расеі, пачатак Першай сусьветнай вайны сустрэў ва Ўладзівастоку. Арганізаваў там польскую калёнію й выконваў абавязкі консула. У 1918 годзе выехаў з Расеі. У 1919 годзе прыехаў у Менск, але ў тым жа годзе пакінуў Меншчыну й вярнуўся ў Варшаву. Падчас польска-савецкай вайны ўваходзіў у склад польскай Грамадзянскай варты. Праводзіў лекцыі ў Чыгуначнай школе. У міжваенны пэрыяд працаваў на пасадзе ваяводзкага архітэктара ў Пінску.

Узнагароды

  • першая прэмія — за праект крытага рынку на Віткоўскай плошчы ў Варшаве (1904);
  • другая прэмія Варшаўскага Таварыства Мастацтва — за праект двухпавярховага дому ў народным стылі (1902).

Працы

Варшава

  • Бібліятэка Ардынацыі графаў Красіньскіх, вул. Акульнік 9/9а (разам зь Юліўшам Нагурскім, збуд. 1912—1930);
  • Народны дом, вул. Аградовая;
  • Дом Эвангелічна-аўсбурскага прыходу, вул. Крэдытовая 4 (праект перабудовы, вык. 1910—1911);
  • Прыходзкі дом Эвангелічна-аўсбурскага прыходу, плошча Малахоўскага (праект; збуд. 1911—1912, зьнішчаны падчас Другой сусьветнай вайны;
  • Дом чыноўнікаў Дырэкцыі чыгункі каля Віленскага вакзалу;
  • Фабрыка Вэдэля;
  • Фабрыка Лярдэлі, вул. Польная;
  • Фабрыка мэблі Шчарбінскага і Траняроўскага;
  • Мужчынская гімназія імя Мікалая Рэя Эвангелічна-аўсбурскай царквы, плошча Малахоўскага 1 (праект перабудовы, вык. 1912, будынак часткова захаваўся);
  • Сьвентаерская заля, вул. Сьвентаерская 4/6 (1913—1916, вул. Козьля 5) (разам з Казімерам Гадомскім і А. Фрыдманам; збуд. 1913—1916, зьнішчаная ў 1944);
  • Гандлёвыя залі, плошча Казімера Вялікага (Віткоўская) (1905—1908, зьнішчаны ў 1944);
  • Бальнічная каса, вул. Маранская;
  • Бальнічная каса, вул. Вольская;
  • Агульныя школы нумары 34 і 41, ул. Драўняная 6/8 (1906);
  • Гарадзкая школа на рагу вул. Добрай і Драўнянай;
  • Агульная школа Таварыства мазавецкай школы, вул. Кляновая 16 (1911—1912);
  • Гінэкалягічна-радзільны шпіталь Сьв. Сафіі, вул. Жалезная 90 (1912);
  • Будынак Касы «Сацыяльнага страхаваньня» № 1, вул. Мар’янская 1 (1924—1925);
  • Карная турма, вул. Ракавецкая 37;
  • Сьледчая турма, вул. Данілавіцкая;
  • Квартал будынкаў паміж вул. Жалезнай, Крахмальнай і Севярынаў;
  • Сувораўскі кадэцкі корпус, Уяздоўскія алеі 3 (разам зь Віктарам Юноша-Пятроўскім, каля 1900);
  • Морг у Празе;
  • Дзяржаўная чыгуначная школа, вул. Хмельная 88;
  • Агульныя школы № 49 імя Міхаліны Масьціцкай і № 51 імя кс. эпіскапа Ўладзіслава Бандурскага, вул. Шырокая 17/29 (мадыфікацыя праекту Апалёна Нянеўскага; 1903—1904, зьнішч. 1937);
  • Іпатэчныя аддзелы Акруговага суда ў Варшаве, вул. Капуцынская 6 (цяпер Алея «Салідарнасьці» 58) (мадыфікацыя праекту разам з М. Мажджэнскім; 1912—1913).

Менск

Іншыя

  • Будынкі ў Канстанціне каля Варшавы;
  • Двор Эдварда Рачынскага ў Завадзе каля Дэмбіцы;
  • Фабрыка «Матор» на вул. Рацлавіцкай, Маршалкоўскай у Варшаве і ў Кутне(pl);
  • Гатэль «Савой» ў Лодзі;
  • Палацавая капліца ў Каванічах;
  • Касьцёл Сэрца Хрыста й Сьвятой Дзевы Марыі, капліца й гаспадарчая забудова графа Чапскага ў Воўчкавічах каля Менску (праект у красавіку 1902, збудаваны ў 1904; зьнішчаны ў 1950-я);
  • Касьцёл у раёне Жбікаў(pl) ў Прушкаве каля Варшавы;
  • Пашырэньне касьцёла ў раёне Скалімаў(pl) у Канстантыне-Язёрнай(pl) каля Варшавы;
  • Бесарабскі рынак(ru) у Кіеве (праект; збуд. 1910—1912);
  • Турма ў Тыфлісе.

У міжваенны пэрыяд праектаваў будынкі таксама ў Берасьці, Пінску (для дзяржаўных установаў і банкаў) і Баранавічах.

Крыніцы

Tags:

Генрык Гай БіяграфіяГенрык Гай УзнагародыГенрык Гай ПрацыГенрык Гай КрыніцыГенрык Гай10 студзеня187519363 кастрычнікаXX ст.ІнжынэрыяАрхітэктураВаршаваПалякіПольская Рэспубліка (1918—1939)Польская моваРасейская імпэрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2023.gm.isКітайХрысьціянстваАзартная гульняЛітваБел-чырвона-белы сьцяг17.euІндрых191846.ao.gwЛанкашырЧэхія.az.ciРадзівіл (імя)Злучаныя Штаты АмэрыкіMemento mori.gr.bg1834Парцалянавая фабрыка ЧэлсіДругая Ўстаўная грамата70Тутэйшыя (выраз)Від (імя)Тадэвуш Касьцюшка.kyКрыж Эўфрасіньні Полацкай1956.bd.aeСяржук Сокалаў-ВоюшГартман1991.twМараньнён.be.aiГісторыя ад заснаваньня горадуАндрусь Такінданг.pgЧэрвеньКараваджаАльбэрт КарэйваГрузіяВасіль Быкаў2018.saУроцлаў.bjФранцішак БагушэвічСяргей МінаеўМінейка (імя)Міжнародны фанэтычны альфабэтНямецкая мова.vnРэформа беларускага правапісу 1933 году.ar.vuБеларускі клясычны правапісТулён27 сакавіка.frДэмакратычная партыяАдраджэньне мовы.rwКарл V Мудры.bo🡆 More