праект:вікі Любіць Зямлю-2021

рэдагаваць Вікі любіць Зямлю-2021

Лягатып праекту
Лягатып праекту
Скарачэньне: ВП:ВЛЗ-2021

«Ві́кі лю́біць Зямлю́-2021» — штогадовае міжнароднае фотаспаборніцтва, якое ладзіцца ў траўні—ліпені аддзяленьнямі «Вікімэдыі», суполкамі і мясцовымі дабраахвотнікамі-вікіпэдыстамі па ўсім сьвеце. Удзельніцы і ўдзельнікі фатаграфуюць мясцовыя помнікі прыроды і маляўнічыя краявіды у сваіх краінах і загружаюць іх у Вікісховішча. Мясцовыя арганізатары ў кожнай краіне ладзяць асобныя спаборніцтвы, таму тэрміны, правілы і ўзнагароды могуць крыху адрозьнівацца.

Асноўная задача спаборніцтва — збор здымкаў помнікаў прыроды, такіх як прыродныя запаведнікі, прыродаахоўныя тэрыторыі, нацыянальныя паркі, маляўнічыя краявіды і адметныя сады, каб праілюстраваць артыкулы ў агульнасусьветнай вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыя і іншых праектах Фундацыі «Вікімэдыя». Засяроджваемся ня толькі на мясьцінах дзяржаўнай значнасьці, але і на ахоўных тэрыторыях мясцовага ўзроўню, а таксама на шырэйшым абшары разнастайных прыродных мясьцінаў: лясоў, паркаў, садоў, гор, пячораў ці любых іншых ахоўваных у вашай краіне мясцовасьцяў. Такім чынам, большасьць удзельніц і ўдзельнікаў зможа знайсьці каля сябе некалькі помнікаў прыроды.

Спадарожна ў Беларускай Вікіпэдыі цягам чэрвеня—ліпеня ладзіцца тэматычнае спаборніцтва ў стварэньні артыкулаў аб прыродаахоўных тэрыторыях Беларусі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць Што б зрабіць
  1. Палепшыць і стварыць як мага больш артыкулаў пра заказьнікі і помнікі прыроды Беларусі на падставе крыніцаў.
  2. Зладзіць у чэрвені—ліпені масавую запампоўку ў Вікісховішча вольных выяваў прыродаахоўных земляў і помнікаў прыроды Беларусі.
  3. Суправаджаць катэгорыямі залітыя ў Вікісховішча выявы (c:Category:Protected areas of Belarus і яе падкатэгорыямі).
  4. Падрыхтаваць прэс-рэліз да спаборніцтва на ўзор Вікіпэдыя:Прэс-рэлізы/ВЛЗ. праект:вікі Любіць Зямлю-2021 Зроблена, «ВЛЗ-2021».
  5. Запампоўваць здымкі ў адмысловай сусьветнай намінацыі пра чалавечы ўплыў на прыроду і прыродаахову, якая ўлучае такія прадметы, як: 1) закранутыя разбурэньнем прыроды людзі, на дабрабыт і здароўе якіх уплывае зьмяненьне навакольля, і прыхільніцы(-кі) прыродааховы; 2) зьнікненьне краявідаў і падзел экасыстэмаў; 3) разбурэньне здабывальнай прамысловасьцю і забруджаньнем; 4) страта біяразнастайнасьці; 5) зьмяненьне краявідаў і экасыстэмаў праз чалавечы ўплыў, а таксама чалавечага досьведу прыроднай прасторы, водных шляхоў і надвор'я праз глябальнае пацяпленьне (кампанія «Вікі дзеля правоў чалавека» пры падтрымцы Праграмы навакольня і Рады правоў чалавека ААН).
рэдагаваць Удзельніцы і ўдзельнікі

Удзельніцы і ўдзельнікі «Вікі любіць Зямлю-2021»:

рэдагаваць Сьпіс артыкулаў

Створаныя артыкулы

Інфармацыя Дадайце спасылку на створаны артыкул у выглядзе # [[Назва артыкулу]] — {{Вікіпэдыст|<Імя_карыстальніка>}}.

Палепшаныя артыкулы

Дадайце артыкул, дапоўнены прынамсі на 500 байтаў.

Створаныя шаблёны

Заўвага

Артыкул, пазначаны курсівам, удзелу ў спаборніцтве не бярэ.

рэдагаваць Правілы

Удзельніцы і ўдзельнікі тэматычнага пісьмовага спаборніцтва атрымаюць за стварэньне найбольшага ліку артыкулаў аб заказьніках і помніках прыроды Беларусі узнагароды на суму: 100 $ — за 1-е месца, 60 $ — за 2-е і 40 $ — за 3-е.

Паводле правілаў фотаспаборніцтва ў Беларусі, кожны пададзены здымак мае:

  1. быць зьнятым і загружаным самастойна;
  2. быць загружаным ад 1 чэрвеня 2021 году а 00:00 да 31 ліпеня 2021 году а 23:59 паводле беларускага часу (UTC+3) ў Вікісховішча;
  3. быць пад вольнай ліцэнзіяй;
  4. зьмяшчаць вызначаны заказьнік, помнік прыроды або іншы прыродаахоўны абшар Беларусі.

Можна ўдзельнічаць у фотаспаборніцтве зь некалькімі здымкамі прыродаахоўных тэрыторыяў Беларусі. Таксама варта мець дзейны адрас электроннай пошты ў Наладах уліковага запісу. Да 1 верасьня 2021 году журы абвяшчае 10 мясцовых пераможцаў на c:Commons:Wiki Loves Earth 2021/Winners для ўдзелу ў міжнародным коле фотаспаборніцтва ад Беларусі. На ўзнагароду могуць вылучацца здымкі з разрозьненьнем прынамсі 2 мэгапіксэлы. Пры вызначэньні пераможцаў журы прымае да ўвагі: тэхнічную якасьць (выразнасьць, выкарыстаньне сьвятла і пэрспэктыву), непаўторнасьць і карыснасьць выявы для Вікіпэдыі. Паводле гранту, пераможцы беларускага кола фотаспаборніцтва «ВЛЗ-2021» атрымаюць узнагароды на суму: 200 $ — за 1-е месца, 120 $ — за 2-е і 80 $ — за 3-е.

рэдагаваць Дапаможныя сродкі

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Плоцевы актАнатоль ІвашчанкаСтаніслаў ШушкевічДыялёгЭйбарДунайАчарэцінаЛанеўскія-ВоўкПружаныМенская вобласьцьМы выйдзем шчыльнымі радаміНармандыяУнівэрсытэтАвечкаNokia 6500 classicБеларускае нацыянальнае адраджэньнеРусіфікацыя БеларусіКадзіла сармацкае24 красавіка1874ВялікабрытаніяЦеплавы рухавікЧовенБагоўкаМіндоўг (імя)ЭўразьвязМікола ГамолкаЖанна Некрашэвіч-КароткаяАнатоль СысАртур ВольскіПарнаграфія ў Чэхіі1769Янка СіпакоўЛеанард ПацейБазыліка Сьвятога ЭгідыяРодСмаргонскі раёнQR-кодІнфляцыя1991ГомельМясцовы час (гурт)ШчучынЛетуваКліматПрагласБарыс РагуляАзартная гульняЗямляЛацінская моваМужчына зьверхуРадаслаў АстроўскіPHPПрыматыВольга КараткевічУсебеларускі народны сход.kyСмаленскКалі-югаАтрад (біялёгія)Ондрэй ДудаC++Чарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)Драма (аповесьць)ПамылкаАрцём АрашонакДвукосьсе🡆 More