Дом Сьвянціцкага

Дом Сьвянці́цкага — помнік архітэктуры пачатку XX ст.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Дом Сьвянціцкага
Дом Сьвянціцкага
Краіна Беларусь
Горад Менск
Адрас Вуліца Карла Маркса (30) і вуліца Леніна (13)
Каардынаты 53°53′57.55″ пн. ш. 27°33′39.33″ у. д. / 53.8993194° пн. ш. 27.560925° у. д. / 53.8993194; 27.560925 27°33′39.33″ у. д. / 53.8993194° пн. ш. 27.560925° у. д. / 53.8993194; 27.560925
Архітэктурны стыль мадэрн
Аўтар праекту Зыгмунт Сьвянціцкі або Генрык Гай
Будаваньне ???—1913 гады
Статус Ахоўная зона
Дом Сьвянціцкага на мапе Беларусі
Дом Сьвянціцкага
Дом Сьвянціцкага
Дом Сьвянціцкага
Дом Сьвянціцкага Дом Сьвянціцкага на Вікісховішчы

у Менску. Знаходзіцца на рагу гістарычных Падгорнай і Францішканскай вуліцаў, 30/13. Твор архітэктуры стылю мадэрн. Аб'ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

Дом Сьвянціцкага 
У 1941—1943 гг.

Прыкладна з 1904 году гэты пляц на рагу Падгорнай і гістарычнай Францішканскай вуліцаў разам з усёй забудовай належаў грамадзянскаму інжынэру (архітэктару) Зыгмунту Зьбігневічу Сьвянціцкаму. У 1913 годзе на месцы старых пабудоваў узьвялі новы даходны дом у стылі мадэрн (меркаваныя архітэктары — уладальнік пляцу або Генрык Гай, якія маглі распрацаваць праект супольна, бо мелі агульную архітэктурна-праектавую майстэрню). Стары адрас — Падгорная, 34, дом Зыгмунта (Сігізмунда) Сьвянціцкага, суседні дом пад нумарам 36 належаў Зыгмунту Карлавічу Сьвянціцкаму, які на працягу васьмі гадоў ўзначальваў Таварыства менскіх лекараў і заснаваў бясплатную лячэбніцу для бедных. Да Кастрычніцкага перавароту ў гэтым доме месьцілася крама Чырвонага Крыжа і жылыя памяшканьні. У 1930-я гады дом зваўся Другім Домам Саветаў (Першы Дом Саветаў месьціўся на гістарычнай Захараўская вуліцы), бо ў ім жыла савецкая партыйная эліта.

У жніўні — верасьні 1920 году тут спыняўся Фэлікс Дзяржынскі, які займаўся ўмацаваньнем працы Менскага губчака і асобага аддзелу Чырвонай Арміі. За савецкім часам тут жылі вядомыя дзяржаўныя дзяячы Аляксандар Чарвякоў, Мікалай Галадзед, Панцеляймон Панамарэнка, Кірыл Мазураў, навукоўцы Мікалай Нікольскі, Міхаіл Мацэпура, пісьменьнік Цішка Гартны.

10 ліпеня 1980 году ў кватэры, дзе жыў і працаваў у 1951—1980 гадох Народны паэт Беларусі, акадэмік, ганаровы грамадзянін Менску Пятрусь Броўка, адкрыўся Дзяржаўны літаратурны музэй Петруся Броўкі.

Архітэктура

Дом Сьвянціцкага 
Галоўны фасад
Дом Сьвянціцкага 
да 1933 г.

Будынак Г-падобны ў пляне, трох—чатырохпавярховы. Рознапавярховасьць абумовіў рэльеф мясцовасьці. Крыло, што выходзіць на гістарычную Падгорную вуліцу, чатырохпавярховае, на высокім руставаным цокалі. Рустам апрацоўваецца таксама роўніца сьцяны 1-га паверху. Уваход у выглядзе прастакутнага праёму, над ім — паўцыркульнае акно, дэкараванае ляпнымі гірляндамі. Трыкутны франтон зь люкарнай завяршае правую частку крыла. Пад франтонам на ўзроўні 4-га паверху конхавая ніша ў абрамленьні гірлянды зь лісьця, у нішы ўсталяваная ваза, упрыгожаная лапкай. Аконныя праёмы рознай формы й памераў упрыгожваюцца ажурнымі дэкаратыўнымі каванымі падаконнымі кратамі. На ўсім фасадзе навісаюць разнастайныя бальконы, агароджа якіх з арнамэнтам, вэнзэлямі, расьліннымі элемэнтамі (чыгуннае ліцьцё). Каваныя парадныя дзьверы таксама азбаляе арнамэнт. Крыло, што выходзіць на гістарычную Францішканскую вуліцу, трохпавярховае, ягоная левая частка — чатырохпавярховая. Дэкараваная ляпнымі ўстаўкамі, атыкавымі сьценкамі, атыкавым трыкутным франтонам у чатырохпавярховай частцы, агароджай на вокнах у выглядзе балюстрады. Аркавы праезд у цэнтры фасаду перакрывае крыжовае скляпеньне, над ім умацаваны ляпны маскарон. Дваровыя фасады простыя паводле архітэктуры. Перакрытую шкляным ліхтаром лесьвічную клетку асьвятляюць невялікія паўцыркульныя вокны, што выходзяць на ўнутраны двор. У агароджы сходаў выкарыстоўваюцца дэкаратыўныя элемэнты ў выглядзе завіткоў і лісьця (чыгуннае ліцьцё).

Памятныя шыльды

На будынку ўсталяваныя памятныя шыльды Фэліксу Дзяржынскаму, Аляксандру Чарвякову, Панцеляймону Панамарэнку, Мікалаю Нікольскаму, Міхаілу Мацапуру, Петрусю Броўку.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Дом Сьвянціцкага  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Г000129

Tags:

Дом Сьвянціцкага ГісторыяДом Сьвянціцкага АрхітэктураДом Сьвянціцкага Памятныя шыльдыДом Сьвянціцкага ГалерэяДом Сьвянціцкага КрыніцыДом Сьвянціцкага ЛітаратураДом Сьвянціцкага Вонкавыя спасылкіДом СьвянціцкагаВуліца Карла Маркса (Менск)Вуліца Леніна (Менск)Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі БеларусьМадэрнМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Максім ТанкТравеньПрыметнікДражна (Менская вобласьць)ЛезьбіянстваБеларускае нацыянальнае адраджэньнеЭлектронная поштаЛюбАмпэрсандМенскі мэтрапалітэнХартыя’97Вадзім СаранчукоўСаргоўд1919ХарэйISO 3166-1Арцём АрашонакСям’яМазанRSSНародная асьветаСельская гаспадарка БеларусіБерасьцеКатэхізісМыш курганцаваРужанецСалдускі крайN.R.M.Сьпіс карцін Фэрдынанда РушчыцаПавал ДураўТутэйшыя (спэктакль)Беларускія немцыЗіновій ПрыгодзічFacebookГісторыя ВільніРадыё ВызваленьнеПакістанМікола ПапекаБанкаўскі рахунакОрдэн япіскапа ПлятонаВялікае Княства ЛітоўскаеАкторДзьмухавецВіктар ШніпКойданаўПолацакЭякуляцыяЗлучаныя Штаты АмэрыкіУкраінаСакавікПастава на каленяхРодныя гоні (1927)ДыназаўрЗымбабвэВушніца12 гадоў рабства (фільм)Надвор’еЯлоўкаЧэрвеньПарнаграфіяБэрсэнЛідзкі замакТутэйшыя (п’еса)Пастава 69Ігар КабілянскіСяргей ДавідовічАфтальмалёгіяАляксандар Цішкевіч🡆 More