Гвінэйскі Франк

Гвінэ́йскі франк (па-француску: franc guinéen, код ISO 4217: GNF) — афіцыйная валюта Гвінэі.

Гвінэйскі франк
Гвінэйскі Франк
Краіна Гвінэя
Код ISO-4217 GNF
Сымбаль FG
Цэнтральны банк Central Bank of the Republic of Guinea[d]
Увядзеньне ва ўжытак 1959
Папярэдняя валюта Guinean syli[d]
Абменны курс:
(1 студзеня 2008)
4281,1 за 1 даляр ЗША
Гвінэйскі Франк Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Першы гвінэйскі франк

Першы гвінэйскі франк быў уведзены ў 1959 годзе каб замяніць франк КФА. Былі ўведзены манэты вартасьцю 1, 5, 10 і 25 франкаў (вырабленыя з алюміну і бронзы) і банкноты (датаваныя 1958 годам) вартасьцю 50, 100, 500, 1000, 5000 і 10 000 франкаў. Другая сэрыя банкнотаў была ўведзена ў 1960 годзе без банкноты 10 000 франкаў. Гэта другая сэрыя мела тыя ж малюнкі, але іншыя колеры і дызайн адваротнага боку. Манэты новай сэрыі былі выраблены з мэльхіёру.

У 1971 годзе франк быў заменены на сайлі па курсе 1 сайлі = 10 франкаў.

Другі гвінэйскі франк

Гвінэйскі франк вярнуўся ў якасьці гвінэйскай валюты ў 1985 годзе, замяніўшы сайлі. Былі выпушчаны манэты вартасьцю 1, 5 і 10 франкаў, 25 франкаў (у 1987 годзе) і 50 франкаў (у 1994 годзе). Банкноты былі выпушчаны вартасьцю 25, 50, 100, 500, 1000 і 5000 франкаў.

Другая сэрыя была ўведзена ў абарачэньне ў 1998 годзе, былі заменены банкноты 25 і 50 франкаў на манэты. У 2006 годзе была ўведзена трэцяя сэрыя банкнотаў вартасьцю 500, 1000 і 5000 франкаў. 11 чэрвеня 2007 году была ўведзена банкнота 10 000 франкаў.

Вонкавыя спасылкі

Гвінэйскі Франк  Гвінэйскі франксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

ISO 4217ВалютаГвінэяФранцуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зьміцер БартосікМэдыяВікіНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяЛексычнае значэньнеАнатоль Зэкаў2022ПарнакапытныяГальвідЖанчына зьверхуСамасейПесьня пра зубраАндрэй ДынькоГаянаАндрэй КурэйчыкБеларуская ВікіпэдыяМаркёрІмпрэсіянізмХрысьціянстваПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуВольга ЧамаданаваМаякСпакусьнікіТрыбадызмПАлесь КлышкаЗначэньнеБраніслаў ТарашкевічВасіль ЗуёнакУсевалад ГарачкаКніга прарока ДаніілаЧарнобыльская катастрофаСысуныАс (імя)ПоўдзеньАндрэй ФедарэнкаЛюдвік Канстантын ПацейАлесь РазанаўМарыянскі жолабМясцовы час (гурт)Прымакі (п’еса)Гісторыя МенскуБеларускі рубельЮрась ШамецькаЯкасныя прыметнікіЛеанард ПацейЗянон ПазьнякКоргіДаўгатаЕўняКунілінгусЛезьбіянстваЯнка СіпакоўЛітаратурныя жанрыШляхтаPHPСмаргонскі раёнВіктар ГардзейСалігорскБейкаЧэрвеньФранцыяПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыКарл МарксУНІАНДзед ТалашПацеі2024Алесь КажадубСалатная цыкорыя🡆 More